Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Георг пазіраў на скрыўленае жахам аблічча бацькі. Пецярбургскі сябар, якога бацька раптам гэтак добра стаў ведаць, узрушыў яго як ніколі дагэтуль. Ён бачыў сябра, які згубіўся ў неабсяжных прасторах Расіі, бачыў, як менавіта ягоны сябар стаіць у дзвярах сваёй пустой, сплюндраванай фірмы паміж разбуранымі паліцамі, паміж падзёртымі таварамі, падаючымі газаадводамі. Чаму ён мусіў паехаць гэтак далёка!

«Але ж паглядзі на мяне!» — ускрыкнуў бацька, і Георг, амаль рассеяны, пабег да ложка, каб усё зразумець, але нібы спатыкнуўся і спыніўся пасярэдзіне дарогі.

«Бо яна задзерла спадніцу,— пачаў спяваць бацька,— бо яна задзерла спадніцу, брыдкая гусыня,— і дзеля ілюстрацыі ён падняў сваю кашулю так высока, што можна было ўверсе на сцягне бачыць шнар з ваеннага часу,— бо яна падняла спадніцу гэтак, гэтак і гэтак, ты зблізіўся з ёю і, дзеля таго, каб бесперашкодна атрымаць задавальненне, зганьбіў памяць нашае маці, здрадзіў сябру і ўпіхнуў свайго бацьку ў ложак, каб ён не мог і варухнуцца. Дык можа ён варушыцца ці не?» Ён стаяў, зусім ні за што не трымаючыся, і размахваў нагамі, аж ззяючы ад сваёй праніклівасці.

Георг трымаўся ў куце, як найдалей ад бацькі. Ужо досыць задоўга да гэтага ён цвёрда быў вырашыў зусім дакладна паназіраць за ўсім, каб не быць заспетым знянацку збоку, ззаду, зверху. Цяпер ён успомніў пра даўно забытае рашэнне і забыўся на яго — гэтак, як праз вуха іголкі працягваецца кароткая нітка.

«Але ж сябру не здрадзілі! — ускрыкнуў бацька, а ягоны палец, што ківаўся то ў адзін, то ў другі бок, пацвярджаў гэта.— Я яго тут замяшчаў».

«Камедыянт!» — Георг не мог устрымацца, каб не ўскрыкнуць, але тут жа ўцяміў, што зрабіў глупства, і, вытрашчыўшы вочы, прыкусіў — на жаль, занадта позна — язык і аж сцяўся ад болю.

«Ну, вядома ж, я ламаў камедыю! Камедыю! Добрае слова! Якое яшчэ суцяшэнне засталося ў старога, удовага бацькі? Скажы — і на гэты момант адказу будзь яшчэ маім жывым сынам,— што ж засталося ў маім заднім пакоі рабіць мне, пераследаванаму здрадлівай прыслугай, мне, каму старасць ужо ўвайшла ў косці? А мой сын, трыумфуючы, ішоў па свеце, рабіў гешэфты, падрыхтаваныя мною, зіхацеў ад задаволенасці і расквітаўся з бацькам з непранікнёным тварам чалавека гонару! Думаеш, я цябе не любіў бы — я, ад якога ты паходзіш?»

«Зараз ён нахіліцца,— падумаў Георг.— Каб ён упаў і разбіўся!» Гэтае слова з сыканнем прамільгнула ў яго ў галаве.

Бацька нахіліўся наперад, але не ўпаў. Георг не набліжаўся, як ён чакаў, і таму ён зноў выпрастаўся.

«Застанься там, дзе цяпер: ты мне не патрэбны! Думаеш, у цябе яшчэ ёсць сіла, каб падысці сюды, а ты адно трымаешся ззаду, бо гэтак хочаш? Каб жа ты не памыліўся! Я па-ранейшаму нашмат дужэйшы. Сам я, магчыма, і адступіўся б, але маці аддала мне сваю сілу; я паяднаўся гэтак слаўна з тваім сябрам; твая кліентура ў мяне тут, у кішэні!»

«У яго нават у начной кашулі ёсць кішэні!» — сказаў сабе Георг і падумаў, што праз гэтую заўвагу ён можа зрабіць бацьку невыносным для цэлага свету. Толькі нейкую хвілю ён думаў пра гэта, бо пастаянна на ўсё забываўся.

«Вазьмі толькі пад ручку сваю нявесту і паспрабуй мне папасціся! Я ў цябе яе адаб’ю — ты не будзеш ведаць як!»

Георг скрывіўся, быццам бы не верачы ў тое. Бацька адно ківаў галавою ў бок Георгавага кута, засведчваючы слушнасць таго, што гаварыў.

«Як жа ты сёння мяне пазабавіў, калі прыйшоў і спытаўся ў мяне, ці ты павінен пісаць сябру пра свае заручыны. Дурны хлопча, ён жа ўсё ведае! Я яму напісаў, калі ты забыў забраць у мяне прылады для пісьма. Таму ён ужо колькі год не прыязджае; бо ведае пра ўсё ў тысячу разоў лепей, чым ты сам; твае лісты ён, не чытаючы, камечыць у левай руцэ, адначасна ў правай трымаючы падрыхтаваныя да чытання мае лісты!»

Бацька з захапленнем размахваў рукою па-над галавой.

«Ён ведае ўсё ў тысячу разоў лепей!» — крычаў ён.

«У дзесяць тысяч разоў!» — сказаў Георг, каб пацвяліць бацьку, але ў ягоных вуснах гэтае слова набыло ўжо смяртэльна сур’ёзнае гучанне.

«Ужо колькі гадоў чакаю, калі ты прыйдзеш да мяне з гэтым пытаннем! Ты думаеш, мяне турбуе нешта іншае? Ты думаеш, я чытаю газеты? Вось!» — I ён кінуў Георгу газету, якая нейкім чынам разам з ім трапіла ў ложак. Гэта была старая газета з загалоўкам, зусім ужо невядомым Георгу.

«Як жа доўга ты цягнуў з тым, каб зрабіцца дарослым! Павінна была памерці маці, не здолеўшы дачакацца дня радасці; сябар гіне ў той сваёй Расіі: ужо тры гады таму ён быў гэткі жоўты, што яго можна было выкідваць на сметнік; а я... сам бачыш, што са мною. У цябе ж на гэта ёсць вочы!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x