Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I яна папаўзла. Упіралася локцямі ў халодную, сырую зямлю, драпаючы рукі, адзежу калючым іржышчам. Чакаючы, што зараз, вось-вось пальне стрэл. Пальне ў спіну. I ўсё... I смерць. Але паўзла, паўзла на голас. Вось наперадзе шэры бугарок. Ён стогне. Адтуль ідзе голас. Яшчэ крышку. Падпаўзла, падняла галаву, скінула мяшок на зямлю, гатовая залезці ў яго рукою і выцягнуць мяккі скрутак. Падняла вочы і скамянела, знямела.

Нямецкая шапка... Пагоны, шынель... Светлыя вочы, поўныя страху, пакуты. Глядзіць на Фімку, а Фімка — на яго... I адвесці не можа позірку.

Задам, задам... Далей, далей... А той паварочвае галаву і быдта просіць нечага ў Фімкі, ды, мусіць, просіць, гергоча:

— Фройлян, фройлян...

Фімка са страхам глядзіць на яго рукі — ці няма ў іх аўтамата, пісталета... Няма... Адна рука ў немца белая, другая ў крыві, як у Мурмоня...

Задам, задам... Не да яго паўзла... Не яму бінты несла. I нешта дзіўнае агортвае Фімку, быдта радасць — ага, не толькі нашы, а і вашы... I яшчэ дзіўна — немец, быдта той Мурмонь... I яму баліць, і ён стогне, і рука ў крыві... Быдта і ён — чалавек... Не смерць, а чалавек...

Зноў папаўзла да купкі, што чарнела на ржышчы. Больш не засланяла галавы, вачэй мяшком. Яшчэ зноў на немца напорацца... Дзіўна, немец, а як Мурмонь... I просіць жаласна.

Далей, далей ад той жаласці... Яшчэ павернецца ды стрэліць... I праўда, каля яго ж аўтамат... Во дурная, трэба было схапіць аўтамат, забраць... I Фімка баязліва азіраецца на немца. Той ляжыць, як і ляжаў, дагары.

Калі дапаўзла да свайго, то не адразу назнала, хто гэта. Белы твар, шкляныя вочы, у якіх адбіваецца хмурнае неба, разяўлены, як у крыку, рот. З усяго гэтага праяўляліся, як на даўняй фотакартцы, знаёмыя рысы. Не хацелася верыць. Страшна было паверыць. Святланін Толік... Божа, божа... А Святлана недзе і не ведае... Пакратала Толіка за плячо, быдта будзячы ад сну. Галава хіснулася, але не заплюшчыліся вочы, не падаў голасу рот. Мусібыць, Толіку яна ўжо непатрэбная...

У гэты час здалося, што над галавою прасвістала куля, і Фімка ўпала тварам на Толікавы грудзі, абхапіла рукою яго цела, не то баронячы ад гэтай кулі хлопца, не то сама ім засланяючыся. Застыла, не варушылася. Кулі, здаецца, болей блізка не свісталі. Яшчэ паляжала, абдымаючы Толіка, як брата, адчуваючы лобам яго халодную ўжо, нежывую шчаку. Папаўзла далей.

Зноў пачула стогн. Спалохалася, можа, зноў паўзе да таго немца? Падняла галаву. Не, стагнаў свой, стагнаў і варушыўся, быдта спрабаваў устаць і не мог.

Скарэй, скарэй да яго.

Яна не ведала, як зваць гэтага партызана, але бачыла, што свой, не раз сустракала на сцежках у лагеры, аднойчы ён нават паднёс яе вёдры з вадою, калі валачыла ад крыніцы да шпітальнай зямлянкі.

— Сястрыца,— прашаптаў ссінелымі губамі.— Мусіць, ногі перабіла, не магу ўстаць... I паўзці не магу...

На нагах у хлопца былі боты, і Фімка пашкадавала, што не мае пры сабе нажа, бачыла, як доктар разразаў халяву ў Колькі, калі таго параніла ў нагу. Цяпер трэба было сцягваць боты з параненых ног. Але дзіва, каб былі параненыя ногі, то, мусіць, і боты пасекла б, і кроў бы ў іх была, а так — боты цэлыя і суха ў іх.

— Цэлыя ў цябе ногі,— сказала Фімка і сама здзівілася свайму голасу — такі ён быў пісклявы і як не свой.— Цэлыя... Мусібыць, не ў ногі параніла...

Яна пачала абмацваць хлопца, але нідзе не бачыла, не чула пад рукамі крыві. Павярнула на бок. Ніз хлопцавай суконнай курткі ўвесь быў мокры, на прымятым яго целам іржышчы там і тут чырванелі плямкі крыві.

— У спіну цябе параніла, во дзе,— усё тым жа пісклявым голасам сказала Фімка і пачала таропка выцягваць са свайго мяшка скруткі бінтоў.

Яна і цяпер чула, як часамі бзыкалі над ёю, каля яе кулі, але не звяртала больш на іх увагі. Таропка перавязвала параненага, паварочваючы яго, падсоўваючы пад бок скрутак бінту, які вельмі скора меншаў. Узяла другі скрутак — і другі скора скарыстала. Так-сяк нацягнула на хлопца апратку.

— Памажы мне,— праз стогн папрасіў хлопец,— да лесу дабрацца... Там затуліцца... Бо тут, як на бубне...

Фімка і сама разумела, што пакідаць тут параненага кепска, ёй і самой хацелася ў лес, каб затуліцца, каб не быць і праўда тут, як на бубне.

Яна схапіла хлопца пад пахі, хацела падняць, але не здолела — надта цяжкі. I яшчэ — замінаў мяшок з бінтамі. I яшчэ — валачы хлопца, то трэба было падняцца, а яе хінула, хінула да зямлі.

— Трымай мяшок,— сунула сваю ношку хлопцу.

Той згроб яго збялелаю, слабаю рукою.

Фімка паднялася наколенкі, зноў узяла хлопца пад пахі, каб пацягнуць па зямлі. Але зноў не скранула з месца. Трэба было ўстаць, каб уперціся нагамі, трэба было ўстаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x