Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гэты раз спявалі адны жанчыны. Дзецюкі не толькі не ўторылі ім, як раней, але нават і спеву іхняга не слухалі. Можа, пакрыўдзілі іх жарты з «маладога малойчыка»? Ці, можа, больш пільная, чым песні, справа прыйшла ў іхнія галовы? Яны сабраліся цеснай грамадой, шапталіся пра нешта паміж сабою, часамі выкрыквалі паасобныя словы. Раптам песня абарвалася на палавіне страфы, нібы хто стужку нажом перарэзаў, і ў цішыні, што агарнула хату, пачуўся смелы, ганарысты Аляксееў голас:

— А пашпарт, пане, у вас ёсць? Пакажыце, пане, пашпарт, каб мы ведалі, хто вы такі!

Стары Мікула зноў павярнуўся тварам да хаты, палажыўшы на калені вялікія рукі, сядзеў выпрастаны і з-пад цяжкай хмары маршчын пазіраў на тое, што рабілася ў хаце.

Амаль каля самых дзвярэй шэсць мужчын акружылі бочку, над якой некалькі хвілін таму назад уздымалася толькі госцева галава. На чале мужчын стаяў Аляксей, у расшпіленым кажусе, з папяросай у зубах. Ганарыста адкінуўшы галаву, ён звяртаўся да госця. Іншыя паўтаралі за ім:

— Пашпарт пакажыце! Цяпер без пашпарта нікому не дазволена валачыцца па свеце...

— Можа, ты Бог ведае хто, — груба, панура крыкнуў бондар, — а мы адказваць будзем за тое, што цябе не злавілі...

— Можа, ты той самы Бонк, якога ловяць за нявінную людскую кроў, — намагаючыся перакрычаць іншых, загаварыў Дзям'ян. Нездарма называлі яго разумным Дзям'янам. Гэта ён першы, зірнуўшы на госця, што сядзеў за бочкай, шапнуў Аляксею і бондару, нібы загадваючы новую загадку:

— А можа, гэта Бонк?

З-за бочкі ўсхапіўся чалавек. Люта, як у загнанага звера, заблішчалі яго вочы, ноздры раздзьмуліся, ён моцна вылаяўся. Усхапіўся, кій з жалезным наканечнікам падняў і, размахваючы ім шырока, кінуўся да дзвярэй. Але хлопцы ўмомант схапілі яго за рукі. Пачуліся крыкі:

— То ты такі! Замест пашпарта кій нам паказваеш! Ого-го! Добрая ты, відаць, птушка...

— Бонк, напэўна, Бонк! Лавіце, трымайце!

— Трымайце, людзі, хто ў бога верыць, не пускайце яго!

Перапалоханыя, анямелыя ад жаху дзяўчаты збіліся чародкай каля печы, нібы авечкі. Ульяна ад страху нават на печ палезла. Дзве дзяўчынкі прыпалі да зямлі і схавалі тварыкі ў матчынай спадніцы; маці стала перад агнём і, склаўшы на грудзях рукі, глядзела цёмнымі, задуменнымі вачыма на тое, што рабілася каля дзвярэй. Толькі баба Настуля нічога не бачыла і нічога не чула. Прысланіўшы да печы галаву, яна спала, часам толькі нешта мармычучы ці падпяваючы.

Каля дзвярэй ішла тузаніна. Госця не так лёгка было схапіць. Моцны, пругкі, хоць і худы, натрэніраваны ў бойках, ён вырываўся з рук, што хапалі яго, біў нападаючых локцямі і нагамі. Ад гэтага яшчэ больш расла іх заўзятасць. Хлопцы крычалі і лаяліся. Нарэшце Аляксей першы, а за ім бондар — самыя заўзятыя або самыя дужыя — абхапілі яго так моцна і спраўна, што той і паварушыцца не мог.

— Пастронкі! — крычалі яны. — Гэй, бабы, пастронкі давайце!

Хрысціна аднак не расчапіла рук. Яна глядзела, глядзела, а задуменныя вочы нібы паўтаралі:

«Такі ж і гэтага маці калісьці на руках насіла і калыхала!»

Ад печы пачуўся дрыготкі голас соннай бабы Настулі:

Не грайце, браточкі, не грайце,
Сэрцайка майго по разрывайце...

А з чарады мужыкоў пачуўся пакорлівы, умольны голас, што дрыжаў ад страху:

— Пусціце мяне, людзі добрыя, калі ёсць бог у вашых сэрцах. Я вам нічога дрэннага не зраблю, пайду адсюль, адразу пайду навечна, з вачэй прападу, толькі пусціце. Ой, пусціце!..

Мужчыны зарагаталі здзекліва, пагрозліва і зноў загадвалі бабам прынесці пастронкі. Але старога Мікулу гэты дрыготкі, умольны голас, што даносіўся ад дзвярэй, нібы чароўнай сілай падняў з лавы. Гаспадар устаў ва ўвесь рост, замахаў рукамі, разявіў рот і, нічога не сказаўшы, зноў сеў на лаву. Баба Настуля зноў ціха заспявала праз сон:

Не грай, татачка, не грай,
Сэрцайка майго не разрывай,
Мяне браточкі забілі...

Аляксей пабег у сені, відаць, па пастронкі, якіх жанчыны не падавалі. Злоўлены зноў пачаў тузацца і трохі выхіліўся з рук, што акружылі яго. Ён змалеў, скурчыўся, плечы ў яго хадзілі, і галава была ўтулена ў плечы, нібы скура яго ўздрыгвала пад ударамі бізуноў. Твар смяртэльна збялеў, вусны скрывіліся, скура па лбе захадзіла — то паднімалася да залацістых валасоў, то ападала да вачэй, якія кідалі навокал умольныя позіркі. Здавалася, што пакуты ўсяго свету ўвасобіліся ў ім, гэтым убогім гаротніку.

— Я выпадкова да вас зайшоў, — задыханым голасам гаварыў ён, — выпадкова, на гадзінку, без ніякага дрэннага намеру... Каб толькі адпачыць... І я адразу пайду... пайду... Нічога дрэннага не зраблю... Толькі пусціце мяне, калі ў вас бог у сэрцы ёсць, калі хоць кропля літасці... Дзеля збавення душы... пусціце... Дзеля пакут Хрыста нашага... Ой, людзі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x