Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Віктар Іванавіч, вы праўду кажаце. Я падзяляю вашу трывогу, вашу заклапочанасць.

— Вы, можа, і разумееце, а ваша начальства... Вышэйшы эшалон улады — наўрад. Нас чакае пагібель, калі не пачнём адраджаць культуру. Мы ўзгадавалі чалавека плоцкага, які існуе па-жывёльнаму.

— Я не згодны. Гэта не так.

— Хвіліначку, Андрэй Мацвеевіч, я не закончыў думку. Справа ў тым, што наша ідэалогія была скіравана не на жыццё... Паўнацэннае, паўнакроўнае чалавечае жыццё, а на барацьбу за светлую будучыню. І найбольш поўнае задавальненне патрэб насельніцтва.

— Бяда ў тым, што нам не ўдалося задаволіць гэтыя патрэбы, — даволі рэзка сказаў Сахута, бо яго пачала злаваць вучоная дэмагогія госця. Прыйшоў на прыём, дык кажы, чаго ты хочаш, а не пускай туман у вочы. Тут і так кошкі душу скрабуць.

Раптам рэзка зазваніў тэлефон.

— Чуў навіну? — спытаў Пятро Махавікоў. — Дык вось, пазванілі з Масквы, з цэнтральнага тэлебачання. ГКЧП арыштавана. Путч праваліўся. Калі б яны перамаглі, былі б героямі. А так — путчысты. Як пісаў некалі венгр Шандар Пецёфі: “Мяцеж не можа скончыцца ўдачай, у іншым выпадку яго завуць іначай”. Гаўнюкі, нават маючы ўсю ўладу, не змаглі нічога зрабіць. Авантурысты. Якія сёння планы? Давай сустрэнемся.

— Цяжка сказаць. У мяне чалавек зараз. Пазней патэлефаную.

Віктар Іванавіч зразумеў, што вестка важная, бо на твары гаспадара кабінета адбілася ўстрывожанасць.

— Можа, пра Маскву што? Пра ГКЧП?

— Так, путчысты арыштаваны. Нядоўга музыка іграла...

Мастак амаль тымі ж словамі, што і Пятро, пачаў бэсціць авантурыстаў, бяздарных арганізатараў, закончыў з усмешкай:

— У народзе кажуць: не можаш укусіць, не паказвай зубы.

— Так, у путчыстаў хапіла смеласці толькі на свісток. Дык што вы хацелі ад мяне?

— Я наконт майстэрні. Некалі вы абяцалі дапамагчы. Памятаеце, як са Слуцка ехалі. Потым па тэлефоне гаварылі. Цяжка мне ўздымацца на сёмы паверх. На курасадню. Ужо шэсьдзесят гадоў неўзабаве. Каб бліжэй да кватэры. І гарсавет абяцаў, — мастак уздыхнуў, памаўчаў. — Раней не змаглі памагчы, дык цяпер тым больш. Давайце намалюю ваш партрэт. У вас цяпер будзе багата часу, — раптам рэзка памяняў тэму Грышчанка, змяніўся і тон ягонай гаворкі. — Вось і майстэрню маю пабачыце. Новыя работы. Чарнобыльскія.

— Ой, мне зараз не да партрэтаў, — шчыра прызнаўся Сахута. — Дый надта сумны будзе партрэт.

— Дык гэта ж натуральна. Мы ж з адселеных чарнобыльскіх вёсак. Пра ГКЧП успамінаць не будзем. А зрэшты, ведаеце, Андрэй Мацвеевіч? У маёй мазгаўні сядзіць, быццам стрэмка, крамольная думка. Можа, і Чарнобыль, і ГКЧП — звёны аднаго ланцуга.

Гэтыя словы літаральна ашаламілі Сахуту: пра нешта падобнае думаў ноччу і ён. Выгляду не падаў і каб хутчэй справадзіць госця, пагадзіўся пазіраваць яму.

— Калі пачнём? Давайце заўтра.

— Не, заўтра не атрымаецца. Я не ведаю, што будзе заўтра...

— Не бядуйце, Андрэй Мацвеевіч. Жыццё на гэтым не канчаецца. За ўвагу дзякуй. А раптам і дапаможаце. Можа, у саветы пярэйдзеце на працу. Жыццё такія крутыя зігзагі робіць. Як пагоны ў генерала: адны зігзагі і ніводнага прасвета, — ухмыльнуўся Грышчанка і тут жа дадаў: — Але будзем спадзявацца на прасвет у канцы тунеля.

Мастак моцна паціснуў Андрэеву руку, быццам разумеў, што цяпер ён павінен суцяшаць гаспадара гэтага шыкоўнага кабінета, бо магчыма, гаспадар сядзіць у сваім крэсле апошнія дні.

Услед за мастаком Андрэй выйшаў у прыёмную. Наведнікаў болей не было. Нс сядзела за сваім сталом і сакратарка. Ён высунуўся ў калідор. І там — ні душы. Андрэй Сахута крочыў па тоўстым чырвоным ходніку і ягоныя крокі быццам патаналі, глухлі. Падалося, што калідор пачаў зыбацца, нібы палуба цеплахода падчас шторму. На ваенных караблях яму быць не даводзілася, а на цеплаходах падарожнічаў, нават круіз вакол Еўропы пашанцавала зрабіць

На калідор высунуўся высокі, дзябёлы мужчына — загадчык аднаго з вытворчых аддзелаў абкама. Азірнуўся па баках, убачыў Андрэя гукнуў:

— Чуў, Мацвеевіч? ГКЧП ляснуўся. Нуй, мудакі! Маючы ўсю ўладу з адным гарлапанам не змаглі справіцца.Алкаголікі, тваю маць. Так што, кончан баль. Пагаслі свечы.

Ён пакіравааў на выхад, трымаючы пад пахаю карціну ў прыгожай багетавай рамцы.

Андрэй вярнуўся ў прыёмную. Сакратарка так і не з’явілася. Недзе знікла і нічога не сказала, мусіць, зразумела, што ёй давядзецца шукаць новую работу. Увайшоў у кабінет, такі звыклы, як яму здавалася, даволі ўтульны. Паглядзеў на тэлефоны, на так званую вяртушку, па якой мог пазваніць на самы верх — першаму сакратару ЦК Кампартыі Беларусі. Яны — гэтыя тэлефонныя апараты — былі сімваламі ягонай улады. Ён мог патэлефанаваць у любы раён вобласці, і мясцовыя начальнікі слухаліся, баяліся, успрымалі ягоныя просьбы, як вусныя даручэнні, стараліся абавязкова выканаць. Так было раней. Гады два-тры таму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x