Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў вярнулася на дарогу. Нікога не хацела спатыкаць, ну, а калі хто натрапіць ды спытае, адкуль ідзе, куды, то скажа — з дому ідзе, да цёткі, у Старое Сяло.

Але дарога была пустая, цішыня супакойвала, і трывога ў душы пачынала мякчэць, і сама яна нібы мякчэла, адпускаў страх.

Яшчэ здалёк яна ўбачыла на дарозе вялікую гурбу людзей, спачатку не разабрала, хто там, а калі разгледзела шэра-зялёныя і чорныя шынялі, застыла, як слуп, на дарозе. Душа рванулася — назад альбо ў лес, але было позна, яе ўжо прыкмецілі, і насустрач ёй бег у чорным шынялі паліцай.

— Стой! Сюды ідзі! — крычаў ён на бягу.

Зіна не ведала — што ж ёй рабіць, стаяць на месцы ці ісці да паліцая, ды, скамянелая са страху, не магла, каб і хацела, зрушыць з месца, чакала, пакуль той дабяжыць да яе.

А той — у радаснай злосці ашчэрыўшы зубы, крычаў, падбягаючы:

— Папалася, к... Яшчэ адна! Ну, ну! Рукі ўгору!

Зіна паволі пачала ўздымаць рукі ўгору.

Паліцай піхнуў яе прыкладам аўтамата ў плячо, пагнаў туды, дзе стаяла ўжо шмат — у шэра-зялёных шынялях, у чорных — немцы з паліцаямі.

Падыходзіла Зіна бліжэй да той гурбы і бачыла — пасярод яе стаіць падвода. Яшчэ бліжэй падышла... Святлана... Цётка Вера... Параненыя на падводзе... I вакол іх, у радасці, у злосці — немцы з паліцаямі.

Абамлела душа, зашчымела ў грудзях, агортваючы цела калючым холадам.

— Пабеглі, бандзюгі! Яшчэ адна! Зараз мы вам усім тут капут зробім! — радасна шчэрыўся шчарбаты паліцай.

Да яе падскочыў другі, малы, з доўгім, быдта сплюшчаным, мокрым на дзюбцы, носам, пачаў абмацваць кішэні кажушка.

Як праз сон бачыла Зіна спалоханы твар Святланы ў абадочку сіняй хусткі, здаецца, абыякавы, гатовы да ўсяго, твар пажылой кабеты — цёткі Веры. Двое параненых ляжалі на падводзе, у двух другіх былі закручаны назад і звязаны рукі.

Сутулаваты немец трымаў настаўлены на Зіну аўтамат.

I раптам:

— Пан, пан, гэта мая дзеўка... Не партызанка, мая дзеўка...

Грышка-паліцай...

А той прабіраўся ўжо наперад, да Зіны, і ўсё гаварыў:

— Мая дзяўчына, не партызанка, мая паненка...

Немец, што трымаў аўтамат, недаверліва пазіраў то на Зіну, то на Грышку, паліцай перастаў лапаць.

Нехта з паліцэйскіх зарагатаў:

— Во шчаслівы, сукін сын, хто на дарозе партызанскую кулю спатыкае, а хто дзеўку...

Немец апусціў аўтамат, забалбатаў, мусібыць, пытаючыся ў паліцэйскіх, хто такая гэта дзяўчына. I Грышка, мяшаючы нямецкія, польскія, беларускія словы, пачаў тлумачыць:

— Гэта мая фройлян, мая паненка, нікс партызанка... З адной вёскі...

Сутулаваты немец лыпаў круглымі жоўтымі вачмі, хмурыў бровы. Ці не верыў Грышку, ці не хацеў верыць, больш хацелася, мусіць, яму, каб дзяўчына аказалася і праўда партызанкаю.

— Яго дзеўка, яго,— пацвердзіў другі паліцай. Зіна не ведала, як яго зваць, аднойчы заходзіў да іх, разам з Грышкам.

Яна апусціла галаву, баялася сустрэцца позіркам са Святланаю, з пажылою цёткаю, з параненымі. Але і не ўзнімаючы вачэй, адчувала, бачыла іх поўныя нянавісці твары. I яшчэ баялася, страшэнна баялася, што зараз каторы з іх ад крыўды, ад злосці скажа: і яна з лесу... I яна была з намі... I тады ўсё... Тады ніякі Грышка не паможа.

Але тыя маўчалі, і толькі адчувала Зіна, як плылі, быдта з паветрам, з дыханнем ад іх наплывалі — нянавісць і грэблівасць.

— А калі не партызанка, калі яго дзеўка, то чаго тут швэндаецца? — строга запытаў высокі паліцай з цяжкою сківіцай і вусамі пад Гітлера.

— Да цёткі іду,— залапатала Зіна, апускаючы замлелыя ад доўгага трымання ўгару рукі,— цётка захварэла, адна жыве, іду да цёткі...

— У яе ў Лошчыцы цётка жыве, магу пацвердзіць,— сказаў Грышка высокаму паліцаю, мусіць, старшаму ў іх.— Цётка, цётка кранк,— пачаў тлумачыць ён і немцам.

Значыцца, дарога вядзе не ў Старое Сяло і не ў Канюхі, а ў Лошчыцу... Грышка знарок сказаў, каб я зразумела... I ведае, што ніякай цёткі там няма...

— То чаго цябе тут чэрці носяць, маглі не разабрацца, стрэліць,— сказаў высокі, з цяжкою сківіцай.

— А чаму тут няможна? — прыкінулася дурнічкаю.

— Бо партызанская зона...

Высокі паліцай павярнуўся да немца, пачаў тлумачыць, як і Грышка нядаўна, мяшаючы нямецкія словы з польскімі, беларускімі.

— Паненка нікс партызанка, геен у вёска Лошчыца да цёткі, зброі, аружжа, лістовак нікс... Наша дзеўка...

Немец махнуў рукою.

— Ідзі,— не вельмі ахвотна дазволіў паліцай.

I Грышка ў плячо піхнуў, быдта загадваючы нецярпліва — ідзі, ідзі...

I Зіна пайшла, ледзь перастаўляючы самлелыя ад страху ногі, чакаючы стрэлу ў спіну. Але не стралялі. I яна пайшла скарэй. Ды раптам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x