Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чарнакніжнік. Хутка, вельмі хутка ўсё пераменіцца і ў тваім лёсе, і ва ўсім краі. Адкрыю табе таямніцу — мая гаспадыня, Белая Сарока, збіраецца далучыць ваш край да сваіх уладанняў.

Альберт. А хто такая Белая Сарока?

Чарнакніжнік. О, Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, твар яе — цуд прыгажосці, постаць велічная, адзенне з каштоўных дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты яшчэ ніколі не бачыў. Ёй кланяюцца багацейшыя паны і магутнейшыя ўладары на свеце, духі па яе загаду здабываюць скарбы з зямлі і мора, дзікіх мядзведзяў прывучыла яна да сябе, і тыя, як пакорлівыя сабакі, ляжаць ля яе трона. А часам гэтая чараўніца ўбіраецца ў пёры белае птушкі, калі хоча пабачыць тых, хто спрыяе ёй, і іх узнагароджвае, робіць шчаслівымі.

Альберт. Што ж, мне ўсё роўна, каму прадаваць сваю душу: д'яблу ці Белай Сароцы. А можа, гэта адна і тая ж асоба? Калі ты рэкамендуеш мяне сваёй гаспадыні?

Чарнакніжнік. Шмат хто з тваіх суседзяў-паноў хацеў бы пабачыць Белую Сароку ў сваім маёнтку, узняць у яе гонар келіх і пракрычаць «віват». Абяцаю, што ты будзеш не апошні сярод іх. Але спачатку трэба падрыхтавацца да сустрэчы вялікай уладаркі, а таму зрабі тое, аб чым я цябе надоечы прасіў. (Накіроўваецца да свайго пакоя.)

Альберт (неахвотна). Ах, так, вясковыя могілкі... Няўжо гэта сапраўды патрэбна?

Чарнакніжнік. Неабходна! I не забудзься пра Глухое возера. (Знікае за чорнымі дзвярыма.)

Альберт (кліча лёкая). Карпа!

З'яўляецца лёкай Карпа.

Карпа. Слухаю пана!

Альберт. Ты прывёў Тамаша?

Карпа. Тамаш ад самага ранку чакае на двары вашага загаду, пане.

Альберт. Пакліч яго сюды!

Карпа выходзіць. Праз нейкую хвіліну з'яўляецца Тамаш, а ўслед за ім — пані Амелія.

Тамаш. Слухаю вас, паночку.

Альберт. Ці быў ты калі на Глухім возеры, недалёка ад Нешчарды?

Тамаш. Давялося два разы, а болей — крый Божа. Акружана тое паганае возера з усіх бакоў цёмным лесам, нават у самае добрае надвор'е не відаць у тым возеры ані сонца, ані воблакаў на небе, ані зорак, ані месяца. Там заўжды вада каламутная, ніколі там не плаваў човен, ніводны рыбак не закідваў там сеці.

Альберт. Заўтра збірай людзей, адпраўляйцеся на Глухое возера і закідвайце там нерат. Калі з пракаветных часоў там ніхто ніколі не лавіў, дык, мусіць, шмат будзе рознае рыбы.

Тамаш. Адкуль тое пану? Шмат навакол прыдатных для лоўлі рэк і азёраў, няхай пан толькі скажа — і мы сёння ж прынясем рыбы колькі трэба.

Альберт. Будзеце рабіць тое, што вам загадана!

Тамаш. То няхай пан перш папросіць святара, каб пасвянціў нерат, бо ў тым возеры даўно пасяліўся нячысцік.

Альберт. Ды хіба ты яго бачыў, што плявузгаеш?

Тамаш. Пане, запытайся ў людзей — кожны ведае, якія там бываюць дзівосы ўначы: пачвары снуюць па беразе, чуваць з-пад вады енк і смех. Аднойчы я сам, калі гнаў коней на начлег, бачыў, як ляцела ў той бок нейкае страшыдла, з шумам рассыпаючы вакол сябе іскры, нібы распаленае жалеза пад молатам каваля, і над самым возерам распалася на дробныя часткі.

Альберт. Калі яшчэ раз пачую падобную лухту, дык загадаю ўсыпаць сорак бізуноў. Заўтра, што б там ні было, бярыце нерат і закідвайце на Глухім возеры.

Тамаш. Не пасвянціўшы ваду?

Альберт. Няма такое патрэбы. I якую б дзіўную рыбіну вы ні злавілі — не палохайцеся, а прыносьце сюды.

Амелія (не стрываўшы). Альберт, чаму ты прымушаеш людзей рабіць рэчы, супраціўныя іх душы? Бедны Тамаш страшэнна засмучаны, ён шчыра перакананы, што ў возеры жыве нячысцік. Ведаю, што забабоны ад невуцтва, але ж ці маем мы права так жорстка абыходзіцца з сялянамі толькі таму, што яны цёмныя і неадукаваныя?

Альберт (гнеўна). Як я бачу, і ты падобна да гэтага неразумнага селяніна, падахвоцілася глупствы бараніць! Але марнае будзе тваё заступніцтва. Людзі мае, як хачу, так і будзе. (Да Тамаша.) А ты слухай другі загад. На страшэнна няўдалым месцы знаходзяцца вашыя вясковыя могілкі. З майго акна заўсёды відаць драўляныя крыжы і старая каплічка. Наведаюць мяне неўзабаве госці, а гэтыя крыжы ды каплічка ўсё перад вачыма, кожнага могуць давесці да самотных думак і меланхоліі. Таму загадваю сялянам выбраць месца пад могілкі недзе каля лесу, каб не так часта чалавечае вока іх бачыла. А тут я ў хуткім часе пабудую новы дом, і цэгла з капліцы якраз пойдзе на падмурак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x