Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Завальня. Не, пан Альберт, не таму нас вучыць Святое пісанне, каб мы слухаліся бязбожных парадкаў Чарнакніжнікаў, нішчылі магілы продкаў і шукалі прывідных скарбаў! З'яўленне Плачкі — гэта папярэджанне людзям, каб выправілі свае норавы. Але людзі цяпер ніякім прароцтвам ке вераць, ім патрэбны скарбы, каб, не працуючы, мець усё, што заманецца. Яны за золата прададуць усё тое, што нашы продкі шанавалі даражэй за жыццё!

Альберт. Бачу, пан Завальня болей ахвочы чытаць свайму гаспадару маралі, чым выконваць яго загады. Прыйдзецца, відаць, мне сапраўды шукаць новага аканома.

Завальня. Працы я не баюся, а хто сумленна працуе — таму і Бог дапамагае. Але ніколі не зраблю я ўчынку, ад якога потым на душы цяжка!

Альберт. Ну што ж, возьмем з сабою лёкая. (Кліча.) Карпа!

З'яўляецца сонны лёкай Карпа.

Завальня. Апамятайцеся, пан Альберт, іменем вашага нябожчыка-бацькі заклінаю!

Альберт. Пойдзеш з намі, Карпа, і будзеш сачыць за гэтым лайдаком-селянінам, каб у поцемках не збег па дарозе. Захопім рыдлёўку, мяхі і ліхтар. Пачакаем, пане Завальня, што вы скажаце, калі я вярнуся з поўнымі мяхамі золата.

Пан Альберт, Карпа і Тамаш выходзяць. Услед за імі чорным ценем выслізгвае Чарнакніжнік .

Завальня (услед). Спыніцеся, неразумныя людзі! Слёзы і нараканні Плачкі абяцаюць вам не золата і дыяменты. Кабета тая плача на парозе забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра багацце, а вас чакаюць няшчасці і пакуты! (У адчаі выходзіць з пакоя на панадворак.)

Карціна шостая

У вітальні панскага дома ў маёнтку Магільна. Уваходзіць пакаёўка Агапка, набліжаецца да стала, вымае з фартуха чорнае яйка .

Агапка. Куды гэта яны выбраліся проці ночы? Узялі рыдлёўкі, мяхі. (Задаволена смяецца.) Карпа нават не паспеў схаваць ад мяне чароўнае яйка. (Кладзе яйка на стол.)

Няўжо ад гэтага яйка сапраўды залежыць нашае шчасце? (Уладкоўваецца ў крэсле, але пры гэтым незнарок штурхае стол.) Ой!

Чароўнае яйка падае са стала на падлогу, разбіваецца і ператвараецца ў слуп дыму. Калі дым рассейваецца — перад Агапкай стаіць прыгожы малойца ў чорным уборы з чырвоным пасам і ў чырвоных ботах, на руках — мноства каштоўных пярсцёнкаў. Зрэшты, ён не стаіць, ён увесь час увіваецца вакол Агапкі, рухі яго нагадааюць адмысловы танец.

Цмок. Кланяюся маладой гаспадыні! Прыемна будзе выконваць жаданні такой пекнай паненкі.

Агапка. Няўжо ты і ёсць той Цмок, які павінен быў вылупіцца з яйка, знесенага пеўнем, і прыносіць Карпу збожжа і золата?

Цмок. Можа быць. А хто такі Карпа?

Агапка. Лёкай пана Альберт і мой жаніх.

Цмок (здзіўлена). Як, у такой шляхетнай паненкі жаніх — лёкай?

Агапка. Але калі ты прынясеш яму грошы, ён заплоціць гаспадару выкуп, стане вольным і багатым.

Цмок (смяецца). Ну і што ён зробіць са сваім багаццем? Купіць хату, кавалак зямлі, жывёліну і зоймецца гаспадаркай, калі ахвочы да працы. А калі лайдак — будзе дзень і ноч гуляць у карты ды піць гарэлку. Хіба халоп зможа карыстацца шчасцем, хіба ён здолее ацаніць пекнату паненкі і зразумець усе яе таемныя жаданні? (Бярэ Агапку за рукі і таньчыць разам з ёй.)

Агапка (заварожана). Ах, праўду ты кажаш, я і сама неаднойчы пра гэта думала.

Цмок. Дык навошта нам з табой нейкі лёкай Карпа? Я не толькі прыношу збожжа і золата, я магу і цуды тварыць. Пабудую такі палац, пра які апавядаюць у казках, што ўвесь свеціцца золатам і срэбрам, з багатымі пакоямі ў люстэрках і крышталі. (Кружыць Агапку.)

Агапка. Ах!

Цмок. Развяду сад, дзе будуць спець залатыя і срэбныя яблыкі, спяваць райскія птушкі, расці прыгожыя кветкі, ярчэйшыя, чым зоркі на небе. (Кружыць Агапку.)

Агапка. Ах!

Цмок. З'едзецца шмат знакамітых паноў паглядзець на тыя цуды. Ты будзеш мець лепшыя на свеце ўборы і ўпрыгожванні, жыць лепш за каралеву! (Раптоўна спыняе танец.)

Агапка (хістаецца). Спакуслівая твая прапанова, і, прызнаюся, сзрца маё салодка замірае ў прадчуванні шчасця, калі я слухаю твае абяцанні!

Цмок. Ты маладая, прыгожая, спадзяюся, што і разумная. Пачынай жа сама гаспадарыць, а я буду дапамагаць табе, і мы здзівім свет!

Цмок дастае жменю пярсцёнкаў, завушніц, пацеркаў і ўпрыгожвае Агапку .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x