Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мясцовая гравітацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мясцовая гравітацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не азначае, што пісьменнік згуртоўвае вакол сябе чытачоў, ўжо аддаюць перавагу не правілам, а выключэнням з правіл. Свабодны і шырокі талент яго дае нам магчымасць самім выбіраць планку, якая будзе рэгуляваць нашы адносіны да герояў. У апавяданнях Міхася Андрасюка жыццё простага чалавека... рэалізуецца з пазіцыі ўдзельніка, добразычлівага назіральніка падзей і чалавечых лёсаў, а галоўным пафасам творчасці, вызначальнай унутранай пазіцыяй “белавежца” бачыцца любоў, павага да чалавека. Прозу Міхася Андрасюка можна чытаць запар па некалькі разоў. І кожны раз хмялець ад яе з новай сілай.

Мясцовая гравітацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мясцовая гравітацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, я ўжо тут, — прывiтаецца.

— Ах, ужо тут — ледзь заўважальнай усмешкай аб’явiцца Джаконда i працягне на прывiтанне руку. — Прагуляемся?

— Прaгуляемся, чaму не — aдкaжа пaн Носiк.

— Можa дa Белaй ружы? Або — у Алiмп — дaсць прaпaнову, усмiхнецца ветлiвa.

— З вамi — нават на другi край свету — адкажа пан Носiк. I зараз, два воблакi, два матылi, два лiсткi бярозавыя, пабягуць у зялёна-блакiтную сцежку.

Кaлi б у нaшым мястэчку, нягледзячы нa мaлaды яго ўзрост, пaспеў нaрaдзiццa, пaстaлець ды падняцца на неба сaпрaўдны пaэт, зараз, рaзглядaючы пaнaрaму з-пa-нaд бярозaвых вяршыняў, прaўдaпaдобнa скaзaў бы тaк: вось тaбе двое людзей, iдуць нa спaткaнне з няўхiльным лёсaм. Прыгожыя, светлыя i сaноўныя, як прыгожым, светлым i саноўным бывае чалавек, калi ў руках ягоных — шчасце. Аднак зараз, адзiнае што займала рукi пана Носiка — пагаслы акурак. Апошнi ад распячатаванай уранiцу дваццаткi. I нашаму чалавеку, дзесь там, на анёльскiх лiтаратурных нiвах, аставалася, як i заўсёды, адлажыць чарговую скiбу пра каханне да роднай зямлi.

Ветэраны

Гэтыя мужчыны даўно ўжо вызваліліся з жалезных абдымкаў часу, цяжкіх яго ланцугоў, што звязваюць чалавека з канкрэтным месцам, канкрэтнымі абавязкамі. Маглі б яны без залішніх цырымоній пазбыцца ад сваіх каляндароў і гадзіннікаў, аддаць іх у які музей, або звычайна, абдорыць унукаў для гульні. І не пацярпеў бы свет. Так ці іначай ён выканаў бы свае сравы тэрмінова і паспяхова.

Але яны ўсё яшчэ ішлі плячо ў плячо з каляндарамі і гадзіннікамі. Кожную першую суботу месяца, дакладна ў васемнаццаць гадзін пераступалі парог рэстаранчыка.

Заходзілі камплетам, або паасобна, але наогул у назначаны час усе пяць фігур запаўнялі месца за сталом. Прасілі гарбату. Разгортвалі газеты. Глядзелі сабе ў вочы, параўноўваючы запісаныя ў памяці вобразы з замалёўкамі актуальнай хвіліны.

Былі гэта звычайныя мужчыны. Па іх біяграфіях не здымалася кіно, не пісаліся гераічныя аповеды, не складаліся школьныя падручнікі. А калі нат і пісаліся якія гісторыі, тады не фантазійнымі, выкручастымі літарамі, а дробным макам штодзённых мазалёў. Чыгуначнік на пенсіі Іван Пракопавіч, селянін Віктар Сцяпанавіч, што гадоў больш за дзесяць як аддаўшы наймалодшаму сыну лейцы, з’ехаў у мястэчка, дзе прытуліўся да нейкай удавы. Максім Карпавіч і Пётр Паўлавіч адпрацавалі жыццё на мясцовай фабрыцы.

Мэту гэтых сустрэч дарма замыкаць у рамкі якое колечы логікі. Не вырашаліся тут справы ні сённяшняга дня, ні будучыні. Не прымаліся ніякія пастановы, ні рашэнні. Ніхто не назіраў за ходам падзеяў, нат так сабе, без прычыны, каб праз дзесяць-дваццаць год, прыгарнуўшы на калені ўнука, прашаптаць у ягонае вуха банальнае — “Я бачыў”.

Мабыць склікала іх у гэтае месца своеасаблівая дэманстрацыя — доказ прысутнасці, існавання, перамогі над чарговым днём.

Часам нехта спазняўся і моцна яны ў такіх выпадках хваляваліся.

“А дзе Пётр Паўлавіч?” Або: “А дзе Віктар Сцяпанавіч?” — неспакойным голасам самы старэйшы выклікаў непрысутную асобу. — Бачыў хто сёння Віктара?

— Я бачыў. Учора раніцой у малочнай краме. Усё нармальна, у жывых ён быў, — чыйсці голас супакойваў апошніх.

І яны засядалі за стол. Але неспакой не аступаў далей як на крокаў два, таптаўся за спіною, прысаджваўся на парожняе крэсла. Нават калі і не гаварылася пра тое ўголас, яны дасканала ведалі цану аднаго дня, разумелі, што кожная хвіліна павышае яе, падвоівае, патроівае, аж урэшце рэшт заўтрашні дзень пераўтвараецца ў тавар не на чалавечую кішэню.

Афіцыянтка махала на стол шклянкі з гарбатай, папёлку, абдорвала іх ветлівай усмешкай і, хвалюючы бязмежнымі клубамі, плыла на сваю службовую прыстань. Гортаючы каляровы журнал, час ад часу абмацвала іх службова чуйнымі зрэнкамі, а яны сачылі за яе чорным, бліскучым боцікам, што махінальна гойсаўся на назе закінутай на другую нагу.

— Эх, зоранька Iван Пракопавіч папраўляў гальштук, штурхаў наперад грудзi, а жывот i сам здагадваўся, што не ён першачарговы тут герой, ды ўпотайкi адступаў у ёмiстыя абдымкi пiнжака.

— Гэ-гэ, загуляў бы, а? падморгіваў Максiм Карпавiч i ад такіх слоў Пракопавiч напаўняўся асалодай. Ну, табе што? Малады ж яшчэ. Сярун.

Дэкларацыі ў адрас жаночага полу не ўспрымаліся сур’ёзна. Яны заходзілі ў той этап жыцця, калі без крыўды для гонару, мужчынам дазваляецца жартаваць або і здзеквацца над сваёй недасканаласцю. Бо і яна, актуальная няспраўнасць, як доказ, як рэзультат ранейшай мужнасці. Балючая, усё-такі ўзнагарода за перамогі маладосці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мясцовая гравітацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мясцовая гравітацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x