Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда

Здесь есть возможность читать онлайн «Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя Ролянда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя Ролянда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік

Гісторыя Ролянда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя Ролянда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты быў таксама затуманены, але бледны і імпэтны; ён вучыў, што разьвіваць каханьне трэба нястомнымі разважаньнямі аб аб'екце, а самыя лепшыя разважаньні – гэта складаньне вершаў. Падбіраючы рытм і рыфмы, мы падступаем да аб'екта з розных бакоў, разглядаем яго адначасова адусюль, і ў кожнай словаформе адшукваем ягоную дасканаласьць. Трэці настаўнік, у тоўстым вязаным швэдры, дапаўняў і часткова абвяргаў другога: пры разважаньнях пра каханьне, дзеткі, належыць апэраваць ня словамі, але паняцьцямі, і перш за ўсё варта выразна вызначыць тэрміналёгію і пабудаваць сэмантыка-статыстычны граф-вэктар. Чацьвёрты настаўнік прыкаціў на ровары і, прыгладзіўшы далоньню чубок, завёў размову пра сямейны уклад, пра здаровую спадчыну, пра моцную дзяржаву, пра мудрасьць продкаў. Матэматыка – добра, казаў ён, але векавыя традыцыі прашчураў – куды як лепей.

Дырэктар ледзь пасьпяваў мяняць расклад заняткаў, мы зьнемагалі пад практыкаваньнямі, а настаўнікі ўсё прыбывалі і прыбывалі: ускудлачаныя мастацтвазнаўцы, напамаджаныя псыхіятры, тэлеёлягі, кібэрнэтыкі, адэпты духоўных практык, хімікі, артысты кіно і нават эканамістыя. У канцы вучэбнай чвэрці яны паспрабавалі зладзіць нам іспыт, але праз выкладчыцкую цісканіну мы з брацікамі так і ня здолелі прабіцца ў актавую залю.

Мы пайшлі да возера і нерухома сядзелі на зрыве да самага абеду. Мы былі да такой ступені перапоўненыя каханьнем, што баяліся паварушыцца – пры неасьцярожным руху каханьне лопнула б знутры нашыя тонкія абалонкі. Мы патроху выпускалі яго – на шырокую ваду, на павольныя аблокі, на травяныя мятлічкі, адзін на аднаго – і яно сачылася з нас мядовымі бруямі, амаль дотыкавымі. А я выявіў – хоць схаваў гэта ад брацікаў у той дзень – што пакахаў свой ​​мезенчык. Трохі скрыўлены, з кранальнымі зморшчынкамі, ён здаваўся мне маленькай вясновай кветкай у сваёй чароўнай безабароннасьці. Апусьціўшы руку ў кішэню, я непрыкметна лашчыў яго, і ён адказваў мне ледзь прыкметным, але адданым дрыжаньнем.

68. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пазыкі

Больш за ўсё на сьвеце наш тата любіў пазычаць грошы. Ані дня не праходзіла, каб ён не прыносіў дадому новы пульхны канвэрт з асыгнацыямі – то ад суседзяў, то ад калегаў, то ад аднаклясьнікаў, то ад бакалейнікаў, то ад стаматолягаў. Кожнага разу, здымаючы капялюш, ён патрасаў канвэртам і гукаў у наш бок: пазычайце сьмела, дзеткі! пазычайце памногу! пазычайце з ахвотай! Мы звычайна не згаджаліся і наўмысна пярэчылі яму – каб ізноў паслухаць павучальную казку пра добрасьць пазыкаў. Нам падабалася, што ў галоўнага героя з аповеду ў аповед непрадказальна зьмяняюцца рысы, кшталту прычоскі, даўжыні носу або прыхільнасьці да пэўнага гатунку зубнога парашку, і мы ўгаворвалі тату маляваць яго як мага больш падрабязна. Тата моршчыўся і нецярпліва апісваў зьнешнасьць, біяграфію, жыцьцёвы ўклад, звычкі, а потым, са значнасьцю зірнуўшы на нас, пераходзіў да бессэнсоўнай існасьці. Нібыта той чалавек пражываў у некаторым царстве і да сутаргаў не любіў пазыкаў, і нават ня толькі грашовых, а ў любых відах і формах. І нібыта аднойчы, чысьціўшы зубы, ён памеркаваў, што шчасьлівая і поўная асалодаў маладосьць – гэта таксама ня што іншае, як пазыка, узятая ў старасьці, які неўзабаве прыйдзецца зь лішкам вяртаць хваробамі, беднасьцю і адзінотай. Зрабіўшы гэтую выснову, ён зразумеў, што праз сваю бестурботнасьць ужо пасьпеў багата пазычыць, і пачаў пасьпешліва выпраўляць становішча. Ён спусьціўся па вуліцах уніз, да занядбаных докаў, і, абраўшы самае вільготнае і цёмнае сутарэньне, пасяліўся там пустэльнікам. Сілкаваўся ён сьлімакамі і вустрыцамі, пітную ваду браў са зьліўной трубы запалкавае фабрыкі, а зубы чысьціў пяском і піўнымі вечкамі. Неўзабаве ў яго разьвіўся кашаль і каленныя дрыжыкі – добрыя знакі, што пацьвярджалі слушнасьць шляху – і ён бавіў вечары, падсумоўваючы колькасьць часу, што засталася для выплаты пазыкі і аканчальнага выкупу. Атрымлівалася гадоў пяць ці дзесяць, у залежнасьці ад спосабу вылічэньня, але дзеля пэўнасьці ён пражыў у сутарэньні спачатку пятнаццаць, потым яшчэ тры, а потым нечакана здырдзіўся. «Што значыць здырдзіўся, татухна?» – пыталіся мы. «Гэта значыць паляцеў у вырай, дзеткі! Гэта значыць дарма выплачваў, гэта значыць дарма пазыкай грэбаваў!» Мы расчынялі ружовыя раткі, жадаючы спрачацца, але тут ўваходзіла мама, і тата, ужо ня слухаючы нас, тэлефанаваў у рэстарацыю, заказваў шампанскае, вячэру і торт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя Ролянда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя Ролянда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя Ролянда»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя Ролянда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x