Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адгаласіла яна і па старэйшай дачцэ, але Фімка вярнулася. I радасць адплакала матка сваімі чорнымі запалымі вачмі.

Не ў раскошы жыла Фімка тыя два гады — спачатку ў зямлянцы партызанскай, потым у беднай вясковай кабеты, але што ўбачыла дома — жахнула. Чорныя сцены і столь у хаце, брудныя транты на пасцелях, клапы, абадраныя галодныя дзеці — Таня і Косцік. Маці састарэла і хворая зусім — кашляе і кашляе. На адну Фімку цяпер спадзяванне, бо Косціку ўсяго пятнаццаць, а Тані — шэсць.

Зразумела Фімка — на работу ёй трэба хутчэй, на работу. Але куды, што яна ўмее рабіць? Успомніла партызанскі шпіталь. Пайшла ў бальніцу.

— Ці трэба вам санітаркі?..

Санітаркі былі патрэбныя. Фімку ўзялі. Болын чым трыццаць гадоў таму назад. З таго дня і працуе Фімка ў бальніцы.

Яе работа была для сям’і збавеннем ад голаду. Вышкрабала з катлоў недаедзеныя хворымі кашу, суп, насіла дзецям. Выкідалі, спісвалі ў бальніцы падраныя халаты, просціны, і добрая сястра-гаспадыня аддавала нешта з гэтых трантаў Фімцы. Маці перакройвала тыя выцвілыя драныя халаты на блузкі, сукенкі той жа Фімцы, Тані, на кашулі Косціку. З падраных прасцін нешта выбіралі сабе на пасцелі.

Разам з акрыяўшаю маткай пачысцілі, памылі хату. Здаецца, цяпер можна жыць.

Ды занадта надарвалася матка за гады акупацыі, усяго дзве зімы пражыла яна пасля вайны. Памерла. Засталася Фімка маткаю і Косціку, і Тані. Ну, Косціка скора ў армію ўзялі, а пасля арміі асеў недзе на Далёкім Усходзе. Раней яшчэ пісаў Фімцы, Тані, а вось ужо гадоў дзесяць ні слыху пра яго, ні дыху, адарваўся зусім, адкалоўся. Мусіць, добра недзе яму, калі радню не ўспамінае.

А Таню Фімка так і выгадавала, і цяпер з ёю жыве, як з дачкою. Ваню, мужа Танінага, зяцем лічыць, а дзяцей Таніных — унукамі, хоць і замаладая Фімка для такіх унукаў. Ды і тое шчасце, што ёсць пры кім жыць, ёсць для каго жыць, каго любіць, не дай бог на старасць адной застацца, як тычка ў полі. Як тая Ванда, што пяцёркі з хворых бярэ. На чорта тыя і пяцёркі.

А жылі яны і цяпер у тым самым доме, што і да вайны, за трыццаць гадоў разы два яго рамантавалі, шпалеры клеілі. Апошнія гады ўжо не рамантуюць, на знос пазначаны іхні дом. I то дзіва, як дасюль уцалеў, з усіх бакоў абкружылі гмахі пад неба, а іхні дом урос у зямлю, вокны, дзверы скасабочыліся. Побач яшчэ дзве такія дапатопныя хаткі стаяць, дык з тых людзі ўжо выбраліся, падавалі ім ужо кватэры, і стаяць тыя хаткі з павыманымі рамамі, праз якія свецяцца сцены з абадранымі шпалерамі, чакаюць хаткі сваёй канчыны, хоць і цяпер яны ўжо як мёртвыя — не чуваць чалавечага голасу, дзіцячага смеху. Некалі так будзе і з іхнім домам, і Фімцы шкода іхняй развалюхі, столькі перажыта ў гэтых сценах, столькі пагрэліся каля гэтай грубкі, а прыйдзе бульдозер — і як языком усё зліжа. Але хоць і шкода трухлявых сцен, пабітай грубкі, хочацца хутчэй займець новае жытло, дзе гатуюць для іх столькі раскошы — і ацяпленне, і гарачую ваду, і газ, і ванну, і ўсе іншыя выгоды.

Шарганула Фімка брамкаю ў пахіленым ззелянелым плоце, пайшла сцежкаю між гурбаў снегу, адчыніла дзверы. Ударыла цеплынёй і пахам, які плавае толькі ў гэтым доме, вісіць толькі пад гэтай столлю, якога больш няма ў цэлым свеце.

У зале — так называлі большы, святлейшы, пакой, звінелі галасы Тані і Ларысы, Таня ўшчувала дачку, тая агрызалася. Мусібыць, учулі, што прыйшла Фімка, выбеглі да яе ў калідор. Ларыса, як заўсёды, шась руку ў сумку, абмацала пакет з цукеркамі, выцягнула.

Таня выхапіла з рук у дачкі пакет, замахнулася:

— Не дам! I ты іх не дуры! Распесціла! Такая дзеўка, а талеркі за сабою не памые!

— Ат,— махнула рукою Фімка.— Знайшлі час...

Ёй здавалася, што сёння такі дзень, калі ўсё мусіць быць іначай — Таня не будзе сварыцца ні з мужам, ні з дзецьмі, усе будуць ласкавыя, добрыя між сабою і да яе. I праўда, чаго сварыцца, злавацца, хіба нельга па-добраму...

— А што не час, чаму не час, што сёння — дзень святы? — накінулася яна і на Фімку.

Тая трымала перад сабою загорнутыя ў газету кветкі, усміхалася.

— Можа, і святы...

Яна паставіла сумку на падлогу, разгарнула газету.

— А-а! — разявіла рот Таня.— Гваздзікі! Адкуль?

Фімка свяцілася радасцю. Божа мой, якое шчасце, што ёсць каму расказаць пра радасць, гэта ж каб жыла адна, каб прыйшла ў пустую хату...

— На рабоце... Мне сёння пяцьдзесят...

Таня апусціла рукі, заморгала вінавата.

— То чаму не сказала?.. Я і забылася...

— Ат,— зноў махнула рукою Фімка.— Я і сама толькі ўчора ўспомніла. А на рабоце... Так усё хораша абгаварвалі... Благадарнасць напісалі, і вазачка там, у сумцы...— Яна падхапіла сумку, панесла ў кухню. Таня і Ларыса пайшлі за ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x