Сергей Балахонов - Сьнег капітана Мантгомэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Сьнег капітана Мантгомэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2006, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьнег капітана Мантгомэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьнег капітана Мантгомэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сьнег капітана Мантгомэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьнег капітана Мантгомэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Падземныя хады? – перапытаў ён, пачуўшы пра спосаб, якім іх спрытны верхавод патрапіў у горад. – А чаго ж мы тады калтавэхаемся? Хай бы казакі па падзямельлі ў Гомей і ўвайшлі.

Лявоніха запытальна зірнула на мужа, маўляў, як самі не даўмеліся да такога. Той на сэкунду сьціснуў зубы, кашлянуў, не разяўляючы рота, і потым прамовіў:

– Гэта немагчыма. Пачатак ходу з таго боку вельмі вузкі нават для аднаго чалавека пры поўным баявым рыштунку. Да таго ж уваход ляжыць пад вадой. Вось і ўяві, як некалькі казацкіх загонаў паспрабуюць тайком даць нырца ў Гамяюк. Што будзе? Варта пастраляе бальшыню, быццам качак.

– Угу, у ліхі час ліхі і квас, – прамармытаў Дзяніс і распавёў пра тую няпэўнасьць, якая спаўзла на плечы ўсёй таемнай мяшчанскай суполцы.

– Нешта падобнае мне і ўяўлялася, – гаварыў Лявон, гледзячы на агонь лучыны. – Нам нічога не застаецца, як браць зброю і рушыць да Чачэрскай брамы. Але сьпярша Аля па падземцы выправіцца да казакоў…

– Я?! – з роспаччу ўсклікнула жанчына.

– Ты. Дзяніс табе даць мужчынскі строй. Я правяду цябе да самае вады. Нырнеш. Асьцярожна выберашся на той бераг Гамеюка. Прапаўзеш (лепш прапаўзі!) сажняў дзьвесьце да бліжэйшага густога кустоўя. Цябе спытаюць: “Якія там жахі?”, ты адкажаш: “Зазвычай аксамітныя”. Калі апынешся за кустамі, назавешся жонкай Лявона Гамелькі (так мяне ў іх мянуюць), спытаеш Астапа Бульбу і скажаш, што я прасіў пачынаць надуманае. Зразумела?

Лявоніха сумна кіўнула і пайшла пераапранацца.

– Зьбірай дзецюкоў, – загадаў Лявон паплечніку.

Дзяніс выйшаў на падворак і гучна закрычэў пугачом. Дзевяць гамеян адчулі з гэтым крыкам доўгачаканую палёгку і шпарка пачалі ўскрываць свае хованкі са зброяй.

12.

Даведаўшыся пра ўчынак Лявона Гамелькі, Забела не на жарты ўсходзіўся і лаяўся самымі брыдкімі словамі з усіх моваў, якія толькі ведаў. Вылаяўшыся, ён астыў і ўважліва выслухаў Астапа Бульбу. Пераказаная ім Лявонава задума прыпала казацкаму палкоўніку да смаку. Ён аддаў патрэбныя загады, і заставалася толькі дачакацца пасланца з абложанага горада.

Абаронцы Гомея марнавалі сябе няспаньнем. Ні паручнік Заякот, ні сотнік Пац нават на волас не задрамалі і не давалі рабіць гэтага сваім падначаленым. На колькі атрымлівалася, яны выглядвалі, што робіцца за парканам. Панавала цемра. Апроч паходняў, якія давалі зусім мала сьвятла, адзінай вялікай сьвяцільняй служыў месяц. Але ягонага зьзяньня было недастаткова, каб добра разгледзіць немалы абшар да казацкіх намётаў. Там палалі вогнішчы. Там раз-пораз выбухаў рогат. Ад гэтага рогату абаронцам горада рабілася непамысна вусьцішна, нібы цемра між імі і казакамі была ня проста полем, а мостам паміж зямною явай і безданьню апраметнай. Іштван Заякот у думках прысьпешваў надыход сьвітаньня. Ворага ён хацеў бачыць у твар і пры неабходнасьці перайсьці да чыннай абароны, пакуль не ачомаўся асьцярожнік Мантгомэры.

Ёган Мантгомэры па-ранейшаму сядзеў у той самай апостальскай паставе і час ад часу блузьніў сабе пад нос. Гэта быў суплёт моваў і сэнсаў. Зь яго вуснаў зьляталі ўрыўкі прысягі каралю і вялікаму князю, фрагмэнты эвангельля ад Мацьвея, кавалкі песьняў пра Зыгфрыда і нібэлюнгаў. Ягоныя вочы шпарка бегалі пад павекамі. Ён бачыў цяжкі сон пра траянскага каня і вертаград мнагацьветны, у травах якога леў, бык, арол ды хтось чацьверты без імя спрачаліся міжсобку, дзелячы яго вопратку і нейкия зусім няўцямныя колоколы непреходящи, што нібыта таксама належалі яму. Самога сябе пан капітан у сьне ня бачыў і ня чуў.

13.

Алюта дабралася да казакоў. Гаварыла з Астапам Бульбам, тлумачылася зь Пятром Забелам. Слухаючы яе, палкоўнік пачынаў разумець Лявонавы словы: “Яна ня баба”. Пасьля ўсіх роспытаў ён сабраў сваіх найбольшых зламі-галоваў і, адправіў пад паркан, паясьніўшы, што і як трэба рабіць. Каб ня выдаць сябе ў змроку, тыя, як адзін, абмазалі твары попелам. Прыхапіўшы патрэбную аснаду, казакі зьніклі ў змроку і праз пэўны час аб’явіліся ля гарадзкой сьцяны. Адны зь іх сталі затыкаць дошкамі ніжэйшыя байніцы. Абаронцы не пасьпявалі агоўтацца і апыналіся без магчымасьці страляць. Многія білі па затаўках мушкетамі, і некаторыя дошкі паддаваліся. Але зрабіць стрэлу амаль ніхто не пасьпяваў: як толькі мушкет вытыркаўся вонкі, казацкія спрытнюгі білі абухом па самаму краю рулі, выбіваючы зброю з рук супраціўнікаў. Жаўнеры лаяліся. Казакі сьмяяліся. Гэткай дзёрзкасьці ворага і баяўся пан Іштван. Спрабуючы выратаваць становішча, ён скіраваў да заткнутых байніц ваякаў з гакаўніцамі. Гакаўніца не мушкет – сорак фунтаў так проста з рук ня выб’еш. Да таго ж рулю адразу адводзілі ў бок – туды, дзе мог таіцца супастат – і, як толькі затаўка вылятала, выстрэльвалі. Вялікія кулі разьбівалі абухі, радзей – казацкія пальцы. Струмені гарачага паветра апякалі казакам рукі. Жаўнеры сьмяяліся. Казакі лаяліся. Самыя сьмелыя зь іх совалі трафэйныя мушкеты ў байніцы і пулялі наўздогад. Зьявіліся першыя забітыя. Страляніну чуў увесь горад. Чулі і ўзброеныя мяшчане, якія сабраліся ў доме Дзяніса Дудара. “Яшчэ ня час,– супакойваў парывы таварышаў Лявон. – Зараз Рэчыцкая брама стане сьведкай авантур”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьнег капітана Мантгомэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьнег капітана Мантгомэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сьнег капітана Мантгомэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьнег капітана Мантгомэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x