Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда

Здесь есть возможность читать онлайн «Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя Ролянда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя Ролянда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік

Гісторыя Ролянда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя Ролянда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Глядзіце, які я тоўсты! Яшчэ таўсьцейшы за вас. Добрая зямелька, тлустая! Хочаце паспрабаваць? З малачком, га?

Земляны чалавек і сапраўды выглядаў выключна ўкормленым і шчасным, вось толькі вочы ягоныя былі падазрона жоўтыя, а можа проста так сьвятло адбілася.

– А ці няма ў вас, дзеткі, стронцыю ці цэзію? Ізатопаў, га?

– Што?..

– Эх вы, двоечнікі. Ну а градусьнік прынамсі ёсьць?

Толік, які заўсёды насіў з сабой градусьнік згодна з мамчыным патрабаваньнем, зьбегаў да заплечніка і прынёс. Земляны чалавек надкусіў кончык тэрмомэтра, закінуў галаву і вытрас у рот шэрыя кропелькі ртуці, а потым асьцярожна сплюнуў у далонь дробныя аскепачкі шкла. Нам гэта дзіка спадабалася, і мы папрасілі дазволу прыйсьці ў госьці яшчэ раз. Ён быў ня супраць, але папярэдзіў, што на днях сыходзіць адсюль і выпраўляецца на поўдзень, да Чарнобыля.

5F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Квіток за электрычнасьць

Калі мы былі маленькія, квіток з рахункам за электрычнасьць прыносілі раз на месяц, кожны другі аўторак, у канвэрце з выявай лямпачкі. Тата разрываў канвэрт, змрочна вывучаў лічбу і заходзіўся лаянкай:

– Падлюгі! Брудныя мярзотнікі! Сволачы! Ашуканцы! Прадажныя пачвары! О, якая беззаконнасьць!

Млеючы з далучэньня да глыбіняў жыцьця, мы падслухоўвалі ў пярэднім пакоі забароненыя нам словы. Каго ён лаяў? Паштароў, бугальтараў, урад? Мы ня ведалі.

– Нягоднікі! Падонкі! Разбойнікі! О, нізасьць падзеньня чалавечага! Паскуды!

Словы былі кожнага разу розныя, і, даслухаўшы, мы беглі ў свой пакой і пачыналі гульню. Па-першае, мы абіралі, хто кім будзе. Напрыклад, Колік гуляў за нягодніка, Толік – за падонка, Валік – за бруднага мярзотніка, Хуліё – за ашуканца, ну а я – за паскуду. Па-другое, садзіліся па альфабэту, па першай літары абраных словаў, трэсьлі рукамі і на «раз – два – тры» выкідалі выпадковую колькасьць пальцаў. Па-трэцяе, запісвалі лік – напрыклад, 58693. Потым заставалася толькі дадаць некалькі нулікаў, намаляваць пад капірку новы квіток, на наступны месяц, і чакаць чарговага паштара – каб перахапіць канвэрт і падмяніць рахунак.

60. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра законы дыялектыкі

Калі мы былі яшчэ зусім маленькія, тата аднойчы прывёў у госьці нейкага старэнькага сацыяліста, ці то кельнера з паба, ці то масажыстага з лазьні. Добры дзядуля прысеў на столак, пакаштаваў партвэйну, патыцкаў на гузікі пульта і пачаў:

– Бачыце? Ідэі марксізму-ленінізму пацьвярджаюцца! Паводле законаў дыялектыкі колькасны прырост нязьменна цягне за сабой якасны пераскок. Музыкі больш не патрэбныя, бо іх зашмат, зараз музыку зьбіраюць з гатовых кавалачкаў дыджэі. Мастакі не патрэбныя – зараз кіруюць куратары і галерысты. І ў літаратуры таксама будзе так, а можа і ўжо ёсьць, толькі мы не...

– Дазвольце, але якія тут Маркс і Ленін? Гэта Гегель! – перапыніў яго тата.

І пакуль яны пярэчылі адзін аднаму, мы пабеглі ў бібліятэку і сьпехам склалі недарэчны, але глыбакадумны мікс з Коласа, Купалы і Куляшова:

Сьвеціць мне зорка з бяздонных глыбінь

Пад жніўныя вечна старыя напевы.

З надзеяй гляджу на крыніцу спатканую...

І гэтак далей. Але калі мы вярнуліся, каб дэклямаваць, нас нават не заўважылі: дыскусія зьдзейсьніла якасны пераскок у паняційную фазу. Тата і добры дзядуля стаялі адзін насупраць аднаго, набычыліся, цяжка дыхалі і наступальна высунулі правыя плечы. Прыйшла мама, разьвяла іх, тату паклала на канапу, а дзядулю павяла праводзіць дадому. А мы, шэптам прамаўляючы тосты, дапілі партвэйн.

61. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра мары

Калі мы былі маленькія, у нашым горадзе яшчэ жыла адна старая традыцыя – памінкі па спраўджаным марам. Так, кожны чалавек у нашым горадзе рана ці позна ажыцьцяўляў свае мары – хто купляў крэмавы кабрыялет, хто выдаваў дачку замуж за магната, хто перамагаў у конкурсе прыгажосьці, хто выконваў арыю ў Ла Скала, хто знаходзіў у гародзе чароўны скарб – і тады спраўляліся памінкі. На гэтых памінках ня прынята было піць віно, есьці салаты і сьпяваць песьні. Прынята было запрашаць у хату адзін са шматлікіх віялянчэльных квартэтаў – і тужліва слухаць. Два віялянчэлісты гралі смыкамі, а два – білі па струнах драўлянымі даўбешкамі, адбіваючы павольны жалобны такт. Праслухаўшы дзьве-тры доўгія п'есы ў хаце, памінальнікі і госьці выстройваліся ў працэсію і з квартэтам на чале журботна цягнуліся па вуліцах горада – уздоўж і папярок, нярэдка перасякаючыся і пераплятаючыся зь іншымі працэсіямі. Віялянчэлісты былі вельмі моцныя, яны працягвалі граць прама на хаду, утрымліваючы інструмэнты за грыф адной рукой і ёю ж заціскаючы лады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя Ролянда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя Ролянда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя Ролянда»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя Ролянда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x