Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тыдні тры Аляксандр Максімавіч спаў, набіраў вагу, круглеў. Таня паспявала ўсё зрабіць у кватэры — пялёнкі памыць, прыбраць, зварыць есці, папрасіўшы суседку, каб павартавала малога, бегала ў магазін. Паспявала нават крыху папрацаваць — перакладала для выдавецтва апавяданні.

А потым хлопчыка нібы падмянілі. Як толькі надыходзіла ноч, ён пачынаў плакаць, плакаў голасна і аднастайна:

— Куга, куга, куга!..

Таня і насіла яго, і гушкала ў калясцы, салодкай вады з бутэлечкі давала — нічога не памагала. Дзіця плакала і плакала — адну ноч, другую, трэцюю.

Таня панесла яго ў кансультацыю. Маладая чарнявая доктарка разгарнула на Сашу пялёнкі, агледзела, прыцмокнула малому яыком, і той разявіўся ва ўсмешцы, паказваючы голыя дзёсны.

— У вас цудоўны хлопчык,— сказала доктарка Тані.— У яго ўсё нармальна, ён добра прыбывае ў вазе і на свой узрост нармальна развіты.

— Але ён плача, кожную ноч плача,— гаварыла Таня.

Доктарка паціснула плячыма.

— Бываюць такія дзеці... Крыклівыя... Хаця такое малое капрызнічаць яшчэ не можа, нешта яму не так, калі крычыць, але ў вашага хлопчыка ўеё нармальна.

Таня панесла Сашку дадому. Дзень ён пражыў нібыта і нішто, спаў, гуляў, а ноччу зноў пачаў крычаць. Таня зноў яго насіла, гушкала, плакала разам з ім.

I так пайшло — амаль кожную ноч. Таня зусім выбілася са сну, удзень хадзіла як самнамбула, работу сваю закінула. А Саша хоць начамі і крычаў, развіваўся нармальна, круглеў, таўсцеў, рабіўся падобным на чалавека.

Канчаліся тры месяцы адпачынку — два дэкрэтнага і чарговы. Таня ўзяла яшчэ месяц, за свой кошт. Па закону яна магла не выходзіць на работу, пакуль дзіцяці не споўніцца год, але без аплаты. Праўда, у яе быў такі-сякі грашовы запас, спецыяльна яго нарыхтавала, але грошы плылі як вада. Трэба было аддаваць дзіця ў яслі. Толькі як ты яго панясеш, зусім маленькага, бездапаможнага, на кожную нянечку ў тых яслях дваццаць такіх крыкуноў, тут з адным не справішся, ці ж хапае той нянечцы часу дагледзець за кожным, недзе ляжаць будзе ў мокрым і плакаць.

Шкода было малое.

Таня вырашыла неяк перабіцца, пакуль малому не споўніцца год.

Пасля бяссоннай ночы яна хапала Сашку на рукі, бегла з ім у малочную кухню па бутэлечкі з кашаю, кісялём, потым разам з ім заскоквалі ў магазін, несла на адной руцэ дзіця, у другой — сумку з прадуктамі, з бутэлечкамі. А Саша, дай яму бог здароўя, цяжэў з кожным днём.

Дома, наскора прыбраўшы, памыўшы пялёнкі, зварыўшы яды, укладвала малога спаць, а сама садзілася за работу. Мазгі ў галаве варочаліся, не раўнуючы, як каменныя жорны, вочы зліпаліся — надта хацелася спаць, але перамагала сябе, працавала. На самым цікавым месцы Саша пачынаў пакрэктваць у сваёй калясцы, а потым падаваў басавіты голас:

— Ку-га!

Трэба было бегчы да яго, мяняць пялёнкі, карміць, гуляць з малым на вуліцы.

А час ішоў, непрыкметна мінула лета, жоўтымі кронамі бяроз дагарэла восень, укрыла белым покрывам дахі зіма, ды і на яе знайшлася ўправа — зноў засвяціла сляпучае сонца. Пара было несці Сашу ў яслі.

I панесла, хоць аказалася гэта не так і проста, колькі трэба было папабегаць з малым на руках, каб здабыць месца, дзяцей было ў горадзе нашмат болей, чым месцаў у тых яслях.

Цяпер Таня раніцою будзіла Сашу, які ў гэту пару акурат соладка спаў, яшчэ соннага апранала, хапала на рукі, уціскалася з ім у перапоўнены тралейбус — везла ў яслі. У яслях Саша крычаў, чапляўся за яе спадніцу, не пускаў, каб адыходзіла. Нянечка брала яго на рукі, але хлопчык цягнуўся да мацеры, адчайна плакаў. Таня бягом уцякала з ясляў, каб не бачыць гораснага тварыку сына, не чуць яго крыку, а на рабоце разрывалася сэрца — так шкадавала малога.

Наступным летам яслі на цэлых два месяцы выехалі на дачу. А ў Таніным доме пачаўся капітальны рамонт. Прыйшлося выцягваць з пакоя рэчы, мыць і перамываць у кватэры пасля водаправодчыкаў, атынкоўшчыкаў, маляроў. Шчасце яшчэ, што жыла ў кватэры не адна, ключ ад свайго пакоя аддавала суседцы — як зробяць той рамонт без яе, так і зробяць, ліха з ім. А потым сама захварэла, прастудзілася на скразняку, мыючы вокны пасля пабелкі столі, злягла з моцнаю ангінаю. А Саша быў за горадам, без яе, амаль месяц не бачыла, і сэрца рвалася да малога.

Як крышку палепшала, купіла цукерак, пірожных — паехала да Сашы.

Дача стаяла на ўскраі хваёвага лесу — свежа пафарбаваны ў зялёны колер дом з вялікімі, чыста памытымі вокнамі. У двары, у скрынцы з пяском, валяліся цацкі — лялька без нагі, жоўтае пластмасавае гусянё, мячык, напалову сіні, напалову чырвоны. Па драўляным ганку паднялася да дзвярэй, адчыніла, увайшла ў цемнаваты вестыбюль. З калідора ў гэты вестыбюль выбегла некалькі нагола стрыжаных дзяцей, уставіліся на яе, потым выйшла нянечка — маладая жанчына ў белым халаце, з-пад якога была відаць квяцістая шаўковая сукенка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x