Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тарыэль прамовіў другу: «Ты ўважліва паслухай,
Раскажу табе пра тайну, што хавае гэты кут.
З той часіны, як пабіў я зграі дэваў — злосных духаў,—
Безліч скарбаў засталося, захаваных імі тут.

Не чапаў я іх ніколі, не было патрэбы пільнай,
А цяпер давай пабачым, што схаваць яны маглі».
І пайшлі ўсе трое ў цемру, несучы з сабой свяцільні,
Сорак сховаў адчынілі, сорак залаў абышлі.

Шмат было багаццяў розных захавана ў тых скарбніцах,
Ззялі грані самацветаў пераліўнаю ігрой.
Там ляжалі перлаў скрыні, дыяменты-бліскавіцы,
Зліткі золата блішчэлі незлічонаю гарой.

Сорак сховаў пад скляпенні там былі дабром набіты,
Шмат вайсковага рыштунку, шмат даспехаў баявых
Там валялася навалам, груд гародніны нібыта,
І вялікасна ўзвышаўся даўні куфар паміж іх.

Надпіс быў на вечку: «Зброя тут найлепшая схавана,
Шлемы, латы і кальчугі, з Басры вострыя мячы.
Як на дэваў пойдуць каджы — смерць ім будзе ўсім дазвання.
Хто ж кране да часу, зробіць царскай гібелі пачын».

Не зважаючы на гэта, куфар віцязі ўзламалі.
Ўсё, што трэба, каб у бітве злыя ворагі ляглі,—
Тры наборы лепшай зброі — стрэлы, коп'і, меч, забрала,—
Нібы муміі ў грабніцы, там пакладзены былі.

На сябе сябры надзелі ўсе даспехі, зброю тую,
Іх трываласці адменнай не зраўняеш ані з чым:
Меч крышыў, нібы паперу, рэч жалезную любую,
З гэткай зброяй іх не здольны аніхто перамагчы.

«Надпіс нам прарочыць поспех! — так яны сабе сказалі.—
Бог, відаць, паслаў на шчасце нам вось гэтую скрыжаль».
І цудоўныя даспехі для паходу ўсе пабралі,
Захапілі й для Прыдона незвычайнай зброі сталь.

Перлаў, золата, каменняў узялі яны з сабою,
Сорак сховаў зачынілі, апячаталі ўваход.
Аўтандзіл сказаў: «Трывала зросся меч з маёй рукою.
Адпачнём, а на світанку заўтра рушым у паход!»

Вось, мастак, ты бачыш прыклад непарушнай братняй дружбы,
Дык ствары ж ты двух міджнураў вобраз светлы і мажны —
Вобраз тых, хто зоркам любым прысягнуў у вечнай дружбе,
За якіх у бой на каджаў заўтра рынуцца яны!

ТАРЫЭЛЬ І АЎТАНДЗІЛ ПРЫЯЗДЖАЮЦЬ ДА НУРАДЗІН-ПРЫДОНА

На світанні падаліся ўсе ўтраіх у край Прыдонаў,
Па чарзе Асмат саджалі да сябе браты ў сядло.
Куш узяўшы не маленькі, даў каня ім невядомы.
Аўтандзіл дарогу ведаў — рушыў смела напралом.

Па дарозе напаткаўся ім табун вялікі коней,
Гналі іх у стэп на пашу Нурадзіна пастухі.
Тарыэль сказаў: «Пацеха будзе добрая сягоння,
Калі мы разгонім жартам скакуноў яго ліхіх.

Цар, пачуўшы, што зладзюгі завяліся тут паблізу,
Вышле войска, вінаватых каб належна пакараць,
А пазнаўшы нас, здзіўляцца будзе з нашага капрызу.
Жарту добраму і горды пасмяяцца заўжды рад».

І, не думаючы доўга, паляцелі ў пагоню.
Запалілі ў знак трывогі пастухі хутчэй лаўжы.
«Хто вы, людзі? — закрычалі.— Стойце! Царскія тут коні!
Цар дазнаецца пра гэта, дык на свеце вам не жыць!»

Але тыя не зважалі, а пабралі лук і стрэлы.
Пастухі мацней ад страху крык і лямант узнялі:
«Людзі добрыя, ратуйце! Нас разбойнікі сустрэлі!»
І аб тым здарэнні весткі да цара, як гром, дайшлі.

Ён адразу рынуў верхам, ледзь паспеўшы зброю выняць,
Войска ўслед ляцела процьма, нібы дзесь шугаў пажар,
А насустрач ім два сонцы, што і ўзімку не астынуць,
Зіхацелі, шлемы зняўшы, каб не быў схаваны твар.

Тарыэль пазнаў Прыдона: «Вось ён, той, хто нам патрэбны!»
Скінуў шлем, святло праліўшы навакол з праменных воч.
«Рыхтаваў замах, выходзіць? — і заліўся смехам срэбным.—
Да гасціннасці такое быў наўрад бы хто ахвоч!»

Тут Прыдон з каня саскочыў, пакланіўся з прывітаннем,
Абняліся з ім героі, нібы з братам родны брат.
Славіў бога цар за шчодрасць, за яго ахвяраванні.
Абдымалі іх вяльможы, кожны быў сустрэчы рад.

І сказаў Прыдон: «Стаміўся я ад доўгага чакання,
Я гатоў з хвіліны гэтай вам сябе ўсяго аддаць».
Нібы месяц і два сонцы ў бліскуча-яркім ззянні,
Так яны, на коней сеўшы, паімчаліся ў палац.

Увайшлі яны павольна ў пышна ўбраныя пакоі,
Пасадзіў з сабою побач Аўтандзіла гаспадар,
Тарыэлю ж трон аддалі, ўвесь аздоблены парчою,
Тут яны цару ўручылі знак адвагі — збройны дар.

І сказалі: «Падарункаў не змаглі прывезці лепшых,
Не дайсці было б, напэўна, з тым багатым скарбам нам».
І, чало схіліўшы нізка, адказаў ім цар мудрэйшы:
«Гэткі слаўны падарунак не паднёс бы я і сам».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x