Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад ім адкрыўся горад, дзе стаяў палац багаты
І ахоўваў уваходы рабалепных служак рад.
Сустракалі іх лісліва царадворцы ў пышных шатах,—
Быў красою Аўтандзіла любавацца кожны рад.

Аўтандзіл з царом Прыдонам — на пачэсным месцы побач,
Сто асоб вяльможных селі з імі разам за сталом.
І бяседа пачалася. Вока лашчылі аздобы:
Жэмчуг, лал, агат і ружа — ўсё блішчэла і цвіло.

Баль гудзеў, звінелі кубкі, хмелем пеніліся віны.
Аўтандзіла частавалі, нібы царскую радню.
Шмат разоў мянялі стравы. Госця погляд сакаліны
Асляпляў усіх прысутных, сам падобны да агню.

Баль цягнуўся да паўночы. Раніцою Аўтандзіла
Павялі ў басейн, памылі, разадзелі ў пышны ўбор,
За які сто тысяч драхмаў, і ніяк не менш, плацілі,
Дарагі надзелі пояс. Быў уражан царскі двор.

Многа часу прамінула. Хоць трывожыў сум па дому,
Ездзіў ён на паляванне, час у гульнях марнаваў.
Свой паказваў спрыт і ўмельства, не дасяжныя нікому,
І стральбой сваёй удалай лепшых лучнікаў здзіўляў.

Ён адважыўся нарэшце і сказаў цару Прыдону:
«Не крыўдуй, скажу я шчыра, цяжка будзе без цябе.
Толькі болей заставацца не магу, душа ў палоне,
Кліча цяжкая дарога, гор надвоблачны хрыбет.

Будзе мне цяжкой разлука, заставацца ж тут няможна,
Ад цяжкіх згрызот сумлення залівае чырвань твар.
Кожным днём затрымкі мэту аддаляе спадарожнік.
Пакажы мне месца, дзе ты ўбачыў сонца хараства».

Цар яму ў адказ: «Не будзе мая воля перашкодай,
Калі ты параніў сэрца мукі палкае кап'ём.
Бог няхай табе паможа абмінуць усе прыгоды,
Без цябе ж асірацее сэрца беднае маё.

Не дазволю, каб застаўся ты ў дарозе адзінокі,
Дам табе я слуг адданых, каб не траціў сіл дарма,
Дам табе каня і мула, каб адолець шлях далёкі,
Хай над ворагам памогуць перамогу атрымаць».

Чатырох найлепшых служак выбраў з чэлядзі надзейнай,
Зброю даў у падарунак: латы, меч і стрэл калчан,
Гарцаў шэсцьдзесят чырвонцаў, скакуна з сядлом адменным,
Мула з коўдрамі ў дадатак для спачынку ў добры час.

Сеў і сам на варанога, каб у доўгі шлях праводзіць,
Як гаворыць даўні звычай, госцю шчасця пажадаць.
Перад горкім развітаннем ён казаў пры ўсім народзе:
«Знікне сонца з небасхілу — што зіма нам можа даць?»

Людзі ў горадзе пачулі: віцязь слаўны ад'язджае,—
Гандляры і люд рамесны папрыходзілі на пляц.
«Наша сонейка заходзіць!» — крык ляцеў да небакраю,
Нібы гром, і ўсюды чуўся над майданам горкі плач.

І калі мінулі горад і пад'ехалі да мора,
Дзе Прыдон калісьці бачыў сонца-дзевы светлы твар,
З воч абодвух паліліся слёз гарачыя азёры,
І пра след царэўны мілай расказаў журботны цар:

«Два матросы чарнатварых на чаўне прывезлі дзіва,
Чый прыгожы твар і вочы мільганулі з-за шатра.
Я, схапіўшы меч, памчаўся ў бойку з вартай. Палахліва
Уцяклі яны, і хутка човен знік за небакрай».

Абняліся цар і віцязь у хвіліну развітання
І зліліся ў пацалунку, нібы з родным братам брат,
Апаліў агонь пякучы, болем сэрцы іх параніў.
Доўга цар Прыдон, самотны, пазіраў на далягляд.

АЎТАНДЗІЛ ЕДЗЕ НА ПОШУКІ НЕСТАН-ДАРАДЖАН

Быццам месяц яснатвары, ехаў віцязь дзень каторы,
Захаваўшы ў думках-марах вобраз любай Цінацін.
Ён казаў: «О свет пракляты, ты праклаў між намі горы,
І цяпер ад ран балючых ты збавіцель мой адзін!

Тром сябрам ты сэрцы паліш недарэчнаю разлукай,
З трох надзей стварыць ты хочаш тры каменныя скалы.
Толькі трох стралой не ўразіш, з аднаго пусціўшы лука!
Без вачэй маёй каханай бачу, свет, твой позірк злы!»

Ехаў віцязь каля мора, з ім чатыры праважатых;
Скрозь шукаў для Тарыэля ён гаючы той бальзам,
Без якога ўдзень і ўночы сам ён слёзы ліў за брата;
Свет лічыў ён то пустэчай, то з саломай папалам.

Сотню дзён ён так праехаў; ён пытаўся ўсіх і ўсюды,
Ці не бачыў выпадкова сонца-дзеву хто хоць раз.
Раптам бачыць: каля мора сталі людзі і вярблюды,—
Караван, відаць, спыніўся на спачын у гэты час.

Назіраў здалёку віцязь: людзі падалі ад смагі,
Як відаць, дарогай доўгай змардаваныя былі.
Ён бліжэй да іх пад'ехаў, запытаўся ў іх з павагай:
Хто яны, з якога роду і з якой прыйшлі зямлі?

Старшынёю каравана быў Усам, старэйшы з роду,
Адказаў на прывітанне ён з пашанай і хвалой;
Ён сказаў: «О сонца свету, ззяй на радасць нам і згоду!
Падыдзі бліжэй, паслухай ты аб нашай долі злой».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x