Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Словы гэтыя пачуўшы, цар крычаў, як ачмурэлы,
Валасы ірваў сівыя, раздзіраў шалёна твар:
«Ты нашто мяне пакінуў, выхаванец самы смелы,
У які ты край далёкі свае крокі скіраваў?

Калі розум свой не страціў, ты не будзеш у бядоце.
Апусцеў палац мой пышны, змрок цяпер пануе тут.
На каго мяне пакінуў ты ў сірочай адзіноце?
Покуль разам мы не будзем — не пазбаўлюся пакут.

Больш цябе я не пабачу, як імчышся з палявання,
Не пабачу, як у гульнях ты паказваеш свой спрыт,
Не пачую мілагучны голас, поўны хвалявання,—
Дык нашто мне ўсё багацце, гэты трон, і меч, і шчыт?

У далёкіх вандраваннях не знясіліць цябе голад,
Дапамогуць лук і стрэлы ўзяць здабычу не адну,
Ты пакуты і бядоты пераможаш з божай воляй,
Але хто мяне аплача, калі лягу я ў труну?»

І сышліся ўсе на воклік, і пачуўся плач і лямант,
Валасы з барод ірвалі ўсе, хто блізкі быў цару.
І крычалі: «Меркне сонца, нам у вочы больш не гляне,
Не пабачыць нам у змроку яснатварую зару!»

Валадар сярод прыдворных, што дзялілі з ім гаркоту,
Гаварыў скрозь слёзы: «Гляньце, сонца нам святло не шле.
Чым мы віцязя ўгнявілі, што пакінуў нас употай?
Хто ж цяпер над нашым войскам горда стане на чале?»

І калі рыданні сціхлі, уладар спытаўся ў знаці:
«Адкажыце мне, паехаў ён са світай ці адзін?»
Тут з'яўляецца са скруткам нечакана ў палацы,
Поўны боязі і скрухі, пабялелы Шармадзін.

Ён сказаў: «Пергамент гэты я знайшоў у спачывальні,
Дзе разгубленыя слугі горка плакалі па ім.
Ён зусім адзін падаўся ў ціхі час перадсвітальны.
Самай лютай кары варты недаглядам я сваім».

Запавет перачытаўшы, цар сказаў: «З хвіліны гэтай
Каб ніхто адзенняў пышных на сябе надзець не мог.
Хай удовы і сіроты моляць бога, каб спаспета
Ад няшчасця і напасці ў дарозе засцярог».

АЎТАНДЗІЛ ЕДЗЕ ДРУГІ РАЗ ДЛЯ СУСТРЭЧЫ З ТАРЫЭЛЕМ

Зіхаціць чароўны месяц, калі знікне сонца з неба;
Побач з сонцам прамяністым ён пакорна растае.
А без сонца чэзне ружа, для жыцця святло ёй трэба.
Так і мы гібеем марна, калі мілай нестае.

А цяпер расказ прадоўжым пра блуканні Аўтандзіла.
Поўны смутку ехаў віцязь, засцілалі слёзы даль.
Ён маліў, каб сонца ярка вобраз любай азарыла,
А калі не бачыў сонца, змрокам слалася нуда.

Зубы сціснуўшы маўчаў ён, слова вымавіць не ў сілах,
З плынню шпаркай рэчкі Тыгра слёзы ён свае мяшаў.
Сам не ведаў, куды ехаў, бо з дарогі ліха збіла,
І смылела ў адзіноце шматпакутная душа.

Думаў так ён аб каханай: «Як мне вытрымаць разлуку?
Розум я з табой пакінуў, думкай мкнуся наўздагон.
І ляціць гарачы позірк, абмінуўшы тлён дакукі.
Лёс не лёгкі закаханых, толькі горай без яго.

Не знайду нідзе спакою, смутку цяжкаму адданы.
Я б даўно з сабой пакончыў, ды шкадую слёз тваіх.
Не магу я быць прычынай гора горкага каханай,
І нягоды, і пакуты ўсе сцярплю за абаіх».

Гаварыў ён: «Дзесяць коп'яў сэрца мне працялі. Гэта
Стрэлы-вейкі, што наўкола воч бяздонных сталі ўкруг.
Позірк твой цямней агату спапяліў мяне дашчэнту,
Вусны, бровы паланілі. Я ўспамінамі гару.

Сонца, ты — ўладар сусвету, ноч у дзень ператвараеш,
Часу ты не падуладна, моц вышэйшага ў табе,
Ты сузор'яў мірыяды можаш зрынуць з небакраю,—
Дык пашлі сустрэчу з любай і не дай з нуды гібець.

Ты, каго лічыў за бога мудры род людскі спрадвеку,
Дай пазбавіцца пакуты, зняць няволі ланцугі.
Я шукаю лал дзівосны, а згубіў агату кветы.
З любай быў — гарэў пакутай, без яе — памру з тугі».

Раставаў ён тонкай свечкай у пакутных тых маленнях,
Але сам ляцеў стралою, каб другім дапамагчы.
Высыпала неба зоркі — бачыў любых воч мігценне,
З імі вёў, нібы з каханай, ён гаворку ўначы.

Ён упрошваў месяц ясны: «Богам я малю — будзь ласкаў,
Ты распальваеш каханнем, ты міджнурам мукі шлеш,
Але ж ты даеш збавенне, свеціш ім надзеі бляскам,—
Дай злучыцца з той, што ззяе мне здаля ў тваім святле».

Днём знясілены спякотай, ён чакаў заходу сонца.
Каля рэчак прахалоду ён знаходзіў і начлег.
І ліліся ў плынь рачную слёз крывавыя азёрцы,
А назаўтра віхрам мчаўся ён, прыгнуўшыся ў сядле.

Як чынара, зграбны станам, ехаў віцязь, поўны жалю,
І, падстрэліўшы казулю, сеў падсмажыць пад гарой.
Сам, сілкуючыся, думаў: «Грудзі Марс працяў кінжалам,—
Ружу страціў, дык ці знойдзеш шчасце ў красцы палявой?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x