Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

8

Час ішоў, Саша ўсё цвярдзей станавіўся на ногі, усё больш сур’ёзна і разумна разважаў, задаваў тысячы пытанняў, на якія Таня павінна была адказваць. Аднойчы ён прыйшоў з пытаннем, якога і чакала і баялася Таня.

— А чаму гэта ў Колі дзве таты, а ў мяне ніводнага?

Маці таго Колі, Сашавага равесніка, разышлася з Колевым бацькам і выйшла замуж за другога. Айчыма свайго Коля называў татам, а прыходзіў да яго і родны бацька.

Чакаючы пытання «дзе мой тата?», Таня падрыхтавала і адказ: няма яго... Памёр... Што іншае магла сказаць яна чатырохгадоваму чалавечку? Але цяпер, пад шчырымі, недаўменнымі вачанятамі ёй зрабілася няёмка хлусіць. Узяла Сашу за руку, павяла ў ванную — памыць яму рукі, твар. Хацела адцягнуць той момант, калі будзе маніць. Саша падстаўляў пад яе мокрую руку твар, заплюшчваў вочы, але ўсё роўна дапытваўся:

— У Колі дзве таты... А дзе мой?

— Няма... Памёр,— Тані лягчэй было гэта сказаць, не гледзячы сыну ў вочы.

— Яго забілі фашыстьн на вайне? — пытаўся Саша.

— Не... Вайна была даўно. Ён так памёр...

— Ён быў старэнькі і хворы?

Саша шукаў тлумачэння такой бядзе ў межах свайго жыццёвага вопыту.

— Паміраюць, сынок, не толькі старыя...

— I дзеці паміраюць?

Таня памыла ўжо сыну рукі, твар, выцірала ручніком. Саша памагаў ёй, потым адвёў ручнік, глянуў на маці чыстымі, нібы таксама толькі што памытымі вачамі, чакаў адказу на пытанне.

— I дзеткі, сынок, паміраюць.

Саша правёў далоняй па шчацэ, дзе, мусіць, яшчэ заставалася вільгаць.

— Але я не памру, праўда?

— Не, сынок, ты не памрэш, ты вырасцеш вялікі, прыгожы, разумны. Хадзем на кухню, я цябе пакармлю, ты, мусіць, прагаладаўся, я табе смачных аладак напякла.

Едучы аладкі, Саша ўжо расказваў, як яны з Валеркам гушкаліся на арэлях і як Валерка гушкаў яго высока-высока, пад самыя дрэвы, а ён не баяўся.

Калі Сашу споўнілася пяць гадоў, Таня вырашыла адзначыць яго дзень нараджэння. Сказала сыну, каб паклікаў сваіх сяброў, што жывуць у іхнім двары, і прыйшоў той самы Коля, у якога «дзве таты», прыйшоў Валерка, што высока гушкаў на арэлях, дзяўчынка Іра — з пышным блакітным бантам на галаве. Коля прынёс у падарунак Сашу кнігу «Мыйдадзір», Валерык — мячык, а Ірачка — шакаладку.

Таня спякла пірог, уваткнула ў яго пяць тоненькіх свечак і паставіла на стол. Яшчэ наклала ў вазачкі пячэння, цукерак, яблыкаў, варэння, купіла ліманаду, гэтага любімага дзіцячага напітку. Дзеці пілі і елі салодкае ад пуза, павыпэцквалі варэннем твары і толькі тады адваліліся ад стала, калі ён апусцеў. Заявілі, што пойдуць гуляць на двор. Таня загадала ім памыцца, адчыніла ім дзверы, і яны з грукатам, смехам пабеглі па лесвіцы ўніз, на хаду пытаючыся ў Сашы, калі ў яго зноў будзе дзень нараджэння.

А вечарам прыйшлі Люба, Вера, Клава, Ларыса Пятроўна.

Таніны госці віншавалі, цалавалі Сашу, прынеслі яму кветкі, падарункі, Ларыса Пятроўна прысвяціла юбіляру верш:

Пяць гадоў сягоння Сашы,
Мы віншуем з гэтым днём,
Еш, Каштанаў, болей кашы
I расці багатыром!

Люба прынесла ў падарунак Сашу пісталет, і хлопчык аж заскакаў, запішчаў ад радасці. Саша даўно прасіў маці купіць яму пісталет ці аўтамат, але Таня знарок не купляла, ёй чамусьці страшна рабілася, калі бачыла ў двары дзіцячыя гульні з аўтаматамі, пісталетамі, як бегалі хлопчыкі, крычучы: «Та-та-та! Лажыся, ты забіты!» Дзеці гулялі, а яна ўспамінала вайну, і ёй страшна рабілася, калі ўяўляла ў руках гэтых самых дзяцей, але ўжо дарослых, сапраўдную зброю.

— Дарэмна ты яму пісталет прынесла,— сказала яна Любе.

— А што, усе хлопчыкі гуляюць з пісталетамі, ты бачыла, як Саша ўзрадаваўся?

— Я знарок не купляю яму такіх цацак, не хачу патураць гэтым хлапечым інстынктам,— сказала Таня.

I тут на яе наваліліся ўсе.

— А ты што, хочаш выхаваць яго мамчыным сынком? — напала на яе Ларыса Пятроўна.

— Што за пацыфісцкія настроі! — здзівілася нават дабрадушная Вера.

— А калі радзіму трэба будзе абараняць, тады што! — з запалам гаварыла Люба.

— Нічога вы з гэтым не зробіце, мой унук таксама толькі з пісталетамі ды з аўтаматамі гуляе,— сказала Клава.

— Я ўсё разумею,— апраўдвалася Таня,— усё разумею, але як успомню вайну... Я хачу, каб мой сын вырас сапраўдным мужчынам, але няўжо нельга без гэтага, без зброі,— паказала яна на пісталет у Сашавых руках. Хлопчык не чуў, пра што гаварылі госці, ён так захапіўся цацкаю, што, акрамя яе, нічым не цікавіўся, націскаў і націскаў на курок, страляў са свайго пісталета.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x