Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Агапка (у захапленні). Ах, я гатова ісці за табой хоць на край зямлі!

Цмок (задаволена рагоча). Пад зямлю! Пад зямлю!

Дамогшыся свайго, Цмок хапае Агапку і знікае разам з ёй у слуле дыму, з якога з'явіўся. Як заўсёды ў падобных выпадках, пахне серай і першародным грахом. З свайго пакоя выходзіць устрывожаная пані Амелія.

Амелія. Агапка! Дзе ты, Агапка? (Аглядае апусцелы пакой.) Дзіўна, пабудзіў мяне голас Агапкі, падалося, што яна размаўляе з кімсьці ў вітальні. Але тут нікога няма. (Уздрыгвае ад холаду, зноў азіраецца.) Такое адчуванне, нібы я засталася адна ва ўсім доме.

Пані Амелія бярэ са стала свечку і ідзе ў пакоі пана Альберта. Затым абыходзіць усе астатнія пакоі, раз-пораз з'яўляючыся ў вітальні. Нарэшце спыняецца ў нерашучасці перад чорнымі дзвярыма .

Што здарылася? У такі позні час няма ні служак, ні Альберта. Можа, ён у гэтым жахлівым пакоі, куды забараніў мне ўваходзіць?

Павагаўшыся, пані Амелія прыадчыняе чорныя дэверы і зазірае ў пакой. Нясмела ўваходзіць, праз нейкі момант вяртаецца з вялізнай, у старадаўняй вокладцы, кнігай.

Стаўляе свечку на стол, кладзе кнігу .

I там нікога няма. Але што за дзіўны пакой — увесь застаўлены шклянкамі з нейкімі вадкасцямі, посудам з парашкамі, а на стале ляжала гэтая старадаўняя кніга. Альберт не казаў мне, што цікавіцца навукамі і чытае кнігі. (Разгортвае кнігу.) Першы раз у жыцці бачу белы друк на чорнай паперы. Цікава, пра што напісана ў гэтай кнізе? (Чытае ўголас.)

«Дух Нікітрон, пакінь агонь, да мяне з'явіся, чалавекам абярніся!» (Спалохана.) Ой, што я чытаю!

Полымя свечкі, што стаіць на стале, раптоўна ўзнімаецца высока ўгору, з яго ўзнікае лёгкая і гнуткая чалавечая постаць, саскоквае на падлогу, і вось ужо над Амеліяй узвышаецца вялізны мурын у пунсовай вопратцы. Ад нечаканасці Амелія ледзь не страчвае прытомнасць і падае ў крэсла .

Нікітрон. Навошта ты выклікала мяне, няшчасная?

Амелія. Я не хацела, гэта атрымалася выпадкова...

Нікітрон. Ты ўзяла кнігу варажбіта, прачытала магічнае заклінанне — і вось я з'явіўся. Кажы, чаго хочаш?

Амелія. Ты — Нікітрон?

Нікітрон. Так, я дух агню Нікітрон. А ты — Амелія. Я ведаю цябе, бо дапамагаў Чарнакніжніку наслаць на цябе той дзіўны сон, паверыўшы якому, ты выйшла замуж за тутэйшага гаспадара?

Амелія (закрывае твар рукамі). Ах, які брудны падман! Я думала, што сапраўды мая дапамога, маё каханне выратуюць Альберта, што выходжу за яго па Божай волі...

Нікітрон. Не згадвай пры мне Бога, жанчына! Кажы хутчэй, якое ўчыніць зло, і я выканаю тваё жаданне.

Амелія (адымае рукі ад твару). Учыніць зло? Навошта? Калі ты хочаш для мяне нешта зрабіць, — вярні мне Альберта, прасвятлі яго розум, змякчы сэрца.

Нікітрон (абурана). З такой просьбай ты звяртаешся да мяне, духа агню, утаймаванага Чарнакніжнікам дзеля таго, каб насылаць на людзей хваробы і няшчасці?!

Амелія (холадна). Калі ты не хочаш і не можаш рабіць дабро, — вяртайся туды, адкуль прыйшоў. Я шкадую, што выпадкова цябе патурбавала.

Нікітрон (рагоча). Ты шкадуеш і думаеш — гэтага дастаткова? (Урачыста.) Ведай жа: калі ты выклікала мяне і нічога не загадала, — я вымушаны забіць цябе.

Амелія (абыякава). Забі.

Нікітрон (расчараваны абыякавасцю Амеліі). Ты не баішся смерці, няшчасная?

Амелія. Пасля таго, што я даведалася, я не хачу жыць. Калі ты заб'еш мяне — ты зробіш добрую справу.

Нікітрон (аслупянела). Што?! Я зраблю добрую справу? Яле гэта немагчыма.

Амелія. Аказваецца — магчыма.

Нікітрон (у нерашучасці). Як жа быць? Забіць — нельга, не забіць — таксама нельга. Што б тут загадаў Чарнакніжнік?

Амелія (задумліва). Нікітрон, а чаму ты служыш Чарнакніжніку?

Нікітрон. Таму што ён — гаспадар гэтае кнігі, а ў кнізе напісаны заклінанні, якім падпарадкоўваюся я і сем маіх братоў: Ярон, Ірон, Кітрон, Фараон, Фаразон, Лідон і Сталідон. (Узрадавана.) Слухай, жанчына, прачытай заклінанне і выклічы аднаго з маіх братоў — няхай ён з табой разбіраецца!

Амелія. Твае браты таксама не могуць рабіць добрых спраў?

Нікітрон. Мы можам рабіць толькі тое, што напісана ў гэтай кнізе. А ў кнізе нічога не напісана пра добрыя справы, яна створана для зла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x