Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між тым вежа была не абы-чым, а ракетнай шахтай. Праект распрацаваў Якуб Яленскі, які доўгі час сушыў мазгі ў Амстэрдаме і спрытна авалодаў (дарма, што не многім давалася) фундаментальнаю працай “Вялікае мастацтва артылерыі” нашага слаўнага земляка Казіміра Семяновіча. Ладныя, як з рога дастатку, грашовыя ўліванні пана Берастоўскага дапамаглі таленавітаму маладому навукоўцу не толькі удасканаліць тэарэтычныя напрацоўкі Семяновіча па стварэнні шматступеневых ракетаў, дадатковых рухавікоў, стабілізатараў (у т.л. тыпу “дэльта”), але і прыступіць да практычнага ўвасаблення праектаў. Тры тэчкі чарнавікоў, разлікаў, краслюнкаў, рысункаў і схемаў Якуба Яленскага, калі верыць былому супрацоўніку КГБ СССР Мікіту Грызун-Барклай дэ Толі, захоўваюцца цяперака ў беларускім аддзеле т. зв. “фонда сокрытия” архіва ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Ініцыятар разам з распрацоўнікам праекту імкнуліся прадумаць усё да дробязяў. У рэестравых кнігах (запоўненыя польска-беларуска-царкоўнаславянскай трасянкай) Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі таго часу неаднакроць прыгадваюцца размаітыя рэчы, што купляліся або ў Рэчы Паспалітай, або ў краінах Еўропы. Сярод рэчаў: “butyki metalowy na abjom pa dwa karcy każnaja – 500 sztuk” (кіслародныя балоны), “990 tysiec ziercal malych Nalibockich osobliwych”, “szklo Ureckie barzo twardo” розных відаў, у т.л. “naksztalt sfer obsieczonych” (верагодна элементы для спускальнага апарату ды скафандраў). Для тых жа скафандраў былі закупленыя значныя адрэзы ядвабу, лёну, аксаміту, два мядзведжых і пяцьдзясят сабаліных футраў. Паводле дастаўленых з Італіі “widymusau” (копіяў) эскізаў Леанарда да Вінчы быў пашыты парашут (“cichopad”).

Якой выскваркі было варта будаўніцтва ракеты ды механізмаў спускальных апаратаў, сказаць з пэўнасцю немагчыма. Але ўскосна мы дазнаемся пра “карточный выигрыш пана Павла Бржестовскаго у капитана инфантерии Алексия Поклонскаго осьмидесяти пудов литовских пороха месяца июля года 1789”. Адкуль у Паўлаў завозіўся метал і што за ён – невядома. Шмат туману і з характарам ракетнага паліва, якое без тлумачэнняў у дакументах празываецца “palidlom Krasinskiego”. Верагодна, што вядзецца тут пра гомельскага старосту Мікалая Красінскага, які ў 1730 г., не даехаўшы да Вільні, памёр у Менску. Згодна са звесткамі знанага архіварыуса Адама Клакоцкага гамельчуку перад сконам заняло мову і ён папрасіў пяро з атрамантам ды паперу, на якой стаў крэмзаць “штосьці сярэдняе між літарамі, лічбамі ды музычнымі знакамі”. Хутчэй за ўсё, гэта і была формула памянёнага вышэй “palidlа”, якую Красінскі імкнуўся перадаць у рукі вышэйшых улад Вялікага княства Літоўскага. Зыходзячы з разлікаў, гэтага паліва патрабавалася ўсяго толькі дзве бочкі віленскія, то бок блізу 815 літраў ці то 1630 сучасных паўлітровых бутэлек.

Так ці інакш, але ўвесну 1790 г. усё было гатова да палёту. Ніхто, як па шчырасці, ня мог гарантаваць удаласці выніку ўсяго задуманага, бо аніякіх выпрабаванняў не праводзілася. Не дзіва, што добраахвотнікаў між грамадзян Мерачанска-Паўлаўскай Рэспублікі на гэтую небяспечную справу, бы венікам змяло. Акурат з тых часоў паходзіць каларытная прымаўка: “Прабач, пане, Месік поперак горла стане”. Якуб Яленскі быў вымушаны ўзяць на сябе гонар стаць адным з касманаўтаў.

Другую кандыдатуру прэзідэнт збіраўся адмысловым прывілеям прызначыць з ліку сваіх падданых. Аднак, як казак з маку, у тых мясцінах з’явіўся мантач, піток, бабадур, двубойнік, прабеглы зух, каторы ў сваім жыцці не з аднае печы хлеба паспытаў, паэт-імправізатар Дамінік Валіцкі – колішні сябар праектоўцы. “Мне цяпер лепі ў морах месяцовых паплываці, ніжлі ў Птычы прэз Радзівілла ўтаплёным быці”, – заявіў ён пану Берастоўскаму, маючы наўвеце нейкія свае ростыркі з прадстаўнікамі знакамітай магнацкай фаміліі. З нагоды рашэння паляцець у космас Дамінік напісаў кароткі верш у японскім стылі:

Я адстаўлю ўбок
З крамбамбуляй фляшу,
Бо надта ж яна
Мне засціць
Месяц, на які лячу.

Старт ракеты “Odnorog Wolnosci”, прымеркаваны да 62-га дня народзінаў знанага астранома Марціна Пачобут-Адляніцкага, і адбыўся адпаведна 30 кастрычніка 1790 г. Расійскія шпегі былі шакаваныя, нібы каты на гарачай блясе, і збівіста-невыразна дакладалі каранаванай распусніцы Кацярыне ІІ: “У селения Павликово произошед преогромнейшей силы взрыв, кой в своем основании имает прямую связь с выпаданьем из небеси лохматой звезды малых величин. Оная звезда, вдарившись оземь, породила сей взрыв и союзно с ним полетела вновь во вселенну”. Ляцець “во вселенну” вялікалітоўскім (беларускім) героям давялося тры з паловаю месяцы. Гэта сведчыць пра тое, што таямнічае “palidlo Krasinsiego” дазволіла развіць хуткасць палёту парадку 150 кіламетраў у гадзіну. Пытанне, чым увесь гэты час і зваротную дарогу сілкаваліся нашы касманаўты, а таксама ў які спосаб здавальнялі свае прыродныя надобы, застаецца адкрытым. Да нас дайшло адно некалькі паасобных аркушаў з успамінаў Дамініка Валіцкага, пісаных па-беларуску польскаю лацінкай (падаем тутака ў кірылічнай транслітарацыі). Дык жа 17 лютага 1791 г. Якуб і Дамінік ажыццявілі пасадку на Месяц у раёне т. зв. Мора Спазнання (“мабуць гдзесь пасяродцы месікавай усмішкі прысталі”). Вось як апісаў першыя ўражанні Валіцкі: “Я піргнуў асцеражнейшым абычаем, то й праляцеў толька дзве сажні. От того мы здзецінілі саўсём да ўшчалі скакаці й блазнаваці. Якубок латво ўскочыў на волотоўку, якбы на Пацаў у Вільні палац. Я тэж не забавіўся тэго ўчыніці. А гды ся спотрэбіло піргнуць долу, так мы дужэ гловы зачэсалі: то ж ня хыхі навет і з страхі сялянскай хаты на грудок каменняў сігануці. Але, надважыўшыся, мы смела рынуліся далоўкі а ляцелі барзо плыўно, словом у Нарочы буўтырхаліся”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x