Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кантэксце гэтае рэчы сама таямніца Кафкавага духу выглядае больш светлай, узвышанай. З інакшым пачуццём мы будзем разглядаць сляды ягонага ператварэння — тое, што некаму магло падацца змярцвелым прахам, адкінутым панцырам, аскепкамі існавання.

Гэтыя пыл і друз выглядаюць інакш, бо асветленыя промнем Першаслова — хай сабе і безліч разоў адбітым, мігатлівым, трывожным.

Пятро Васючэнка

ЗБОРНІК «РАЗВАЖАННЕ» (1913)

ДЗЕЦІ НА ДАРОЗЕ

Я чуў, як за парканам саду праязджаюць вазы, часам таксама бачыў іх праз адтуліны, што з'яўляліся ў рухомым лісці. Як рыпелі ў гэтай летняй спякоце драўляныя дышлі і спіцы ў колах! Работнікі вярталіся з палёў і бессаромна смяяліся.

Я сядзеў на малой гойданцы, адпачываючы якраз паміж дрэваў у садзе маіх бацькоў.

Шум за парканам не сціхаў. Дзеці вокамгненна прабягалі паўз мяне; наладаваныя сабраным збожжам вазы з мужчынамі і жанчынамі, што паўсядаліся на снапах, а наўкола ўсё цямнейшымі і цямнейшымі рабіліся кветнікі; пад вечар я ўбачыў нейкага спадара, што павольна прагульваўся з кійком; а дзве дзяўчыны, якія, узяўшыся пад рукі, ішлі яму насустрач, павіталіся з ім і сышлі на прыдарожную траву.

Тут, нібы іскры, порстка ўзляцелі птушкі; я праводзіў іх позіркам; бачыў, як яны на адным дыханні падымаліся ў неба, аж пакуль мне ўжо не было цяжка паверыць, што гэта не я сам падаю долу, а яны падымаюцца; трымаючыся за вяроўкі яшчэ мацней, з-за сваёй бездапаможнасці я пачаў крыху разгойдвацца. Праз пэўны час, калі павевы ветру зрабіліся халаднейшыя і замест птушак, што ляцелі пад небам, паявіліся дрыготкія зоркі, я пачаў гайдацца яшчэ мацней.

Вячэру мне падалі са свечкамі. Раз-пораз я абапіраўся абодвума локцямі аб драўляную пліту стала і, ужо змораны, кусаў хлеб з маслам. Лёгкія, ажурныя фіранкі ўздымаліся на цеплаватым ветры, і нехта часам, праходзячы каля акна, прытрымліваў іх рукою, калі яму хацелася лепей мяне ўбачыць і паразмаўляць са мной. Амаль тут жа гасла свечка і ў цьмяным яе дыме яшчэ нейкі час мітусілася грамадка мух. Калі хтосьці праз акно пра нешта ў мяне пытаўся, я глядзеў на яго, нібы мой позірк быў скіраваны на вяршыні гор альбо ў пустое паветра, і ён таксама не надта чакаў майго адказу.

А калі потым нехта яшчэ пераскочыў цераз падаконне і паведаміў мне, што іншыя ўжо сабраліся перад домам, я ўстаў з месца, натуральна, пры гэтым уздыхнуўшы.

«Не, ну чаму ты так уздыхаеш? Што сталася? Ці гэта нейкае непапраўнае няшчасце? Ці мы з яго ўжо ніколі не выберамся? Ці ўжо сапраўды ўсё страчана?»

Нічога страчана не было. Мы выбеглі з дому.

«Ну, нарэшце, дзякуй Богу, вы тут!» — «Натуральна, ты заўсёды познішся!» — «Што, зноў менавіта я?» — «Менавіта ты; заставайся дома, калі не хочаш з намі».— «Толькі не трэба гэтай ласкі!» — «Што? Не трэба ласкі? Што ты такое гаворыш?»

Мы праціналі галовамі цемру. Не было ўжо ні дня, ні начы. Часам гузікі нашых камізэлек, шоргаючы адзін аб адзін, скрыгаталі, нібы зубы; часам мы беглі на аднолькавай адлегласці адно ад аднаго, дыхаючы агнём, як тыя звяры ў трапічных краінах. Быццам кірасіры з даўніх войнаў, тупаючы і высока падымаючы ногі, мы паляцелі, адно перад адным, кароткай вулачкай уніз і з таго самага разгону — зноў дарогаю ўгору. Некаторыя сышлі ў прыдарожную канаву і, ледзьве знікнуўшы за цемнаватым адхонам, стаялі, ужо як чужыя людзі, на палявой дарозе і паглядалі ўніз.

«Сыходзьце сюды, уніз!» — «Найперш вы падыміцеся ўгару!» — «Каб вы нас паскідалі — да таго мы не дадумаемся; у галаве яшчэ нешта ёсць».— «Вы хацелі сказаць, што вы баязліўцы. Сыходзьце, ну, сыходзьце ж!» — «Праўда? Да вас? Якраз вы нас і скінеце? Ну, якія ж вы!»

Мы пайшлі ў атаку, нас спіхнулі, і мы ляглі ў траве прыдарожнай канавы — хто ўпаў, хто залёг сам. Усё было раўнамерна цёплае: і мы не адчувалі ў траве ані цяпла, ані холаду; толькі змарыліся.

Калі я паварочваўся на правы бок, падсоўваў пад вуха руку, дык вельмі хацелася заснуць. Праўда, задраўшы ўгору падбародак, яшчэ хацелася прыўзняцца, каб, аднак, абавязкова зваліцца ў яшчэ глыбейшую канаву. Потым з выстаўленай сагнутай рукой, з нагамі, наўскос раскінутымі ветрам, хацелася кінуцца насустрач паветру і зноў зваліцца ў яшчэ глыбейшую канаву. I так без канца.

А як па-сапраўднаму выцягнуцца, асабліва выпрастаць калені, у апошняй канаве,— пра гэта амаль не думалася, і ты ляжаў, ужо ледзьве не плачучы, на спіне, нібы хворы. Ты толькі міргаў, калі здаралася, што нейкі хлапчук, прыціснуўшы локці да сцёгнаў, пераскокваў сваімі цёмнымі падэшвамі цераз насып па-над намі проста на дарогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x