Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Завальня. Цяперашнія няшчасці і безвыходнасць — урадлівая глеба для з'яўлення злых духаў і варажбітоў. Калі б падняўся з магілы хтосьці з нашых прадзедаў і ўбачыў сучасныя звычаі, дык не пазнаў бы свае бацькаўшчыны. Яму б здалося, што ўстаў з мёртвых недзе ў чужой краіне — да якіх часоў дажывуць нашыя дзеці?

Тамаш. Гэх, зараз паны не дбаюць, каб іх людзі былі набожныя і жылі сумленна, бо самі забыліся на веру і абавязкі хрысціянскія. Вось стары пан Марагоўскі дбаў пра сваіх сялян, ведаў, як хто працуе, як хто рупіцца пра зямлю, і таму кожны меў увесну столькі насення, колькі яму трэба было. А калі пан Альберт па смерці свайго бацькі ў маёнтку заўладарыў, усе мы гора зазналі.

Завальня. Як палёр бацька, вырваўся пан Альберт у свет, бавіўся на балях і пагулянках, са сваімі прыяцелямі гуляў у карты і тыя спрытна вызвалялі яго кішэні ад грошай. Хацеў здзівіць суседзяў сваёю раскошаю, меў лёкаяў колькі хацеў, меў добрых коней, выпісваў модныя карэты, дарагія замежныя віны...

Тамаш. Пзўна, новы гаспадар не прыслухоўваўся да парадаў пана Завальні, якія з удзячнасцю прымаў стары пан Марагоўскі.

Завальня. Пан Альберт не слухаўся ні маіх парадаў, ні просьбаў свае нарачонае паненкі Амеліі. I вось сёння маёнтак увесь у даўгах, даймаюць нас праз суд шмятлікія крэдыторы, вымагае нясплочаныя за колькі гадоў падаткі ўрад. Паненка Амелія, якая з маленства выхоўвалася ў доме пана Марагоўскага і была яму за родную дачку, у роспачы і адчаі пакінула нас і з'ехала ў маёнтак свайго дзядзькі, пана Фрацкевіча. Але самае жахлівае тое, што пан Альберт не шукае сумленных шляхоў, каб выкараскацца з даўгоў, а спадзяецца на шчаслівую фартуну і пры выпадку не адмовіцца ад круцельства і ашуканства. Ніколі не ведаеш, дзе ён бадзяецца да позняе ночы сёння, што прыйдзе яму на розум заўтра.

На двары нехта грукае ў браму, брэшуць сабакі, чуюцца галасы. Забягае лёкай Карпа.

Карпа. Пан Альберт вярнуўся! (Выбягае.)

Тамаш. Пра пана памоўка, а пан на парог!

Шляхціц Завальня выбіраецца з-за стала, каб павітаць гаспадара, Тамаш хаваецца ў глыб пакоя. Уваходзіць пан Альберт, услед за ім — лёкай Карпа. Карпа дапамагае пану Альберту распрануцца, той знакам загадвае лёкаю выйсці. Карпа пакідае пакой.

Завальня. Маё шанаванне пану! Як пан правёў вечар і што новага пабачыў у свеце?

Альберт (ківае галавой у адказ на прывітанне). Вечар прайшоў сумна і нецікава, як і заўсёды, калі не шанцуе ў карты, а даўгі не змяншаюцца, а павялічваюцца. Нічога новага ў свеце я сёння не пабачыў, затое пачуў нешта вартае ўвагі. Памёр стары пан Фрацкевіч.

Завальня. Божухна, зусім сіратой засталася паненка Амелія! Спачатку смерць прыбрала яе бацькоў, а цяпер вось і дзядзьку, царства яму нябеснае.

Альберт. Даведаўся я, што па тэстаменту да Амеліі адышла ўся маёмасць нябожчыка і дзве тысячы талераў. Хачу ўзяць з Амеліяй шлюб і атрымаць за ёй багаты пасаг. Таму збіраюся заўтра ў адведзіны да яе і прашу пана аканома мяне суправаджаць. Спадзяюся, мая нарачоная забудзецца на старыя крыўды і непаразуменні.

Завальня. Ці да таго зараз няшчаснай дзяўчыне? Звычай патрабуе пасля смерці блізкага не спяшацца з вяселлем. Лепш пану Альберту пачакаць з залётамі.

Альберт. Я б пачакаў, але не хочуць чакаць мае крэдыторы. У іх іншыя правілы.

Завальня. Не магу адмовіць гаспадару, але папярэджваю: калі б паненка Амелія спытала парады ў мяне, мой адказ быў бы не на карысць пану Альберту. Бог даў гэтай дзяўчыне не толькі пекную знешнасць, але і глыбокі розум, чуйнае сэрца — думаю, яна зразумее вашыя сапраўдныя інтарэсы і не дасць згоды на шлюб, хоць у глыбіні душы, мажліва, кахае вас з маленства.

Альберт. Ну што ж, прыйдзецца мне пашукаць іншага памагатага ў гэтай справе. А разам з тым — і новага аканома.

Завальня. Пан Альберт ведае, што ў маёнтку мяне трымае апошнім часам толькі слова, дадзенае паміраючаму пану Марагоўскаму: не пакідаць яго сына ў цяжкую гадзіну.

Альберт. Ах, няўдалая гульня стаміла мяне і ўшчэнт сапсавала настрой. Не звяртайце ўвагу на мае словы, пане Завальня, збірайцеся ў дарогу, і будзем лічыць, што я пажартаваў... на гэты раз. А зараз пакіньце мяне, трэба перад заўтрашнім днём адпачыць.

Пан Альберт сядае за стол, абхапіўшы галаву рукамі. Завальня і Тамаш, на якога ўсе забыліся, накіроўваюцца да выхаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x