Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распачаўшы бой крывавы, мы іх выклічам за браму,
Хай адзін прарвецца ў горад, два пачнуць іх тут сячы,
Кроў пальецца там ракою зграй варожых, бітых намі,—
Толькі хітрасць і адвага могуць нам дапамагчы».

Тут Прыдон сказаў: «Я згодзен, праўду ты, мой дружа, кажаш.
Толькі вось шкада — аддаў я ў дар найлепшага каня.
Ведаў ліха б тое, пэўна сам на ім лупіў бы каджаў,
Ты б каня таго ўбачыў, хай лічыўся б сквапным я».

Так сказаў Прыдон жартоўна. І вясёлую размову,
Спалучыўшы з мудрым словам, доўгі час вялі сябры.
За забавай той, аднак жа, не забыліся асновы —
Рыхтавалі зброю, коней да світальнае пары.

І хоць многа жартавалі, кожны ведаў — справа рупіць.
Тарыэлева рашэнне даспадобы ўсім было.
Узялі па сотні конных, што ў змаганні не адступяць,
І, на коней сеўшы, шлемы апусцілі на чало.

УЗЯЦЦЕ КАДЖЭЦКАЙ ЦЫТАДЭЛІ І ВЫЗВАЛЕННЕ НЕСТАН-ДАРАДЖАН

Бачыў я асілкаў гэтых, нібы сонца прамяністых,
Сямізор'я бляск дзівосны ахінаў усіх траіх.
Вараны пад Тарыэлем капытом выкрэсваў іскры,
Смерць для ворага, для друга ж — асалода выгляд іх.

З чым магу іх параўнаць я? Можа, з горнай ручаінай,
Што пасля дажджу і буры ў злым шаленстве пеніць плынь,
Крышыць скалы, з грозным гулам вырываецца з цясніны
І сціхае, шал суняўшы, цішынёй марскіх глыбінь.

Аўтандзілу і Прыдону на зямлі не знойдзеш роўных,
Хто паспеў бы з Тарыэлем скрыжаваць свае мячы?
Бо святло ярчэйшых зорак цьмяніць сонца ўсё роўна...
Вось паслухайце, расказу я свайму раблю пачын:

Тры ўваходы падзялілі, кожны ведаў месца бою,
Трыста воінаў за імі ў тры атрады ўвайшлі.
Ноч стаялі ў дазоры, не парушыўшы спакою,
А на золку са шчытамі ўсе гатовыя былі.

Як вандроўнікі, спачатку йшлі павольнаю хадою,
Вартавыя не зважалі, з варт не сходзячы сваіх,
Бестурботна пільнавалі сон спакойны за сцяною.
Раптам віцязі, надзеўшы шлемы, рушылі на іх.

Стрымгалоў ляцелі коні, слаўся пошчак бізуновы,
Вось ужо вароты блізка, скрыжаваліся мячы.
З трох бакоў ішла атака, ў сечы падалі галовы,
Гулка білі барабаны, гралі ў трубы трубачы.

Бог угневаўся на каджаў і паслаў ім з неба кару,
Засланіў пахмурны Кронас зіхатлівы сонца бляск,
З небасхілу цень крывавы лёг на змрочныя абшары,
Горы мёртвых не змяшчала паміжгорная зямля.

Гучны голас Тарыэлеў абуджаў спалох жахлівы;
Ён ірваў кальчугі, латы, шлемы ён мячом крышыў.
З трох бакоў браты ў запале наступ свой вялі імклівы,
Кожны злыдням слаў пагібель, суд крывавы свой вяршыў.

Аўтандзіл ільва Прыдона напаткаў у бойцы грознай.
Вораг быў нашчэнт разбіты, скрозь цякла ракою кроў.
Тут сябры, наўкол зірнуўшы, пачалі гукаць трывожна:
«Тарыэле, адгукніся!» Але той не чуў сяброў.

Не знайшлі яго, хоць двойчы прабіваліся да брамы,
Аніхто не адгукнуўся, бо нікога не было;
Скрозь абломкі зброі, латаў бразгаталі пад нагамі,
Дзесяць тысяч злой пачвары ў гэтай бойцы палягло.

Паляглі, нібыта пошасць іх дадолу паваліла,
Целы ў ранах і кальчугі параздзёрты на шматкі,
Брамы звалены з завесаў незвычайнай нейкай сілай,
І сябры пазналі справы Тарыэлевай рукі.

Узышлі яны на вежу, бачаць: вызваліла сонца
Месяц ясны з вежы цеснай, што ахоўваў люты змей.
Тарыэль стаяў без шлема, дзеву ён туліў бясконца,
Шыя з шыяю спляліся, грудзі ніклі да грудзей.

Мілаваліся ў абдымках, вусны з вуснамі злівалі,
Так злучаецца з Муштарам зорка светлая Зуал,
Так світанне аздабляе кветку-ружу ў колер алы,—
Дзе віселі смутку хмары, шчасця промень там заззяў.

Стан да стану, вусны ў вусны, сэрца з сэрцам у суладдзі,—
Ружа з ружаю спляліся, раз'яднацца не маглі.
Тарыэль сяброў заўважыў, хоць і быў у палкім чадзе;
Перад дзевай у паклоне кожны з іх чало схіліў.

Усміхнулася прыветна дзева віцязям чароўным
І з падзякай прывітала вызваліцеляў сваіх,
Абняла, пацалавала, як братоў адзінакроўных,
Ад сардэчнай іх гаворкі паступова гнеў аціх.

Услаўлялі Тарыэля, што зграбнейшы за чынару;
Кожны шчыра з перамогай віншаваў сваіх братоў;
Ран не меў ніводзін — злыдні сталі помсты іх ахвярай,—
Перад сілаю ільвінай кожны быць ягнём гатоў.

З тых трохсот, што выйшлі ў бойку, палягло каля паловы,
І хоць рад быў перамозе, смуткаваў Прыдон па іх.
Супастаты, што ўцалелі, палажылі ўміг галовы,
Пераможцам засталося безліч скарбаў дарагіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x