Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Плачка. Нікчэмныя стварэнні! Золату і срэбру прадалі вы свае душы. Думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах героя, які са славаю скончыў тут сваё жыццё. Прыйдзе час узняцца з магіл мёртвым і вы будзеце зганьбаваныя перад усім светам!

На Чарнакніжніка грымоты, маланкі і словы Плачкі аказваюць жахлівае ўздзеянне.

Пры кожным раскаце цела яго працінае сутарга, твар перакошваецца ад страху, злосці і бездапаможнасці. Спачатку ён спрабуе схавацца сярод руінаў, пасля — абяртаецца ў крумкача... Але Плачка ўзнімае агнёвы меч, з неба спадае імклівая маланка і спапяляе чорную птушку.

Спалоханы Карпа ніцма падае на зямлю. Пан Альберт слупянее і страчвае мову. Тамаш богабаязна жагнаецца .

Голас Амеліі (рэхам). Што гэта, Нікітрон?.. што гэта, Нікітрон...

Голас Нікітрона (рэхам). На небе ёсць перуны, магутнейшыя за Чарнакніжніка... на небе ёсць перуны, магутнейшыя за Чарнакніжніка...

Тамаш. Божая кара нарэшце напаткала злога Чарнакніжніка і варажбіта!

Плачка (звяртаецца да людзей, гнеўна). Шукаеце скарбаў у маім падземным палацы? Ад вашае хцівасці нідзе мне няма спакою. Няхай кожны з вас будзе пакараны адпаведна сваім грахам і ўчынкам!

Тамаш. Прабач мне, высакародная пані Плачка! Я не прагнуў багацця, не хацеў скарбаў — злая воля гаспадара прывяла мяне на замчышча.

Плачка (да пана Альберта). О, няшчасны! Ты ўчыніў здзек над магіламі бацькоў, ты ўвайшоў у змову з ворагам і здрадзіў айчыне, зняславіў імя сваіх продкаў. Прагнуў раскошы і прывіднага багацця і не заўважыў побач з табой багацця сапраўднага — шчырага, адданага кахання. Жыў як вар'ят, дык стань жа сапраўдным вар'ятам да канца дзён сваіх!

Пан Альберт з роспачным крыкам кідаецца прэч з замчышча .

(Да Карпы.) Ты, служка, варты свайго гаспадара, хацеў купіць каханне за грошы і прадаў дзеля гэтага сваю нікчэмную душу д'яблу. Вяртайся ж дадому і даведайся, што ўчыніла ганарлівая дзяўчына, дзеля якой ты загубіў сваю душу.

Карпаўзнімаецца з зямлі і панура брыдзе ўслед за панам Альбертам. (Да Тамаша.) Дарую табе, бо прыйшоў ты сюды не па сваёй волі. Ідзі і скажы прагным да багацця людзям: «Не дадуць вам шчасця скарбы, калі міласэрнасць не змякчыць вашае сэрца». А сумленным, цнатлівым сынам маім скажы, што насоўваецца на наш край чорная хмара і толькі мужнасць і любоў да бацькаўшчыны дапамогуць выстаяць на гэтай зямлі сярод няшчасцяў і прыгнёту.

Тамаш схіляецца ў паклоне і пакідае замчышча .

Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!

Захутваецца ў чорны плашч і знікае сярод руінаў .

3аслона

Карціна восьмая

Вітальня панскага дома ў маёнтку Магільна праз месяц. Шляхціц Завальня збіраецца ў дарогу, аглядае шаблю і пісталеты. Селянін Тамаш дапамагае яму сабраць немудрагелістыя рэчы.

Тамаш. Ах, пане дабрадзею, на каго вы пакідаеде гэты дом, дзе раскашуюць няшчасді і смерць? Звар'яцелы гаспадар сядзіць нерухомы ў сваім пакоі і размаўляе толькі з ценем на сцяне. Добрая душа пані Амеліі не знайшла шчасця на зямлі і паспяшалася на нябёсы. Агапка збегла з нейкім малойцам, а Карпа, калі даведаўся пра гэта, павесіўся ў стайні.

Завальня. Не вярэдзь раны майго сэрца, Тамаш. Шкада мне пана Альберта, хаця і справядліва пакараны ён Богам за свае цяжкія грахі. А няшчасная пані Амелія, цнатлівая і светлая, бы анёлак, яна за што пакутавала? Цяжка ўспомніць, што адбывалася ў гэтым доме. (Уздыхае.) Але яшчэ цяжэй чуць пра жахлівыя падзеі за яго сценамі. Спраўдзіліся папярэджанні Плачкі: ваяры Белае Сарокі ўварваліся ў наш край, рабуюць і забіваюць людзей, апаганьваюць святыні. А заможныя паны толькі пра тое дбаюць, каб застацца пры багацці і раскошы, ашукваюць блізкіх і саміх сябе, балбочуць пра веру і любоў да бацькаўшчыны, а самі пільнуюць зручнага моманту, каб з выгадай перайсці на бок ворага. Ці ж можна ў такі час заставацца дома шляхціцу, рукі якога яшчэ не развучыліся трымаць зброю?

Тамаш. Што будзе з намі ўсімі, васпане, з нашай зямлёй, жыццём, верай? Няўжо няма ніякіх надзей на лепшае?

Завальня. Шмат наш край зазнаў розных пераменаў шчасця і няшчасця. Веру, што знікнуць чорныя хмары, закрасуе вясна, прыйдзе радасць і на нашыя лугі і палеткі. Вось толькі ці дажывём мы да таго часу, ці нашыя дзеці, ці ўнукі — не ведаю... Аднак, Тамаш, развітаюся з табой. Аддаю сваё жыццё ў божыя рукі. Можа, і давядзецца яшчэ пабачыцца на гэтай зямлі. Пакідаючы на цябе хворага пана Альберта, спадзяюся на тваю цярплівасць і міласэрнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x