Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Амелія (усхвалявана). Альберт, аднак жа бацьку твайму і дзеду гэтыя крыжы і магілы не заміналі і не наводзілі жахлівых думак. Не раз яны, мусіць, калі заходзіла сонца, старанна маліліся там за душы сваіх продкаў, а пасля смерці і самі знайшлі спачын на гэтых могілках.

Альберт. Не лезь не ў сваё! Я ведаю, што раблю і смяюся з вашае дурноты: занадта вы ўважлівыя да тых, каго ўжо даўно няма на гэтым свеце. Ідзі лепш у свой пакой і чытай бязглуздыя кніжкі!

Амелія. Не ведаю, скуль узяў ты гэтую жахлівую задуму, але памятай, Альберт: Бог усё бачыць і чуе!

Пані Амелія, пакрыўджаная і ўсхваляваная, знікае за белымі дзвярыма.

Тамаш (разгублена). Ох, паночку, бязбожную справу задумалі вы ўчыніць: нельга нішчыць святыні кранаць тое месца, дзе спачывае прах нашых і вашых продкаў. Вялікі грэх бярэце на сваю душу!

Альберт. Парады тваёй не прашу! Слухай, што загадваю, і выконвай!

Заклапочаны Тамаш, пачухаўшы патыліцу, выходзіць. Пан Альберт накіроўваецца да дзвярэй, завешаных чорным мошастам, але, павагаўшыся, перадумвае і знікае ў сваіх пакоях. Пераканаўшыся, што нікога з гаспадароў няма, уваходзіць лёкай Карпа і пакаёўка Агапка з гітараю. Агапка сядае ў крэсла, грае на гітары і спявае, Карпа з іранічнай усмешкай на твары слухае песню.

Агапка.

Божа, ты ў працы вялікай шчыруеш —
Лёсам, зямлёй і народам кіруеш;
Слухай жа ўласнай жабрачкі прычыны —
Беднай дзяўчыны.

Хіба прашу я дажджу ці пагоды,
Плодных палёў ці дзяржаўнае згоды?
Што мне інтрыгі вайскоўцаў дасужых —
Мне трэба мужа.

Пан над панамі, прашу я ў Пана:
Дай мне, каб хлопец, што мной пакаханы,
Быў маёй радасцю, шчасцем і краскай —
З панскае ласкі!

Карпа. Навошта, Агапка, прасіць мужа ў Бога, ці не лепш пашукаць яго побач з сабой на зямлі?

Агапка. Ах, зноў ты, Карпа, за сваё. Ну, сам падумай, які з цябе муж? Я — дзяўчына гожая, спраўная, калі прыходжу на кірмаш, і дудар для мяне ахвотней грае, і кожны з малойцаў лічыць за гонар са мной паскакаць. А ў цябе — ані грошай, ані ўласнае гаспадаркі, ні спадзяванняў на будучыню. Пашукаю я сабе лепш мужа багатага ды заможнага, не з прыслугі і не з сялян, а з месцічаў ды шляхты. А можа, і якому маладому, нефанабэрыстаму панічу прыпаду на вока, калі пашэнціць.

Карпа. Не, Агапка, трэба карыстацца часам, пакуль у жыцці вясна, пакуль маладое пачуццё робіць прыемнымі нашыя забавы.

Агапка. Вясна, лета і восень людскога жыцця маюць свае аздобы толькі тады, калі чалавек не ведае беднасці і мае чым задаволіць свае патрэбы і жаданні.

Карпа. Ты любіш, як бачу, грошы?

Агапка. Хто ж не любіць тое, што абавязкова патрэбна? Без грошай і каханне стыне.

Карпа. Эх, вужака золата і гонару зусім звяла цябе, Агапка.

Агапка. Што ж ты да мяне тады ўвесь час чэпішся? Ці, можа, ты сам не любіш грошы? А я хоць і пакаёўка, а за простага лёкая замуж не пайду. Разбагацееш — тады і пагаворым.

Ганарліва ўзняўшы галаву, Агапка выходзіць з пакоя.

Карпа. «Разбагацееш — тады і пагаворым». Разбагацееш тут за панам, які ўвесь у даўгах і толькі марыць, дзе б знайсці скарб ці якое золата з дапамогаю злога духа! А можа, і мне пашукаць які скарб? За чатыры вярсты ад маёнтка ляжыць на пагорку сярод яловага лесу Змяіны Камень. Распавядалі старыя людзі, што аднаго разу ў ціхую, пагодлівую ноч з поўначы на поўдзень ляцеў, палаючы агнём, Цмок, нёс нібыта з сабою шмат золата і срэбра грэшніку, які прадаў д'яблу душу. Знячэўку раскалолася блакітная цвярдыня неба, разлілося вялікае святло, а Цмок, выцяты нябесным промнем, здранцвеў увесь, паваліўся на пагорак і паратварыўся ў камень. Скарбы ж, якія ён нёс з сабою, на тым самым месцы закапаліся ў зямлю, і кажуць, калі хто асмеліцца ля гэтага каменя заначаваць, таму тыя скарбы і здабыць наканавана. Можа, паспытаць шчасця, схадзіць пакланіцца нячысціку, каб даў грошы? Хаця навошта ісці за чатыры вярсты, калі можна звярнуцца да таго Чарнакніжніка, які патаемна жыве ў пана і вынаходзіць золата? Паслухаем, што ты тады заспяваеш, Агапка!

Карпа падыходзіць да дзвярэй, завешаных чорным мошастам і, крыху павагаўшыся, знікае за імі. Але неўзабаве выходзіць адтуль, трымаючы ў руках алхімічную рэторту з нейкай густой чырвонай вадкасцю. Разглядае рэторту на святло, не заўважаючы, што ўслед за ім з пакоя крадком выходзіць Чарнакніжнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x