Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён сказаў: «Цябе паклікаў я на шчырую размову,
Хоць яна змяёй атрутнай сэрца, можа, і пратне.
Не сказаў табе дагэтуль аб сабе я праўды слова:
Чорны лес інакшых веек паланіў навек мяне.

Прытварыўся, што гандляр я — гаспадар над караванам.
Не, над войскам я начальнік у славутай старане,
Трону царскаму апора і ўлюбёнец Растэвана,
Скарбаў сховішчы і зброя падуладны толькі мне.

Ты майго даверу варта, я скажу табе ўсю праўду:
Мае цар дачку, што з твару нібы ясная зара,
З-за яе агнём згараю, і ніхто не дасць мне рады,
Па яе жаданню тут я, кінуў войска і цара.

Я шукаю ўсюды дзеву, што была ў цябе схавана,
Абышоў амаль паўсвета, каб знайсці царыцу дзіў.
Бачыў я таго міджнура, што тугою па каханай,
Нібы леў, стралой працяты, галаву сваю схіліў».

Расказаў Фацьме дакладна Аўтандзіл пра ўсе прыгоды:
Як таго, што ў шкуры тыгра, моцна гора абвіло.
Ён сказаў: «Ты маеш сродак, што скасуе ўсе нягоды,
Што ўратуе веек чорных крумкачынае крыло.

Удваіх, Фацьма, з табою, адшукаўшы дзеву тую,
Памаглі б двум зоркам зліцца ў непадзельную адну.
І з удзячнасцю нашчадкі слалі б нам хвалу людскую,
Што вярнулі закаханым мы шчаслівую вясну.

Дык пакліч ты чарадзея, мы пашлём яго ў Каджэці,
Хай пра ўсё раскажа дзеве, што ўведаць мы змаглі.
І яна сваёй парадай дапаможа нашай мэце:
Знішчыць каджаў, каб ніводзін не застаўся на зямлі».

«Бачыць бог,— Фацьма сказала,— разагнаў ты смутку хмары,
Справа тая, што надумаў, шле збавенне, а не страх».
Быў паклікан раб адразу ж; той з'явіўся чарнатвары.
«Паспяшайся,— загадала,— да Каджэці доўгі шлях!

Мы пабачым сілу чараў і вядзьмарскага сумлення,
Ці пазбавіш нас ад болю, ці патушыш сэрцаў жар.
Перадай у вежу дзеве, хай чакае вызвалення».
«Будзе зроблена, чакайце весткі»,— ім сказаў вядзьмар.

ПІСЬМО ФАЦЬМЫ ДА НЕСТАН-ДАРАДЖАН

У пісьме Фацьма пісала: «Ты, як сонца, свеціш свету,
Хто разлучаны з табою, палымнее той жальбой;
Льецца голас твой крыніцай, хараством тваім сагрэты;
Лал з крышталем злучан цесна, ззяе ўсмешкаю тваёй!

Хоць пра лёс свой невясёлы ты сказаць не захацела,
Мне вядома ўсё, і гору спачуваю я твайму.
Каб вар'яцтва ён пакінуў, шлі ты вестку Тарыэлю,
Хай табе ён будзе ружай, ты ж фіялкаю яму.

Ратаваць цябе з'явіўся Тарыэлеў брат названы.
Аўтандзілам ён завецца, войска мужны правадыр,
Ён пры троне Растэвана віцязь слаўны і адданы,
Дык парадуй весткай мудрай, наша сонца, наш кумір!

Да цябе ганца паслалі, ты пра ўсё яму раскажаш:
Ці вярнулася царыца, колькі войска разам з ёй,
Ці вялікая ахова ля ўваходу ў горад каджаў,
Хто над вартаю галоўны, хто вартуе замак твой?

Ты пра ўсё, што ўдасца ўведаць, напішы нам падрабязна,
І мінджнуру прывітанне не забудзь ты перадаць.
Хай забудуцца бядоты, шчасцем свеціць даль выразна,
Бог паможа нам дабіцца, каб навекі вас з'яднаць.

Паляці, пісьмо, да мілай вестуном, даўно чаканым!
Як табе не пазайздросціць — лал і перлы ўбачыш ты,
Будуць ласкавыя вочы сузіраць цябе ў чытанні...
Пашкадуй жа, сонца свету, і пазбаў нас цемнаты!»

І Фацьма ганца пазвала і пісьмо яму ўручыла:
«Паланянцы яснатварай з рук у рукі перадай».
Той, зялёнаю накідкай махануўшы, нібы крыллем,
Па-над дахамі ўзняўся, знік у небе, нібы здань.

З лука пушчанай стралою паляцеў у вокамгненне
І дасяг Каджэці, толькі слацца стаў у полі змрок;
Праз вароты і праз варту праслізнуў нябачным ценем,
Каб аддаць палоннай дзеве весткі шчаснае лісток.

Ён прыйшоў да дзевы ў вежу, абмінуўшы ўсе завалы,
Цёмнатвары, валасаты, нечаканы, быццам здань.
Ахапіла дзеву боязь, нерухомая чакала —
Заблакітнелі фіялкі, ружа стала, як шафран.

Пасланец сказаў: «Не бойся, я не прывід з апраметнай,
Да цябе сюды з'явіцца загадала мне Фацьма.
Вось пісьмо! Яго прынёс я без затрымкі непрыкметна.
Заквітнееш хутка ружай, згіне прэч з вачэй турма!»

Не было канца здзіўленню ад раптоўнага здарэння,
Воч міндаліны трымцелі, цень на іх агат прынёс,
І, схапіўшы ліст, чытала ўсхваляваная царэўна,
І скаціліся дадолу дыяменты-росы слёз.

У ганца яна спытала: «Хто ж такі мяне шукае?
Што яшчэ хаджу жывая, хто дазнацца быў ахвоч?»
Адказаў ён: «Падзялюся ўсім, што ў розуме трымаю:
З той пары, як ты прапала, светлы дзень змяніла ноч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x