Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Белая Сарока (ускоквае з крэсла, гнеўна). А што ты зрабіў, каб падарваць гэтую веру, знішчыць запаветы?!

Чарнакніжнік (адступае на некалькі крокаў, кланяецца). Рассылаю ва ўсе бакі нячысцікаў і пачвараў, якія намаўляюць людзей на збродні і ашуканствы, падбіваюць на здраду і злачынства.

Робіць знак у бок свайго пакоя, чорныя дзверы адчыняюцца, адтуль выглядае некалькі пачвараў. Белая Сарока сядае, задаволена кіўнуўшы галавою. Чарнакніжнік узмахвае рукой, пачвары хаваюцца.

Вось з запаветамі цяжэй, гаспадыня. Падслухалі мае памочнікі, што недзе пад руінамі старога замчышча схаваны свяшчэнныя рэліквіі і пісьмёны, але знайсці і знішчыць іх пакуль не ўдаецца.

Белая Сарока. Загадваю вам зрабіць гэта да нашае наступнае сустрэчы! Неўзабаве зноў наведаю твой дом, Альберт. А зараз мушу спяшацца ў свой палац: ужо цямнее, а дарога далёкая.

Чарнакніжнік зноў напаўняе келіхі віном. Белая Сарока каштуе віно, ставіць келіх на стол і, перамяніўшыся ў птушку, вылятае з пакоя .

Чарнакніжнік (наўздагон). Няхай жыве пані Белая Сарока!

Альберт падыходзіць да акна і глядзіць туды, дзе схавалася ў начной цемры дзіўная птушка. Вярнуўшыся да крэсла, на якім сядзела прыгажуня, падымае некалькі сарочых пёраў. Разглядае пёркі, пасля — падараваны госцяй дыямент .

Ну як, табе спадабалася мая гаспадыня?

Альберт. Колькі жыву, не бачыў, нават на дасканалых і дарагіх карцінах, такіх высакародных і прыгожых кабет! Цяпер яе дзівосны воблік заўсёды будзе стаяць перад маімі вачыма.

Чарнакніжнік. Кладзіся адпачываць, а я пайду паваражу па сваёй чароўнай кнізе і падумаю, як нам выканаць загад уладаркі.

Разыходзяцца па сваіх пакоях.

Праз нейкі час у вітальню заходзіць пануры Тамаш з малатком і жалезным бруском у руках. Паклаўшы малаток і брусок ля дзвярэй, запальвае некалькі свечак, жагнаецца на абразы, дастае свянцоныя зёлкі і кадзіла і акурвае пакой. Даходзіць да дзвярэй у пакой Чарнакніжніка. Павагаўшыся, падносіць кадзіла пад самыя дзверы. Нечакана дзверы прыадчыняюцца, адтуль высоўваецца агідная пачвара. Імгнеяне аслупянелы Тамаш і нахабная пачвара глядзяць адно на аднаго, у гэты час на двары чуецца брэх сабак, грукат у браму, нечы голас. Пачвара выхоплівае з рук Тамаша кадзіла і знікае за дзвярыма. Тамаш закрывае рот рукой, каб не закрычаць ад жаху, і кідаецца прэч з вітальні. Але ў парозе сутыкаецца з увайшоўшым шляхціцам Завальнёй.

Завальня. Тамаш?

Тамаш (узрадавана). Няўжо гэта вы, пане Завальня?

Завальня. Што ты тут робіш у такі позні час?

Тамаш. Адбываю сваю чаргу начнога вартаўніка. Ах, пане дабрадзею, я ўжо думаў, што не дачакаюся вас і памру без суцяшэння.

Завальня. Не кажы глупствы, Тамаш, ты зусім не стары чалавек, і яшчэ не вырасла дрэва табе на дамавіну. А затрымаўся я таму, што пан Альберт даслаў мне наўздагон ліст з некалькімі новымі даручэннямі... Але распавядзі мне, што адбылося за гэты час у маёнтку, і растлумач, куды падзелася старая капліца з могілак? Калі пад'язджаў да маёнтка і не ўбачыў ні здалёк, ні зблізку срэбнага крыжа на капліцы, падумаў спачатку, што збіўся з дарогі.

Тамаш. Няма ні срэбнага крыжа, ні капліцы, няма і могілак. Пан Альберт загадаў знесці могілкі, каб пабудаваць на тым месцы дом, загадаў разбурыць капліцу, каб пакласці цэглу ў падмурак.

Завальня. Божа літасцівы! Зусім звар'яцеў пан Альберт, калі ўзняў руку на магілы продкаў.

Тамаш. Думаю, што яго намовіў той страшны чалавек, які невядома адкуль з'явіўся ў нашым маёнтку: худы, бледны, з вялізным носам, нібы дзюба ў драпежнае птушкі, у дзіўных чорных апранахах, зусім не такіх, як носяць пан ці ксёндз. Калі я адбываў мінулага разу начную варту ў маёнтку, бачыў, як акурат апоўначы ў пакоі госця гарэла святло і ён чымсьці там з панам бавіўся, а над дахам дома снавалі кажаны. Напалохаўся я, таму і прынёс сёння свянцоныя зёлкі і кадзіла, якімі святар параіў акурваць пакоі.

Завальня (азіраецца). А дзе ж тваё кадзіла?

Тамаш асцярожна глядзіць на чорныя дзверы. Нібы наўмысна тыя прыадчыняюцца, з'яўляецца брыдкая валасатая лапа, якая шпурляе згаслае кадзіла ў Тамаша і знікае, грукнуўшы дзвярыма .

Тамаш (прыгінаецца). Сцеражыцеся, пане Завальня!

Шляхціц Завальня хапаецца рукой за тое месца, дзе калісьці ў яго, відаць, вісела шабля. Тамаш адно жагнаецца, але не рашаецца тлумачыць і толькі адводзіць аканома далей ад д'ябальскіх дзвярэй .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x