Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1903 або 1904

ПАКУТЫ СТАРОГА КАВАЛЕРА

Гэта, відаць, вельмі дрэнна — застацца кавалерам старому чалавеку, напрошвацца, з цяжкасцю захоўваючы сваю годнасць, у госці, калі хочацца пабыць вечарам з людзьмі, хварэць і тыднямі з куточка сваёй пасцелі глядзець на пусты пакой, заўсёды развітвацца з усімі перад дзвярыма свайго дома, ніколі не ісці па сходах разам са сваёй жонкаю, мець ва ўласным пакоі толькі бакавыя дзверы, што вядуць да чужых кватэр, насіць дадому сваю вячэру ў адной руцэ, быць вымушаным захапляцца чужымі дзецьмі і не заўсёды магчы паўтарыць: «У мяне іх няма»,— нагадваць сабе сваім выглядам і паводзінамі вядомых з юначых успамінаў аднаго ці двух старых кавалераў.

I так яно будзе, што ты і сёння і пазней будзеш адзін — з целам і сапраўднай галавою, а значыць, і з ілбом: каб раптам ляпнуць па ім далонню.

1911

ГАНДЛЯР

Магчыма, сёй-той мае спачуванне да мяне, ды я, на жаль, увогуле ніяк таго не адчуваю. Мая маленькая крама прыносіць мне турботы, ад якіх баліць галава каля лба і ў наваколлі скроняў; пры гэтым, аднак, не ствараецца перспектыва лепшай будучыні, бо крама мая зусім не вялікая.

Загадзя, на цэлыя гадзіны наперад я павінен рабіць распараджэнні, пільнаваць, каб служка ні пра што не забыўся, засцерагаць ад небяспечных памылак і прадбачыць кожнаю парою года моды наступных сезонаў, але не тыя, што будуць панаваць сярод людзей майго кола, а тыя, што дойдуць да непрыступных вяскоўцаў.

Мае грошы — у руках у чужых людзей; я не магу дакладна зразумець іх магчымасці; я не здольны прадчуваць няшчасці, што могуць абрынуцца на іх; як мне іх абараніць? Можа, яны зрабіліся марнатраўцамі і цяпер ладзяць урачысты фэст у садзе пры карчме; а іншыя, што ўцякаюць у Амерыку, на хвіліну-другую затрымліваюцца на гэтым фэсце.

А калі ўвечары, па заканчэнні працоўнага дня, крама зачыняецца і ў мяне ўваччу раптоўна ўзнікаюць тыя гадзіны, у якія я нічога не здолею зрабіць дзеля задавальнення сталых патрэб майго прадпрыемства,— тады мой неспакой, які ўранні сягае далёка ў будучыню, пачынае ўва мне бурліць патокам, што вяртаецца назад, не можа больш трываць унутры мяне і без усялякай мэты рвецца вонкі.

I ўсё-такі я зусім не магу выкарыстаць гэты настрой і здольны адно пайсці дадому, бо твар мой брудны і спацелы, вопратка ў плямах ды пыле, на галаве шапка, якую я нашу на працу, боты, падрапаныя мэблевымі цвікамі. Хада мая плаўная, у пальцах дрыжыкі, а дзецям, што ідуць мне насустрач, я праводжу рукою па валасах.

Але шлях занадта кароткі. Неўзабаве я ўжо дома: адчыняю дзверы ліфта, заходжу ў яго.

Раптоўна ў гэтую хвілю я пачынаю адчуваць сябе самотным. Іншыя, вымушаныя падымацца па лесвіцы, пры гэтым крыху стамляюцца і, задыханыя, мусяць чакаць каго-небудзь, каб прыйшоў ды адчыніў дзверы ў кватэру; пры гэтым яны знаходзяць якую-небудзь прычыну, каб раззлавацца або выказаць нецярплівасць; потым яны ўвойдуць у пярэдні пакой, павесяць там капелюшы і застануцца сам-насам з сабою адно тады, калі, прамінуўшы ў калідоры некалькі шкляных дзвярэй, апынуцца ў сваім уласным пакоі.

Але я ў сваім пакоі ўжо адразу адзін і, абапёршыся на калені, гляджу ў вузкае люстэрка. Калі ліфт пачынае падымацца, я кажу: «Будзьце спакойныя, ідзіце сабе; можа, вы хочаце схавацца ў цяні дрэваў, за драпіроўкай вокнаў, пад скляпеннем лістоты?»

Я гавару цераз зубы, а лесвічныя парэнчы імчаць уздоўж матавых шыбаў долу, нібы водны паток.

«Ляціце сабе; няхай вашыя крылы, якіх я ніколі не бачыў, занясуць вас у вясковую даліну або ў Парыж, калі вас вабіць гэты горад.

Але цешцеся тым, што бачыце з акна: калі працэсіі з трох вуліц увойдуць на скрыжаванне і ніводная з іх не саступіць дарогі, а будзе праходзіць шэрагамі адна цераз адну, і паміж апошнімі шэрагамі зноў створыцца вольная прастора. Махайце хусцінкамі, палохайцеся, хвалюйцеся, усхваляйце прыўкрасную даму, што праязджае міма вас.

Перайдзіце драўляным мастком цераз ручай, паківайце галавой дзецям, што купаюцца, са здзіўленнем выслухайце воклічы «ўра!» тысяч матросаў з далёкага браняносца.

Пераследуйце толькі непрыкметнага чалавека, і калі вы ўжо загоніце яго пад цёмную браму, абрабуйце яго, і потым усе, трымаючы рукі ў кішэнях, паглядзіце, як ён, засмучоны, паварочвае налева, у бакавую вулачку.

Паліцыя, сям-там едучы галопам на конях, утаймуе іх і адцясніць нас назад. Пакіньце яе ў спакоі, пустыя вуліцы зробяць яе нешчаслівай, я гэта ведаю. I вось, калі ласка, яна ўжо скача адтуль парамі, павольна абмінаючы рагі вуліц, імкліва пралятаючы цераз пляцы».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x