Андрасюк Міхась - Фірма

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрасюк Міхась - Фірма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фірма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фірма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Фірма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фірма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ты, Віця, дзе ты сёння? Якія вершы пяром складаеш? Паўтараў ты — у дарозе і старуха дар божы — ды насіў, што пад руку трапіць. Ровар, машына, паходжаны пінжак. Парогі якой турмы — гайнаўскай ці беластоцкай — абіваеш дзяржаўнымі чаравікамі? Але — прабач, Віця — малаважнае, не пра цябе тут ідзе гаворка.

Заўтра будзе “выпіска”, заўтра — куры-закурыся...

3

Кока рыхтуе чай. Не ведаеш, як згатаваць чай? Жартуеш ці што? Дык вось, глядзі. Глядзі ўважліва і вучыся. Гарбата, вада, кубак. Замест кіпяцільніка — два лёзы. Вады мала, гарбаты многа. Калі ў кубку атрымаецца густая, чорная, пякельная цякучая смала, значыць — твой чай першы сорт. Разумееш? Ну, досыць. Ты ўжо ведаеш, іншых вучыць — не наша задача.

Кока вызваляецца ад алкагалізму. Цяпер ён Кока, а раней, пакуль трапіў у гэтае подлае месца, зваўся звычайна: пан капітан Какоўскі. Салдаты пружыніліся перад ім, аддавалі ваенную пашану, а пан капітан казыраў салдатам нядбайна, прыкладаючы два пальцы да брыля, ды маршыраваў у свой бок крокам, які супярэчыць вайсковым статутам. І вось цяпер, на другім аддзеле, Кока адвыкае ад гарэліцы. Адвыкае паступова. Калі, аднак, немагчыма стрымаць дрыжанне рук, калі смактанне ўнізе жывата кідае чалавека на сцяну, калі галаву расколвае ўзрастаючы грукат, у такіх выпадках даводзіцца рыхтаваць нейкі заменнік. І Кока гатуе чай.

— Піць такую погань, — кажа, — аднолькавая прыемнасць, як і моршчыць васю. Але, — уздыхае з сарамлівай усмешкай, — у палявых умовах здараюцца непрадбачаныя нязручнасці.

Не пярэчыш, бо і як пярэчыць, калі гаворыць такое спрактыкаваны ў палявых справах афіцэр.

— Вось, каб так чарачку каньяку, — аддаецца марам, а яго твар святлее, прыгажэе, амалоджваецца. У такія хвіліны людзі заўжды прыгажэюць, як і заўжды супроць мрояў стае якісьці кубак чорнай, смалістай гарчэчы. І Кока асцярожна, каб не апарыцца, сасмаглымі вуснамі заглыбляецца ў сваю гаркоту, а думкамі — хто ведае — мо перамервае прасторныя палігоны, мо наведвае прасякнутыя потам казармы, а мо толькі ўяўна моршчыць васю, здаючыся ў палон смутнай рэчаіснасці.

— У арміі быў? — пытае, дык кажаш, што не, не пара яшчэ. Але ваенная папера ёсць. І катэгорыя — як трэба.

— Хітрун, — круціць галавою Кока. — Жартаўнік. А тут ты, значыць, выпадкова? Ой, не хочаш ты станавіцца за радзіму, ведаем такіх. Але, — махае рукою, — ты не першы, не апошні.

Ведае Кока жыццё, што ні гавары. Усё-такі — афіцэр ён. А табе ў афіцэры ні ху-ху. Ні ў міліцыянеры, ні ў настаўнікі, ні ў інжынеры. Калі добра падумаць — нікуды табе не хочацца. Хаця, хто ведае, мо гэта і не зусім праўда? Табе васемнаццаць. Сядзіш — другая парта з канца, урок матэматыкі, праваруч — Райка. Пшанічна-жоўтыя валасы сплываюць далікатнымі хвалямі на квяцісты каўнерык шаўковай блузкі, два блізнячыя ўзгоркі на грудзёх падымаюцца і ападаюць згодна з рытмам дыхання, і ўяўляеш сабе іх цёплую мяккасць, і свежасць майскай травы, і спружыністасць студзеньскіх промняў, рассыпаных па сталёва-сінім снезе.

x + 2x + 25x + бясконцасць... Ад гэтых іксаў і бясконцасцяў табе хочацца шуснуць між Райчыны калені. Гвалтоўна і нецярпліва, як гэта ў васемнаццаць. А яна — не! Усміхаецца і ў яе ўсмешцы ёсць абяцанне: мо заўтра? мо паслязаўтра? А табе васемнаццаць і не разумееш, чаму лепшаму заўтра не быць сёння, ужо, зараз жа! Не памагае ні паўсвятло фатаграфічнага атэлье, ні заўчасна прыдбанае віно, нат Ленан дарма падспеўвае з грамафона маркі “Бамбіна”. Не, дык не! Калі няма таго, што хочаш, хочаш тое, што ёсць і накіроўваешся ў другі бок, туды, дзе кажуць “так”.

А “так” кажа чорная Гэлька. Ленка? Зрэшты, якая розніца? Галоўнае, што Гэлька не адмаўляецца і хто гэта ведаць хоча, той ведае. І ўсе кахаюць Гэльку, як кахаюць першую настаўніцу, і помняць, як помніцца першы крок у даросласць, і шануюць, як шануецца зброя помсты.

На паддашку, між фатаграфічным атэлье і школьнай канцылярый, невядомыя архітэктары — свядома, альбо і не — упхнулі маленькае, лішняе афіцыйнай навуцы памяшканне. Старая чарапіца сям-там прапускае вузкія стужкі святла, дастаткова якраз, каб вылавіць з мораку бель Гэльчыных сцёгнаў. За сцяною школьная сакратарка нешта друкуе на машынцы. — Стук-стук-стук, — паддае рытм машынка. Уключаешся ў гэты рытм, а потым, мімавольна зусім, апярэджваеш яго, спяшаеш, паглыбляешся ў тайныя раёны часу і прасторы, дзе бель і чарната кандэнсаваныя да непрытомнасці, раптоўна расшыраюцца, распырскваюцца на ўсе магчымыя колеры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фірма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фірма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Джон Гришэм - Фірма
Джон Гришэм
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Фірма»

Обсуждение, отзывы о книге «Фірма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x