Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але якраз у гэты момант стары гаспадар, што адзін моўчкі сядзеў каля сцяны, расплюшчыў вочы. Нібы з нейкіх глыбіняў, аднаму яму вядомых, вынеслі яго на паверхню хвалі песні. Ён прыўзняў павекі і з аслупянелай упартасцю пачаў углядацца ў супрацьлеглы бок хаты. Нядаўна, калі Аляксей з трэскам адчыніў дзверы і гукнуў: «Бонк ідзе! Разбойнік Бонк ідзе!» — госць, які сядзеў побач з Аленкай, закалаціўся ўсім целам і ўсхапіўся, нібы падкінуты мінай. Настуліну казку ён слухаў з яшчэ большай увагай, чым раней загадкі, вачэй не зводзіў з бабы, пасміхаўся толькі часамі, пабліскваючы вачыма. Аляксееў крык вырваў яго з задумы. Госць усхапіўся, моцна сціснуў свой кій, што стаяў паміж каленяў. Кінуўся да дзвярэй. Але тут раптам пачуўся рогат, якім дзецюкі даводзілі, што яны прынялі за жарт Аляксеевы словы. Госць затрымаўся каля парога і нейкую хвіліну вадзіў па хаце памутнелымі вачыма. Ён глядзеў на сцены, на столь, на яркі агонь камінка, пакуль не спыніў позірк на старым, што нерухома сядзеў каля сцяны. Госць пачаў паволі апускацца долу. Ён прысеў за бочкай на таку, відаць, на хвіліну толькі прысеў, трымаючы свой кій у апушчаных руках. Увесь ён схаваўся за бочкай, пад якой толькі ўздымалася яго галава, а збоку пабліскваў сталёвы наканечнік кія. На гэтую галаву зірнуў Мікула, прыўзняўшы павекі, і ўжо не адрываў ад яе аслупянелых вачэй. У святле, што наўскос падала на яе ад агню, галава гэтая, акружаная прыцемкам, здавалася, вісела ў паветры і ўпарта, нерухома глядзела на старога Мікулу. Стары падняў руку да лба і раптам прашаптаў:

— У імя Айца і Сына...

Потым рука яго паволі пачала апускацца долу, абяссіленыя пальцы расчапіліся, ажно люлька высунулася з іх і ўпала на зямлю. Ён гэтага не заўважыў.

— Божа літасцівы! — зашаптаў ён зноў і, падаўшыся наперад усім целам, пазіраў на твар, які з другога канца хаты глядзеў на яго і рабіўся ўсё больш падобны на трагічную маску, худую, змарнелую. Косці на шчоках выпіралі пад упалымі скронямі. Твар гэты, поўны бязмежнай тугі, нібы застыў у ціхім рыданні. Скрыўленыя вусны былі моцна сціснуты, аднак ён гаварыў, выразна гаварыў старому:

«Татачка, ці вы пазнаеце мяне? Ох, татачка, успомніце, які я быў калісьці, і паглядзіце, які я цяпер!»

— Божа літасцівы, злітуйся над намі! — прашаптаў стары.

Каля печы зноў хорам выводзілі песню:

Ой, узыдзі, узыдзі, ясны месячэньку,
Як млыновае кола,
Выйдзі, дзяўчына, сэрца адзіна,
Прагавары да мяне слова...

Твар над бочкай, які нібы вісеў у паветры, выразна гаварыў старому:

«А памятаеш, тата, ой, ці памятаеш той летні сонечны дзянёк, калі ты на гару ўзыходзіў, на плячах несучы сетку з рыбай, а я за табою босы бег, і па пяску скакаў, і так крычаў ад радасці, што голас мой званочкамі разлятаўся па вёсцы, паміж соснамі над магілкамі?.. Памятаеш, татка, ой, ці памятаеш?..»

Песня каля печы пад шум калаўротаў мацнела, нарастала, здавалася, што сцены разнясе:

Як мне да цябе выйсці,
З табой гаварыці,
Калі людзі смяюцца,
Што мне з табой не жыці...

Галава над бочкаю, галава, што нібы павісла ў паветры, пачала паволі трэсціся, падміргваючы старому Мікуле вачыма.

«Не жыць мне з табою, тата, не жыць мне ў гэтай хаце, дзе хлеба заўсёды хапае і людзі ў згодзе жывуць, на вясёлыя вячоркі сыходзяцца і весяляцца. Я выпадкова сюды зайшоў, сам не ведаючы, куды іду, абы толькі далей зайсці, уцячы ад таго, што мяне падганяе, ой, так падганяе, ажно мароз па спіне ходзіць, а то агнём пячэ... Я выпадкова сюды прыйшоў і не вытрываў, у хату зайшоў. Ды мне тут не жыць... Я устану зараз і пайду, бо шмат грахоў на свеце нарабіў, дык нельга, каб за іх ды не было ніякага пакарання, тата... Ты ж сам сказаў і асудзіў, што нельга...»

Услед за галавой, што трэслася за бочкай, пачала трэсціся таксама галава старога. Як быццам адказвала, паўтарала:

«Нельга, сынок, ніяк нельга!»

Раптам стары, але дужы Мікула правёў вялікай, жылістай рукой па вачах і пачаў шаптаць заклінанне:

— То і згінь, прападзі, калі ты такі... Цьфу, прывід з таго свету! Якая нячыстая сіла водзіць цябе па свеце? Згінь, прападзі!

Ён павярнуўся шырокімі плячыма да хаты, а да сцяны — тварам, такім змрочным і грозным, нібы навальнічная хмара.

— Згінь і прападзі, калі ты такі... — паўтарыў ён.

Стары прыхіліўся да сцяны вялікім аблыселым ілбом, на якім сабралася можа сотня маршчын і складак. Ён ужо нічога не хацеў ведаць.

Вясёлая, гарэзлівая песня напоўніла хату:

У полі крыніца,
У ёй вада сачыцца,
Малады малойчык
Вельмі лайдачыцца.
Рабіць ён не хоча,
Ані працаваці,
Толькі піць-гуляці,
Дзевак намаўляці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x