Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выпілі па кілішку віна, закусілі салатамі, халадцом, катлетамі. Вера і Ларыса Пятроўна пасядзелі нядоўга, у іх былі нейкія свае справы, а Люба і Клава засталіся.

Стомленага радасцю, падарункамі Сашу Таня ўлажыла спаць, патушыла верхняе святло, прысунула да стала таршэр, завесіла яго з боку Сашавага ложка ручніком. Зеленаватае святло таршэра падала на кубкі, з якіх яны пілі чай, на рэшткі пірага з уваткнутымі ў яго абгарэлымі свечкамі, на букецік чырвоных гваздзікоў, якія ў гэтым святле здаваліся амаль чорнымі.

Клава расказвала:

— У мяне айчым быў, нягодны чалавек, зямля яму пухам. У сорак другім мне было чатырнаццаць. Маці пайшла ў вёску мяняць адзежу на хлеб. А айчым мяне нечага пакрыўдзіў. Апранула я пальцечка — I ў вёску, да мацеры — ведала, куды тая пайшла,— на сваю радзіму. Дарога вяла цераз Дзяржынск. А зіма, холад, мароз. Іду, іду па шашы, дзе які добры дзядзька ў санках крыху падвязе, ды зноў тупаю. Прыйшла ў Дзяржынск — ужо сцямнела. А ў тую вёску, куды мама пакіравалася, яшчэ столькі гопаць, колькі прагопала. Нічога не зробіш, трэба начаваць.

Пастукала я ў нейкія дзверы, адчыніла мне кабета — яшчэ даволі маладая, нават на тыя мае гады я бачыла, што маладая. Я і прашуся:

— Пусціце пераначаваць...

Завяла мяне тая кабетка ў пакой, а пакой той зусім маленечкі, адзін ложак у ім стаіць ды столік, адзежа на сцяне нейкая вісіць, на стале капцілка чадзіць... Але раем здаўся мне той куточак — акалела за цэлы дзень на марозе ды галодная.

I што вы думаеце? Накарміла мяне тая жанчынка, цяпер ужо не памятаю чым, і спаць паклала разам з сабою, у адну пасцель...

Не ведаю я, як звалі тую кабетку, можа, і не спыталася ў яе, але буду памятаць яе ўвесь век — як яна мяне ў свой ложак, да сябе паклала, ад свайго хлеба адарвала і мяне накарміла. Уяўляеце цяпер, нашы мадамы — багатыя, сытыя, у шыкоўных сваіх кватэрах — пусцяць яны нанач незнаёмую дзяўчынку?..

Памаўчалі.

— У цябе, я бачу, ваенная настальгія, ці што,— сказала Люба.

— Ну і прыдумала,— здзівілася Клава.— Не дай бог вайны, самае большае гора для людзей — вайна, але самі людзі, людзі... Чаму цяпер нейкія злосныя, нядобразычлівыя...

— Бо шмат дэфіцыту развялося,— падтрымала Клаву Таня.— У час вайны адзін дэфіцыт быў — хлеб... А цяпер... На месцы ўрада я хлеб нашмат у цане падняла б, бо ён у нас амаль дармовы. Вы падумайце толькі — букецік кветак, во гэты, што вы Сашу прынеслі, пяць гваздзікоў,— Таня паказала на кветкі, што стаялі ў шкляной вазачцы на стале.— Ведаеце, колькі ён каштуе, калі перавесці на хлеб?.. Больш чым трыццаць кулідак украінскага хлеба!..

Мусіць, ні Люба, ні Клава не пераводзілі раней цану кветак на хлеб, бо з дзівам паглядзелі на тыя гваздзікі, на Таню.

— Во, во,— заківала галавою Клава.— Нам, хто памятае вайну, голад, пра гэта і падумаць страшна. А цяпер хлеб не ў цане... Розныя дэфіцыты ў цане... За іх людзі не тое што грошы, сумленне апошняе гатовы аддаць.

— Што так, то так,— уздыхнула Люба.— Мне казалі... Праўда ці не, што наш Кулік... А, не ведаю нават, ці гаварыць...

— Заікнулася, то гавары ўжо, а то дзеці заікамі будуць,— сказала Таня.

— Ну, што ён у магазіны заходзіць... З чорнага ходу... Паказвае сваё рэдакцыйнае пасведчанне — быццам хоча пісаць пра гэты магазін... I яму даюць розныя дэфіцыты, каб задобрыць...

Таня не заўсёды верыла розным нагаворам, людзі часам могуць наплесці на чалавека такога, у чым той ні сном ні духам не вінаваты, але пра Куліка паверыла. Нешта ў яго хамелеонавым позірку, маслянай усмешцы было нячыстае. Ды гаварыла гэта Люба, якая наогул не любіць плётак.

Падзівіўшыся з такога спрыту Куліка, загаварылі, як гэта часта бывае, і пра іншых сваіх супрацоўнікаў. Пра тое, які харошы ў іх Віктар Паўлавіч, які недаступны часам бывае рэдактар.

— Мне здаецца, дзевачкі,— сказала Люба,— што наш рэдактар, як айсберг, тое, што відаць на паверхні, невялічкая яго частка, астатняя, галоўная — пад вадою... Толькі я не ведаю, якая частка пад вадою — лепшая ці горшая...

Таня падумала, што такі, мусіць, не адзін рэдактар, такія, мусіць, усе людзі, тое, што на паверхні,— невялічкая частка душы кожнага: а нешта, можа, самае важнае, схавана ў глыбіні.

— Ну, а як жа ты тады дабралася да маткі? — спытала Люба ў Клавы.

Размова даўно перайшла на іншае, і Клава, мусіць, забылася, што расказвала, паглядзела крыху няўцямна на сяброўку.

— Якую матку?

— Ну, калі ў Дзяржынску начавала...

— А-а,— усміхнулася Клава.— Не, не пайшла далей... Пераначавала ў той добрай жанчыны, за ноч крыху астыла ад крыўды і назад патупала. Падумала, што не найду і ў маткі спачування, толькі сварыцца будзе, што кінула хату, дзяцей... Я ж дома за гаспадыню была, пада мною яшчэ чацвёра насамі шморгалі, матка на мяне іх пакінула, айчыму і яго ўласных дзяцей баялася даверыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x