Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не знайду я слоў патрэбных расказаць пра ўсе нягоды,
Як бадзяўся віцязь бедны, як ён небу скаргі слаў,
Як крывавіў ружу твару, як мінаў узгоркі, броды,
Покуль сцежка да пячоры ўжо вядомай прывяла.

Тут Асмат з пячоры выйшла і, заўважыўшы героя,
З крыкам радасным падбегла, слёзы ззялі ўваччу.
Абняліся яны моцна, быццам родны брат з сястрою,—
Той бясконца рад сустрэчы, хто разлукі боль адчуў.

Аўтандзіл спытаўся ў дзевы: «Ну, а дзе ж мой брат названы?»
Адказала тая з плачам, не стрымаўшы слёз ручай:
«З той пары, як ты паехаў, не чуваць аб ім нізвання,
Дзе ён, як ён — невядома, я адна прыйшла ў адчай».

Гэта вестка-неспадзеўка, як кап'ё, працяла сэрца:
«О сястра,— сказаў са скрухай,— як жа гэта можа быць?
Мы кляліся ўзаемна, я спяшаўся, каб сустрэцца,
Як жа мог ён слову здрадзіць, як ён клятву мог забыць?

Мне ж была зусім не лёгкай з ім кароткая разлука.
Як магло такое стацца, што ён дружбу занядбаў?
Як забыцца мог на тое, што злучыла нашы рукі?
Але што дарма здзіўляцца — лёс даўно мне ліхам стаў!»

Зноў яму сказала дзева: «Разважаеш ты цвяроза,
Але ўважна ты паслухай, што скажу табе цяпер:
Той стрымае слова клятвы, хто яшчэ не страціў розум,
Ён жа стаў вар'ят сапраўдны і блукае, быццам звер.

Розум з сэрцам і душою ў адзін ланцуг скаваны,
Гіне розум, дык астатніх за сабой туды ж вядзе.
Так і віцязь звар'яцелы шнырыць зверам зацкаваным.
Дык жа ведай, што спакою не знаходзіць ён нідзе.

Не крыўдуй на Тарыэля, што пакінуў свайго друга;
Як душа яго палае, сіл не маю расказаць:
Ад пакут язык нямее і няволіць сэрца скруха,
Так кажу, бо лёс прымусіў з ім супольна гараваць.

Не, такіх выпрабаванняў не адчуў ніхто спрадвеку,
Іх не вытрымаў бы камень — перацёрся б ён на друз,
А ад слёз, што ім праліты, з берагоў бы выйшлі рэкі,
Кожны з нас мудрэц вялікі, у бядзе пакуль не ўгруз.

Запытала Тарыэля я ў хвіліну развітання:
«Што сказаць мне Аўтандзілу, калі вернецца сюды?»
Адказаў: «Пакуль жывы я — не парушу абяцання,
Буду блізка, хай чакае мяне віцязь малады.

Слова я сваё стрымаю — дружбе здрадзіць я не здольны.
Дачакаюся сустрэчы, хоць гарыць душа тугой.
Хай паплача, калі буду смерцю скошаны няўмольнай,
А жывым застане — разам шчасны момант стрэнем той».

З той пары схавала сонца для мяне сваё аблічча,
Мае стогны паўтарае толькі рэха гэтых скал.
Я блукаю па цяснінах — іх буджу я сваім клічам,
Абмінае мяне нават смерці жорсткая рука.

Кажуць людзі, што ў Кітаі камень ёсць з мудрэйшых сказам:
«Хто сяброў шукаць не хоча — першы вораг сам сабе».
Ружы шчок шафранам сталі ў таго, хто знік адразу.
Ты знайсці яго павінен — лёс падказвае табе».

Адказаў: «З табою згодзен і апраўдвацца не буду,
Толькі ведай, што для друга не шкадую я ахвяр.
Сам сябе ўсяго пазбавіў, што шукаю — я здабуду,
Так алень вады шукае, калі зморыць спёкі жар.

Тую, хто ярчэй рубіну ў жамчужным абрамленні,
Я пакінуў, хоць каханнем сэрца з сэрцам не злучыў.
Тым жа, хто асыпаў ласкай, адплаціў я несумленна,
Ім замест падзякі шчырай засмучэнне несучы.

Валадар мой і заступнік, той, хто даў мне выхаванне,
Хто, як снег, багацці сыпаў шчодрай жменяю сваёй,
Тым благім маім учынкам вераломна ашуканы.
За грахі мне ўсемагутны не пашле цяпер спакой.

Так я ўсё раблю для друга, хоць зазнаў нягод замнога,
Дзень і ноч хаджу, блукаю, а яго нідзе няма.
Дзе ж ён, той, па кім сумую, дзе лягла яго дарога?
І я, стомлены, ўжо бачу, што пакутаваў дарма.

Скончым гэтую размову, не памогуць справе словы,
Што мінула — не шкадую, як гаворыць мудрасць нам.
Не знайду, дык не вярнуся, да пагібелі гатовы;
Што ўпікаць дарэмна бога, калі тут свая віна».

Змоўк на гэтым і паехаў праз лагчыны і цясніны,
Перасек ручай бурлівы і памчаўся ў край чужы.
Халадзіў павеўны ветрык ружу, вартую рубіну,
Зноў бяздомным валацугам віцязь бедны затужыў:

«Чым жа, божа, саграшыў я, што мне шлеш цяжкую кару,
Я цярплю разлуку з другам, сам пазбаўлены ўсяго.
Аб дваіх адзін сумую, над жыццём навіслі хмары,
А загіну — божай кары спапяліць мяне агонь.

Мне асцём калючых ружаў сэрца друг параніў моцна.
Я застаўся верны клятве, ён жа здрадзіў ёй і знік.
Калі ён загіне дзесьці, стане дзень мне ноччу змрочнай,
Не знайду такога болей, хоць наш свет людзьмі вялік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x