Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як пачалася вайна, дзядзька Нічыпар знайшоў дарогу дадому, жыў цяпер на гаспадарцы, як і ўсе мужыкі ў вёсцы. I хто б мог падумаць, што ён — партызанскі сувязны. Але Зіна не дапытвалася ў Грышкі, адкуль ён ведае такі сакрэт. А самае дзіўнае — дзядзька Нічыпар і не здагадваўся, што Грышка ведае пра яго партызанства.

Думала Зіна — пайсці ў партызаны? А чаму не? Цікава... Вернуцца нашы, а Зіна — во, гераіня! А дома сядзець — што, сумната... Але ўсё не адчайвалася, нечага баялася. Да восені дацягнула Зіна. Можа, і восенню не рашылася б, але пачалі немцы хапаць моладзь у Германію. Пабаялася, што ў Германію звалакуць. I пайшла да дзядзькі Нічыпара...

Спачатку Зіна падумала, што гэта дрэвы неба засланяюць і ад таго ў лесе пацямнела, але скора зразумела, што гэта пачынае вечарэць. Дарога між дрэў прасвечвала белаватаю палосаю. Трэба было выходзіць з лесу, бо скора зусім сцямнее і тады нічога не пабачыш, зусім заблудзішся. Хочаш не хочаш, а трэба выбірацца на дарогу. Толькі прыслухоўвацца, прыглядацца, як убачыць людзей наперадзе — так упадзе на зямлю і папаўзе назад да лесу.

Цямнела вельмі скора, вось ужо пашарэла неба і не відаць за асеннімі хмарамі ніводнай зоркі. Чорнымі сценамі абступае дарогу лес. Здаецца, што лес і наперадзе, перасякае дарогу, дойдзе Зіна да той цемнаты, а там — тупік. Яна не баіцца ўжо дарогі, баіцца, каб тая не скончылася, не ўперлася ў тупік. Колькі адсюль да Лошчыцы? Зіне здаецца, што яна прайшла ўжо адтуль, дзе спаткалася з немцамі, з паліцаямі кіламетраў дзесяць. Можа, заблудзілася? Ці будзе калі-небудзь канец гэтаму лесу, дарозе?

Нарэшце лес як абарваўся, скончыўся. Наперадзе ляжала поле, і зусім недалёка горбіліся стрэхамі на ледзь светлаватым небе вясковыя хаты. Але нідзе ніводнага агеньчыку, ніводнага гуку не далятае з вёскі. Ды вось гаўкнуў здушана, нібы вінавата, што парушыў цішыню, сабака, дыхнула гноем ад нечага хлява.

Зіна пастукала ў першую ад лесу хату. Яе паклала з сабою ў ложак старая кабета, а можа, старою яна здалася з маладых Зініных гадоў? Калі развіднела, яна ўбачыла яе сухі, быдта абцягнены зжаўцелаю папераю, твар, глыбока запалыя вочы, якіх і колеру не відаць, худыя, быдта з адных жыл, рукі. Яшчэ па хаце снавала дзяўчынка гадоў сямі, падспеўвала сама сабе, ладуючы з паленца ляльку — спавівала, завязвала на галаву хустачку з анучкі. Дзяўчынка, мусібыць, спала на печы.

У хаце былі ўбоства, беднасць. Закураныя сцены і столь, даўно не беленая печ, земляная падлога, шыбка ў адным акне выбіта і заткнута падушкаю.

Гаспадыня паклікала Зіну снедаць. Пыталася — адкуль яна, чаго поначы ходзіць. I Зіна нешта выдумляла — быдта забралі каня партызаны, а потым сусед бачыў іхняга каня ў лесе, мусібыць, партызаны пусцілі, каб конь дадому сам ішоў, а ён не прыйшоў, вось Зіна і хадзіла па лесе, каня шукала ды заблудзілася.

Гаспадыня, здаецца, паверыла, пачала расказваць, што і ў іхняй вёсцы так было, забралі каня партызаны — снарад нейкі завезці, ці што, а потым каня пусцілі і той сам прыйшоў дадому. Каб не чула такіх гісторый Зіна, і яна не прыдумала б, што сказаць гэтай кабеце.

Абдзірала шалупінне са зваранай у мундзірах бульбы, макала ў соль, ела, а сама думала — што ж ёй рабіць, куды ісці? Назад у партызанскі лагер? Але там цяпер і лагера, мусібыць, няма... Дадому? Але дадому зноў прывалачэцца Грышка. Хто ён, гэты Грышка? Можа, партызанамі пастаўлены ў паліцыі? А можа, падслужыцца хоча і да нашых? Гэтага Зіна ніколі ў жыцці так і не дазнаецца. Будзе помніць адно — каб не Грышка, ляжаць бы ёй на той дарозе разам са Святланкаю. Жыццём сваім абавязана Грышку... I прыкра рабілася, што ўратаваў яе паліцай, што назваў сваёй паненкай. А можа, яна нечым абнадзейвала Грышку? Вачыма, голасам? Можа, абнадзейвала?

Не хоча думаць пра гэта Зіна, не хоча болей бачыць Грышкі, рада была б пабачыць Ромку, той бы ўсё зразумеў, усё дараваў бы. Толькі ці сустрэне яна калі Ромку? Ці выберацца ён жывы з таго лесу? Чамусьці зноў успомніла дзеўчынёху, што клікала яе туды, дзе страляюць. Можа, і ёй трэба было ісці туды, дзе страляюць, перавязваць раны параненым... Але добра думаць так, седзячы за сталом у хаце, далёка ад смерці, а там, калі і з неба сыплецца, і з бакоў бабахае, то не думаеш, а робіш...

У горад... Усё цвярдзей прыходзіла да думкі Зіна, што трэба ёй цяпер у горад, там шмат людзей, сярод іх згубіцца, закруціцца, перабавіць час да канца вайны, а там вернуцца нашы, немца папруць, гэта факт, а вернуцца нашы, і можна будзе жыць. Калі сказаць праўду, то Зіна даўно марыла перабрацца ў горад, жыць у горадзе, да вайны нават думала паехаць у горад вучыцца. Толькі да каго ехаць, дзе прыткнуцца, калі ў вёсцы і то голад, вунь, бульбу ў мундзірах ядуць, а ў горадзе і такой бульбы нямашака. Успомніла матчыну стрыечную сястру, што летась з горада да іх у вёску прыходзіла, мяняць адзежу на яду. З голаду людзі заходзяцца ў горадзе. I ўсё-такі — цётка, матчына стрыечная сястра. Як кручком зачапілася Зіна за гэту цётку. Каб да яе... Хоць на першым часе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x