Андрасюк Міхась - Фірма

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрасюк Міхась - Фірма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фірма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фірма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Фірма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фірма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У святле электрычнай лямпачкі панцыр госця паказаўся ў поўнай прыгажосці. Не кальчуга, не шлем, а фетравы капялюш, паліто даўжынёю да палавіны лыткі, туфлі...

Жывога рыцара ў камплектнай экіпіроўцы дзед, праўда, ніколі не бачыў. Тыя, што калісь прыходзілі з лесу ды рэкамендаваліся рыцарамі, уяўлялі сабою блытаніну стыляў, эпох і густаў. А часта іхні вонкавы выгляд адлюстроўваў адно змесціва сундукоў навакольнага насельніцтва. Здаралася , што адну і тую постаць акрывалі канфедэратка, шынель чырвонаармейца і шлюбныя нагавіцы нейкага Астапа ці Кірылы — цёмна-сінія, у прадаўгаватыя, светлыя палоскі. А тут, сённяшні госць не падыходзіў да ніякай, вядомай дзеду, катэгорыі. Калі яны, абодва, паселі на кухні, у прыемным цяпле, што напаўняла цела бяспечнай санлівасцю, незнаёмы зусім быў падобны на рыцара. Змораны твар, вочы ў сетачцы маршчын. Узрост — пад трыццаць, найгоршы якраз, калі хлопец-ветрагон і сталы мужчына адно і тое ж крэсла цягнуць кожны ў свой бок.

— А мо па чарачцы, га? — спытала цераз старога звычайная, вякамі замацаваная, гасціннасць і, не пачуўшы адмовы, пашлэпала за дзедам у сенцы. Ад самагонкі, моцнай і пякучай, зрабілася яшчэ цяплей, але памацнела і санлівасць, далікатнымі хвалямі падплыла пад павекі.

— У горадзе даўно? — пацікавіўся дзед.

— Першае пакаленне. Але — прывыкнуць не даецца. Так яно і ёсць, калі цела там, а сны і душа — тут.

— А займаецеся ў горадзе — чым?

— Змагаюся. За праўду, за волю, за справядлівасць. Куды клічуць, туды іду. Дайце мне свае сны і сваю душу, а я знайду вашу праўду. Хі-хі-хі, — засмяяўся, выскаліўшы зубы, дзіўны госць.

Смех атрымаўся ненатуральна халодны, быццам ледзяны студзеньскі скразняк загудзеў у коміне, заенчыў і, пабразгваючы кухоннымі фаеркамі, выскачыў на кухню. Ад неспадзяванага ветру хістанулася, загайдалася электрычная лямпачка, сцямнела святло. З другога боку, з мораку, разгортваючы натухлае ў першыя прымаразкі лісцё, зноў нехта набліжаўся да сцяны.

— Груган, — мільганула ў дзедавай галаве. — Чорны груган. Той, які паказваецца чалавеку адзін раз у жыцці. Той, які, калі захоча, адным крылом можа засланіць узыход сонца, а другім — яго захад.

Дзеду зрабілася не па сабе і, перамагаючы не першы ў жыцці страх, а усё ж такі якісьці іншы, страх незразумелы, ён падняў вочы, глянуў на госця. Груган у фетравым капелюшы, заклаўшы крыло за крыло, знерухомеў за сталом. Чорныя, смалістыя вочы ўпіліся ў дзедаў твар, у вантробы, пранікалі ў тайныя закавулкі цела, між сэрцам і страўнікам, туды, дзе прысела на кукішках спалоханая душа. Згледзеўшы яе груган разявіў дзюбу ў радаснай усмешцы.

— Ёсць, — застракаталі дзюбатыя вусны. — Добра, значыць, спадзяваўся, што тут яна і будзе.

— Ттт-аа-бе што трэба, — зазвінеў пратэз. — Дзед нават здзівіўся: штучныя зубы гэтаксама ведаюць страх, як і сапраўдныя. — Бяры, во, што хочаш, — спрабаваў падняцца, падысці да шкафчыка, дзе падсыхаў хлеб, не далей як учора куплены.

— Хлеба ў нас дастатак, — ускудлачваючы цёмна-сіняе пер’е, шыя гругана працягнулася, вышэй падняла дзюбатую галаву. Чорнае крыло паглыбілася ў дзедавыя вантробы, цаля за цаляй перабіраючы іх пёрыстымі пальцамі, аж, ад нечаканай маніпуляцыі, страўнік пад’ехаў пад самае горла і спыніўся.

— Гэта сон. Злы, кашмарны сон, — ідучы за голасам маленькай, дрыжачай надзеі стары спрабаваў ушчыпнуць свае худыя галёнкі і супакоіўся: не забалела. Ён сапраўды спаў.

А раніцай не абудзіўся.

Колька, які лётаў над мястэчкам

Заўжды паўтараў, што будзе лётаць. Здаецца — і якое ж тут дзіва? У дзіцячыя гады ўсе мы лётчыкі, касманаўты, матросы ці — у самым горшым выпадку — камандзіры партызанскіх атрадаў, якія цёмнымі начамі падымаюць сваіх падначаленых у бясконцы бой за праўду, і за Радзіму.

З часам мроі мяняюцца, курчацца, аж зняслаўленыя з’едлівымі языкамі рэчаіснасці сыходзяць у падпольную краіну сноў, куды толькі час ад часу зазіраюць дарослыя людзі.

— Буду лётаць як птушка, — Колька, задраўшы галаву, глядзеў у летняе неба. — Або як вецер.

У такіх выпадках Пеця прыкладваў вялікі палец да скроні, а з чатырох апошніх складваў жвавае крылца і ўсю тую ацэнку Колікавых планаў падмацоўваў пранізлівым свістам. Мы згаджаліся з Пецем. Можна ж адарвацца ад зямлі на самалёце, на аэрастаце, ну, няхай сабе і на крылах, бы Ікар, пра якога ў школе талкавала пані настаўніца. Аднак крыліцца вось так, з сябе самога? Не здаралася падобнае ні ў нашым мястэчку, ні нават у вялікіх гарадах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фірма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фірма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Джон Гришэм - Фірма
Джон Гришэм
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Фірма»

Обсуждение, отзывы о книге «Фірма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x