Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барані свой край, каб вораг не пайшоў на нас паходам;.
Добрым будзь для добрых, злыдням не давай хады нідзе!
Як вярнуся — найвышэйшай надзялю ўзнагародай;
Служба спраўная ніколі задарма не прападзе!»

Шармадзін, пачуўшы гэта, поўны смутку, плакаў горка;
Ён сказаў: «Я не баюся заставацца сам з сабой,
Аднаго баюся: сэрца без цябе туга агорне!
Лепш у доўгую дарогу ты вазьмі мяне з сабой!

Не чутно было, каб віцязь быў адзін у падарожжы,
Не чутно было, каб кінуў у бядзе слуга яго.
Як адзін тут жыць я буду, аб табе гадаць трывожна?»
Адказаў на гэта віцязь: «Слова не змяню свайго!

Веру я ў тваю адданасць, мне любоў твая — не жарты,
Не магу з табой згадзіцца, свет варожы да мяне.
На каго я ўсё пакіну, замяніць мяне хто варты?
Супакойся, не магу я ўзяць цябе з сабою, не!

Шлях міджнура — вандраванні на чужыне ў адзіноце,
Кроў і слёзы закаханы мусіць моўчкі з гора ліць;
Лёс міджнура — ўцехі пошук, дні і ночы ў маркоце,—
Свет такім, павер мне, створан, і не нам яго змяніць!

Дзе б ні быў я, пастарайся не забыць мяне ніколі;
Сам сабе слугой я стану, да ўсяго знайду ключы.
Трэба мужным быць мужчыне і змагацца з лютай доляй,-
Той нікчэмны, спраў ганебных хто не змог перамагчы!

Я не з тых, хто ў свеце толькі агурком існуе спелым,—
Мне за друга дарагога не шкада жыццё аддаць!
Я спытаў дазволу ў сонца — ў шлях мяне пусціла смелы;
Калі я яе пакінуў, што мне дом свой шкадаваць?!

Перадаць хачу з табою запавет мой Растэвану,
Хай цябе шануе шчыра так, як я цябе любіў.
А памру — не паддавайся д'ябла хціваму жаданню,—
Плач па мне, але з адчаю сам сябе не загубі!»

АЎТАНДЗІЛАЎ ЗАПАВЕТ ЦАРУ РАСТЭВАНУ

Сеў пісаць ён запавет свой — словы сумныя ліліся:
«Цар, я змушаны таемна ехаць, каб знайсці таго,
Без каго агнём палаю, без каго жыцця не мыслю,—
Будзь жа літасцівы, гневу ты пазбаў мяне свайго!

Добра ведаю, што ўчынак для цябе мой нечаканы,
Што шукаць іду я друга — не такая ўжо віна.
Словы мудрыя Платона прывяду табе з пашанай:
«Разам з целам губяць душу і няшчырасць і мана!»

У мяне ляжыць пачатак і няшчасця й цяжкай страты, —
Ці ж забыць магу я друга, што за брата даражэй?!
Што бяздзейнаму навука філасофіі багатай?
Мэта ўсякага пазнання — стаць да ісціны бліжэй.

Што апосталы пісалі пра каханне — верыць трэба:
Сэнсу мудрых запаветаў у вяках не пастарэць.
«Нас каханне ўзвышае!» — звон іх слоў ляцеў да неба;
Калі ты не разумееш, як жа іншым зразумець?

Творца даў мне досыць сілы, каб нікому не скарыцца,
Бачыць ён усё на свеце, хоць не бачым мы яго;
На зямлі істоце кожнай вызначае ён граніцы,
Ён з адзінкі творыць сотню, з сотні робіць аднаго!

Што яму непажадана, дык таго павек не будзе.
Без прамення ружа звяне, ператворыцца ў асцё.
Ўсё прыгожае на свеце асалоду ў душах будзіць;
Мне без друга стане хутка немагчымасцю жыццё!

Ты прабач за неслухмянасць, не пазбаў сваёй увагі:
Я, палоннік дум агнёвых, твой не выканаў загад.
Мой ад'езд — бальзам гаючы, ён глыток вады ад смагі.
Дзе б ні быў я — вольнай волі я ўсё роўна буду рад!

Слёзы мне не дапамогуць, мужнасць — шлях цяпер адзіны,
Бо не ўнікнеш волі вышняй, што прызначана з нябёс.
Муж цярплівы быць павінен, не скарыцца злой гадзіне,—
Ні адна душа жывая не абыдзе ўласны лёс!

Што прызначыць бог — прыму я і пакорна і пачціва,
А вярнуся — будзе ў сэрцы хай не попел, а спакой.
Хай цябе я зноў убачу і багатым і шчаслівым;
Памагаць жа пабраціму — гэта ўвесь здабытак мой!

Цар, прыму любую кару, калі ў чым я вінаваты,
Хіба ж гэты мой учынак пакладзе на твар твой сум?
Калі здраджу Тарыэлю, буду я людзьмі пракляты,
Ён жа зганьбіць на тым свеце, як сустрэнем страшны суд!

Пра сяброў сваіх адданых клапаціцца трэба людзям.
Праклінаю бессаромных, што хаваюць здрады лёд.
Ці ж сапраўдны друг героя ў час цяжкі падводзіць будзе?
Горш няма таго ваякі, што спазніўся ў паход!

Хто ў бойцы забаяўся — асмяюць таго нашчадкі
Лепш не бачыць баязліўца, што бяжыць, схавацца дзе б.
Славу здабываць пачэсней, чым багацце і дастаткі,—
Баязлівец горш жанчыны, што на прасніцы прадзе!

Смерць не спыняць пуцявіны, што ляглі між кручаў горных;
Ці ваяка ты адважны, ці маленькае дзіця —
І старых і юных зрэшты да сябе зямля прыгорне,—
Смерць са славай лепш усё ж ткі зганьбаванага жыцця!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x