Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I гэтыя даўно вядомыя штучкі я гэтым разам распазнаў, толькі так доўга пабыўшы побач з тым чалавекам. Я да крыві здзёр сабе пальцы, каб пазбыцца гэтае ганьбы.

Але мой суразмоўца па-ранейшаму стаяў, абапіраючыся на руку, ды ўсё яшчэ лічыў сябе махляром, і ягоная шчака, не затуленая рукою, зарумянілася ад задаволенасці сваім лёсам.

— Я цябе пазнаў! — сказаў я і ціхенька паляпаў яго па плячы. Потым борзда ўзбег наверх, і бязмежна адданыя гаспадарам служкі ў пярэднім пакоі цудоўнай неспадзяванкаю ўсцешылі мяне. Я разглядаў іх усіх па чарзе, калі яны здымалі з мяне паліто і змахвалі пыл з ботаў. Потым, свабодна ўздыхнуўшы і выпрастаўшыся, я зайшоў у салон.

НЕЧАКАНАЯ ПРАГУЛКА

Калі табе здаецца, што ты вырашыў канчаткова ўвечары застацца дома, калі ты надзеў шлафрок, пасля вячэры сядзіш за асветленым сталом, заняўшыся нейкай працай або гульней, пасля заканчэння якой ты звычайна ідзеш класціся спаць; калі на дварэ сапсавалася надвор'е і заставацца дома здаецца зусім натуральным, калі, акрамя таго, ты ўжо так доўга сядзіш за сталом, што калі раптам збярэшся пайсці, гэта выкліча ўсеагульнае здзіўленне; калі патушана ўжо святло і зачынена брама — і калі ты, нягледзячы ні на што, устанеш, ахоплены раптоўным неспакоем, пойдзеш пераапрануцца, праз хвілю з'явішся, апрануты для прагулкі, і абвесціш, што табе трэба прайсціся па вуліцы, і пасля некалькіх словаў развітання сапраўды гэта зробіш; а ў залежнасці ад тае сілы, з якою ляснеш уваходнымі дзвярыма, ты можаш быць перакананы, што выклікаў у астатніх большае або меншае абурэнне; калі ты, аднак, на вуліцы супакоішся, а твае рукі і ногі, нечакана атрымаўшы свабоду, выявяць надзвычайную рухомасць; калі ты адчуеш, што адным гэтым рашэннем ты аб'яднаў у сабе ўсю сваю здольнасць прымаць новыя рашэнні; калі з большай, чымся звычайна, выразнасцю ты ўсвядоміш, што маеш болей сілы, чым патрэбы як найхутчэй рабіць перамены ды прызвычайвацца да іх; і калі ў гэткім гуморы ты будзеш прабягаць па вуліцах — вось тады на гэты вечар ты цалкам выходзіш са складу сваёй сям’і, якая для цябе сыходзіць на нішто; у той час як ты, надзвычай цвёрды духам, з акрэсленымі да чарнаты абрысамі, моцна ляпнуўшы сябе ззаду па сцёгнах, узносішся да сваёй сапраўднай існасці.

Гэта ўсё зробіцца яшчэ мацнейшым, калі ты гэткай позняй парою наведаеш сябра, каб даведацца, як ён маецца.

1922

РАШЭННІ

Выбірацца са стану дэпрэсіі павінна быць лёгка нават з дапамогай жаданай энергіі. Я зрываюся з крэсла, аббягаю стол, раблю рухі галавой і шыяй, распальваю ў сваіх вачах агонь, напінаю цягліцы вакол іх. Выходжу насустрач любому пачуццю, эмацыйна павітаю спадара А., калі ён зараз паявіцца, дружалюбна стрываю прысутнасць спадара В. у сваім пакоі; усё, што будзе сказана ў спадара С., буду на ўсю моц убіраць у сябе, нягледзячы на боль, які будзе мне прычынены праз гэта.

Але нават тады, пры кожнай памылцы, якой не ўдасца пазбегнуць, усё — і лёгкае, і цяжкое — застыне на мёртвай кропцы, і я павінен буду павярнуцца, пайсці па коле назад.

Таму найлепшым сродкам будзе ўспрымаць усё гэтак, як узаемадачыняюцца цяжкія целы; і нават калі б мы адчулі, што нас здзьмухвае ветрам прэч, што нам трэба не рабіць ніякага непатрэбнага кроку, глядзець на іншых са звярыным спакоем, не раскайвацца — карацей кажучы, тую рэшту жыцця, што яшчэ, нібы прывід, існуе, прыдушыць сваёй рукою; гэта значыць памножыць апошні, падобны да замагільнага, спачынак і нічога, апроч яго, у сабе ўнутры не пакінуць.

Характэрны для гэтага стану рух — гэта калі малым пальцам правесці сабе па брыве.

1912

ВАНДРОЎКА Ў ГОРЫ

«Не ведаю,— сказаў я бязгучна,— я ж не ведаю. Калі ніхто не прыходзіць, значыць, менавіта ніхто не прыходзіць. Я нікому не зрабіў нічога кепскага, ніхто не зрабіў мне нічога кепскага, але ж таксама ніхто не хоча мне дапамагчы. Абсалютна ніхто. Але ж гэта не так. Толькі каб мне ніхто не дапамагаў... іначай абсалютна ніхто не быў бы сімпатычны. Я з вялікай ахвотаю — а чаму ж бы і не? — выправіўся б у вандроўку ў горы з кампаніяй тых Абсалютна-Ніхто. Вядома, у горы; куды ж яшчэ? Як гэтыя Ніхто тоўпяцца, гэтыя шматлікія і пераплеценыя крыжнакрыж рукі, гэтыя шматлікія ногі, аддзеленыя адна ад адной зусім маленькімі крокамі! Зразумела, усе ў фраках. Мы ідзём так сабе; вецер вее праз тыя адтуліны, што пакідаем мы ды нашыя рукі і ногі. У гарах нашы горлы вызваляюцца, робяцца вольнымі! Проста дзіва, што мы не спяваем».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x