Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тарыэль сказаў: «Навошта гаварыць нам вельмі многа,
За дабро тваіх учынкаў бог заплаціць удвая.
Я табе пакляўся шчыра, бо і ў рот не браў хмяльнога,—
Хай жа будзе непарушнай клятва верная мая!

Я прашу цябе, як друга, не палі агнём пякельным,
Не ад крэсіва агонь той і балюча ён пячэ.
Не ўратуеш ты, агнём тым сам ахоплены суцэльна,—
Лепш ідзі туды, дзе сонца пры табе гарыць ярчэй!

Тут і бог не дапаможа, бо з бяды не бачу выйсця,
Я таму ў бездарожжы і блукаю абы-дзе.
Быў сярод людзей разумных я разумны сам калісьці,—
А цяпер у стан вар'яцтва час няўхільны мой вядзе!»

Аўтандзіл сказаў: «На свеце многа дзіў неразгаданых;
І ў тваёй размове, дружа, ёсць нямала мудрых слоў.
Хіба ж бог не мае лекаў ад тваёй сардэчнай раны?
Ён жа ўсё жывое росціць, з зерня творыць цуд ізноў!

Дык навошта ён стварыў нас, уладар зямлі і неба,
Каб, злучыўшы, на пакуту назаўсёды разлучаць?
Што бяда з каханнем дружыць — памятаць міджнуру трэба;
Хоць забі мяне, я веру, што спаткання прыйдзе час!

Не мужчына той, хто трапіў у бяду і горка плача!
Не схіляйся перад горам, дзе б яго ты ні сустрэў!
Ведай, бог наш літасцівы, свет жа сквапнасцю адзначан,—
Дык вучыся, бо вядома — за асла мудрэйшы леў!

Сэнс гаворкі нашай доўгай зразумеў ты, мне здаецца;
Адпрасіўся я ў сонца, каб да вас сюды прыйсці;
Цінацін сказаў я: «Ў прысак спапялее маё сэрца,
Дык карысць тады якая ад мяне табе ў жыцці?»

Адказала: «Ганаруся я табою як мужчынам,
Дапамогу Тарыэлю не забуду я павек!»
Не, не сам, з яе дазволу я цара свайго пакінуў;
Калі ж я цябе пакіну — баязліўцам назаве.

Чым размову гэту весці, слухай лепш маю параду:
Можа цяжкасці адолець той, хто розумам багат;
Калі сонца не хапае — гіне ружа — кветка саду,—
Сам сабе не даў ты рады,— памагу табе, як брат!

Ты жыві, як загадае голас волі і натуры:
Хочаш — мудрым будзь; не хочаш — будзь вар'ятам, як раней;
Толькі будзь паважны станам, як належыць быць міджнуру,
Смерць гані, як сэрца стане мукай палкай палымнець.

Аб адным прашу: праз год я зноў сюды вярнуся, дружа,
Назбіраю па ўсім свеце вестак добрых для ўцех;
Я спатканне прызначаю ў час, калі квітнеюць ружы,—
Хай яны цябе разбудзяць, як начны сабачы брэх.

Калі ў вызначаны тэрмін не з'яўлюся я ў пячору,
Значыць, мёртвы я — навекі згас маёй надзеі дзень;
Гэта будзе знакам пэўным для твайго цяжкога гора,—
А тады хоць весяліся, хоць жалобны крэп надзень!

За журботную размову папрашу я прабачэння!
Я не ведаю — загіну на кані ці на чаўне?
Для чаго маўчаць дарэмна, як бязмоўнае стварэнне?
Невядома, што прызначыць заўтра бог магутны мне».

Тарыэль сказаў: «Даволі мне лічыць свае нягоды,—
Не паслухаеш мяне ты, што б табе ні гаварыў!
Калі друг з табой не згодзен, сам шукай з ім хуткай згоды,—
Яўным стане ўсё, што ў тайне мы хаваем да пары!

Калі-небудзь зразумееш ты маю цяжкую долю,—
Мне ўсё роўна: быць на месцы ці па свеце вандраваць;
Падначальваюся цалкам я тваёй рашучай волі,
Але доўгую разлуку ці змагу я ўтрываць?»

Так, закончыўшы гаворку, спрытна ўскочылі на коней
І, падбіўшы па дзічыне, павярталіся назад.
Зноў туга скавала сэрцы, вочы слёзны град напоўніў,
Гора з горам сябравала — разлучаўся з братам брат.

Плач і ты, чытач мой добры, хай твае пральюцца слёзы,
Бо не жыць без сэрца сэрцу, што разлучаны навек;
Хто не ведае той мукі, ад якой цьмянее розум,
Калі друга пакідае назаўсёды чалавек?!

Раніцой на коней селі, развіталіся з дзяўчынай,
І няўцешна зарыдалі ўсе ўтраіх у час цяжкі;
Кроў з падраных шчок гарэла, як барвяных сцягаў чырвань;
І ад гора львы шалелі, як падбітыя дзікі.

Паўставалі на світанні, раз астатні абняліся,
Нібы воск, людскія сэрцы растапілі б словы іх.
Як з крынічкі невычэрпнай, слёзы долу паліліся,
Стогн з грудзей, абдымкам злітых, працінаў балюча слых.

Разлучыліся нарэшце. Валасы ад гора рвалі.
Рушыў з іх адзін у горы, у шырокі стэп другі;
І адзін другога доўга ўсё здалёку аклікалі,
І ад смутку сонца нават села дзесьці ў трыснягі.

АЎТАНДЗІЛ ЕДЗЕ ДА ПРЫДОНА

Ты навошта, свет падступны, прымушаеш нас круціцца?
Хто табе, як я, паверыў, будзе вечна наракаць.
Ты адкуль, куды нас гоніш, загадаеш дзе спыніцца?
Абароніць занядбаных толькі боская рука.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x