Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці заставалася ў мяне магчымасць дыхаць яшчэ якім-небудзь паветрам, не турэмным? Нялёгкае пытанне — ці, хутчэй, гэта было б пытаннем, калі б я меўся яшчэ спадзявацца выйсці на волю.

1917

НОВЫЯ СВЯЦІЛЬНІКІ

Учора я першы раз быў у канцылярыі дырэктара. Наша начная змена абрала мяне сваім прадстаўніком, а паколькі канструкцыя і ўнутранае напаўненне нашых свяцільнікаў не былі бездакорныя, я павінен быў дамагчыся ліквідацыі гэтых дэфектаў. Мне паказалі адпаведны кабінет, я пастукаўся і зайшоў туды. Хударлявы малады чалавек з надта бледным тварам усміхнуўся мне з-за свайго вялікага пісьмовага стала. Шмат, зашмат разоў ён паківаў мне галавою. Я не ведаў, мне сядаць ці не; хоць там і стаяла вольнае крэсла, але я падумаў сабе, што, магчыма, прыйшоўшы сюды ўпершыню, адразу сядаць і не варта. I гэтак я пачаў расказваць сваю гісторыю стоячы. Ды якраз гэтай сваёй сціпласцю я, відавочна, спрычыніўся да ўзнікнення ў маладога чалавека пэўных цяжкасцей, бо, калі ён не хацеў перастаўляць сваё крэсла — а гэтага ён не хацеў,— ён мусіў увесь час паварочваць свой твар да мяне і падымаць яго ўгору. З іншага боку, аднак, пры ўсім сваім жаданні ён не мог да канца павярнуць сваю шыю і таму пад час майго аповеду глядзеў коса, напалову на столь, а я міжволі — туды, куды і ён. Калі я скончыў, ён павольна ўстаў, паляпаў мяне па плячы, прамовіў: «Так, так... так, так...» — і выпхнуў мяне ў суседні пакой, дзе нас ужо, відавочна, чакаў нейкі спадар з дзікай барадою, бо на яго стале не было відаць аніякага следу магчымае працы; якраз наадварот, расчыненыя шкляныя дзверы вялі ў невялікі сад, спрэс парослы кветкамі ды кусцікамі. Маленькай інфармацыі, некалькіх слоў, што прашаптаў яму малады чалавек, таму спадару было досыць, каб ухапіць сэнс нашых шматлікіх скаргаў. Ён адразу ж падняўся і сказаў: «Ну, мой даражэнькі...» Тут ён запнуўся; мне падалося, што ён хацеў ведаць маё імя, і я ўжо быў адкрыў рот, каб яшчэ раз прадставіцца, але ён перапыніў мяне: «Але, але. Добра, добра, я цябе дасканала ведаю... Гэтак вось... твая, або ваша, просьба, вядома ж, слушная; я ды спадары з дырэкцыі, вядома ж, апошнія, хто б тое не мог усвядоміць. Дабрабыт людзей, павер мне, нам бліжэй да сэрца, чым дабрабыт завода. А чаму б і не? Завод можна заўсёды адбудаваць нанова: на гэта патрэбныя толькі грошы; да д'ябла з тымі грашыма; а калі гіне чалавек, дык гіне менавіта чалавек; па ім застаюцца ўдава, дзеці. Ах, божачкі! Таму кожная прапанова, кожная новая гарантыя бяспекі, новая палёгка ў працы, новая зручнасць, камфорт павінны рэалізоўвацца; мы гэта вельмі вітаем. Хто з гэтым прыходзіць, той наш чалавек. Значыцца, пакінь тут свае ініцыятывы-праекты; мы іх дакладна праверым; а калі да гэтага трэба будзе далучыць якую-небудзь маленькую асляпляльную навацыю, мы таго хаваць, вядома ж, таксама не будзем; і тады, калі ўжо ўсё будзе гатова, вы атрымаеце новыя свяцільнікі. Але перадай сваім людзям — тым, што ўнізе: пакуль мы з вашае штольні не зробім салон, датуль мы не супакоімся; і пакуль вы, нарэшце, не будзеце паміраць у лакіраваных ботах, не будзеце паміраць увогуле. I гэтым самым зробленыя цудоўныя парады!

1917

СУПОЛКА НЯГОДНІКАЎ

Была колісь суполка нягоднікаў, гэта значыць то былі не нягоднікі, а проста звычайныя людзі. Яны заўсёды трымаліся разам. Калі, напрыклад, нехта з іх па-нягодніцку рабіў прыкрасць камусьці чужому, які не ўваходзіў у іх суполку — гэта значыць рабіў не нешта нягодніцкае, а тое, што робіцца звычайна, што прынята рабіць,— і пасля гэтага паспавядаўся перад суполкаю, тады яны праводзілі следства, выносілі прысуд, каралі, даравалі віну і г. д. Гэта было някепска прыдумана, інтарэсы асобы і суполкі строга захоўваліся, а спавядальніку казалі так, як ён больш-менш і жадаў пра тое чуць: «Што? Ты з-за гэтага турбуешся? Ты ж рабіў так, як гэта звычайна робіцца, дзейнічаў так, як ты мусіў дзейнічаць. Любых іншых дзеянняў ніхто не зразумеў бы. Ты проста занадта бярэш усё да галавы. Раскінь зноў мазгамі». Гэтак яны ўвесь час трымаліся разам, і пасля смерці яны не кідалі суполкі, а вялікай чарадою паднімаліся ў неба. Збоку можна было падумаць, што там была спрэс дзіцячая цнота, калі яны луналі ў паветры. Але ў паднеб'і ўсё становіцца на свае месцы — таму яны валіліся раптам долу, нібы вялізныя камлыгі.

1921

ПРАЎДА ПРА САНЧА ПАНСУ

Санча Панса, ніколі тым, зрэшты, не выхваляючыся, увечары і днём даваў д'яблу, якога ён пазней назваў Дон Кіхотам, мноства рыцарскіх і разбойніцкіх раманаў і, дзякуючы гэтаму, з цягам часу здолеў адвесці ад сябе ўвагу так, што потым той д’ябал нястрымна рабіў самыя вар’яцкія ўчынкі, але яны нікому не шкодзілі з-за адсутнасці прадвызначанага аб’екта, якім меўся быць менавіта Санча Панса. I вольны чалавек Санча Панса спакойна-абыякава, а можа, з пэўным пачуццём адказнасці, таварышаваў Дон Кіхоту ў ягоных вандроўках і да канца сваіх дзён меў праз тое сабе добрую і карысную забаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x