Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Васька прыязджаў разоў колькi. З жонкай, з сынамi. Жонка ў яго прыгожая – аднекуль з Урала цi што. Шапка ў Васькi была, як у Брэжнева. Кнiгу падпiсаў. Даў грошай на вiно i так бутэльку белай прывёз. Да яго ў горад, праўда, я нiводнага разу не выбiраўся – не запрашаў. Калi ж у яго два бацькi, то ўжо той хай ездзiць, прозвiшча якога носiць. Па мне так. Алiменты на Ваську, бо забыўся сказаць, з мяне не бралi. А з чаго ж было браць, з чаго, чмель, ты вось скажы мне? З працаднёў? Яны тады, настаўнiкi, добра жылi. На маё не замахвалiся. Дык вось у цябе, чмель, i папытаць карцiць: дзе яно ляжала, тое багацце? Дзе яно было схавана, тое шчасце, на якое так спадзяваўся? Не скажаш? Маўчыш, так-так!..

Я ж, чмель, жыў і верыў: заўтра зажыву лепш, вось пабачыце!.. Надыходзіла заўтра, ну і што з таго? А ты кажаш!.. Чую, суцяшаеш: дык Васька ж у цябе… навідавоку ўвесь час… Гэта, можа, і адзіная радасць… Але ж і ў мяне павінна было б, калі верыць матцы, быць сваё, асабістае жыццё!.. Багатае і шчаслівае!.. Радаснае!..

Не атрымалася.

Хацеў я пажурыць цябе, чмель, прачуханку адпісаць, але выпусціў дух.

І тут, як сам жа бачыш, не атрымалася…

* * *

Праз тыдзень Антон Падканаўскi адышоў у iншы свет. На вясковых могiлках было нялюдна, пахавалi яго цiха. Нехта паўшэптам прыгадаў, што з усiмi, каму быў павiнен, ён разлiчыўся. З усiх ягоных дзяцей не было толькi Васiля – яму нават не паведамiлi: палiчылi, што бацька той, хто кормiць i поiць.

Калi вясковыя далакопы ўзялi прыхiнутае да бярозы вечка, каб накрыць ёю нябожчыка, падала, нiбы страпянуўшыся, голас суседка Петушыха:

– Пачакайце! Я ж i забылася! Выплутала!..

I яна дастала з кiшэнi жакецiка пушачку, упiхнула збоку ў труну, перакрыжавала сябе шчопцем з трох пальцаў:

— Даруй, Госпадзi!.. Прасiў... калi памiраў... Можа, там яму хоць пашэнцiць, Антону Аўгеевiчу?..

ВУЛІЦА БАБУШКІНА

У яго прозвішча сапраўды такое – Бабушкін. Толькі ў адрозненне ад рэвалюцыянера, ён быў не Іванам Васільевічам, а Пятром Міхайлавічам, сярод жа сяброў і блізкіх яму людзей меў яшчэ і мянушку – Паштар. Адкуль яна, гэтая мянушка, узялася, спытаецеся? Усё вельмі проста: у свой час, калі Бабушкін жыў у вёсцы, ён працаваў колькі месяцаў паштальёнам, пра што асабліва любіць апавядаць кожнаму стрэчнаму. І хоць ужо даўно гарадскі жыхар, аднак тая мянушка моцна прыліпла да яго: Паштар і Паштар. А Бабушкін і не злуе. “А хто я, калі ні ён? Першая прафесія – яна, мяркуй так, з табой назаўсёды. Прыемна ўспомніць: во жыццё было – газеты і пісьмы разносіць! Лягчэй лёгкага!..”

Сёння Бабушкін ужо на пенсіі, працаваў да гэтага на заводзе электрыкам, і таму ад няма чаго рабіць іншы раз проста ходзіць па двары шырокім крокам, заклаўшы рукі за спіну. Нібы які начальнік, прыдзірліва акідвае, бывае, позіркам тэрыторыю, як толькі можна ахапіць яе зрокам. Здараецца, яму прапаноўваюць сыграць у складчыну, і тады мужчыны распіваюць у альтанцы пляшку-другую віна, гамоняць пра жыццё.

– Бабушкін, я сёння на тваёй вуліцы быў,– паглядзеў неяк на Пятра Міхайлавіча сусед Ігнатавіч.– Там мой кум хату купіў. Гляджу, і сапраўды напісана на блясе, што да сцяны хаты прыбіта: вуліца імя Бабушкіна. Ты што, можа і не ведаў, што тваім імем назвалі вуліцу?

Пятро Міхайлавіч ляніва адбіваецца:

– Ды чуў, чуў! Як не чуў!.. Радыё, нягож, слухаю таксама!..

– А не прызнаецца, мужыкі! – акідваў позіркам мужчын Ігнатавіч, а сам жа, відаць было, шчыра радаваўся, што да такога даўмеўся розыгрышу. – А чаму, думаеце, маўчыць, не прызнаецца?

– Вядомая справа!..

– Каб не праставіцца!..

– Хвалю за знаходлівасць! – падсумоўваў гаворку Ігнатавіч.– Дык што будзем рабіць, Бабушкін? А? Чаму маўчыш, скнара? Крама, дарэчы, вунь побач, вунь!.. Яна чакае цябе!..

Пасмяяліся, пажартавалі, на тым і згарнулася размова. Ужо крыху пазней Бабушкін вырашыў усё ж з’езіць на вуліцу Бабушкіна, і хоць гэта няблізка, за Сажом недзе ў прыватным сектары, – адважыўся. Тут, прынамсі, такая агаворачка: калі б ён зноў не выпіў шклянку віна, мажліва, яго і не пацягнула б на тую вуліцу. А так ён і сапраўды не інакш паверыў, што яна названа іменна ў гонар яго, Пятра Міхайлавіча, і чалавек палічыў ганебным пражыць жыццё і не пабываць на вуліцы, якой ніхто іншы, а ён ахвяраваў сваё прозвішча.

І не трымайце мяне, і не адгаворвайце!

“Вуліца Бабушкіна”,– абвясціў бадзёры голас вадзіцеля аўтобуса.

– О, мая, мая вуліца! – ажывіўся Бабушкін і важна паглядзеў на пасажыраў, якія на яго не звярталі аніякай, вядома ж, увагі, што нават крыху абурыла, таму на гэты раз сказаў больш гучна: – Мая вуліца!.. Бабушкіна!.. Пятра Міхайлавіча!.. – І маладцавата скокнуў на зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x