Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пачатку 1507 г. як адзін з лепшых Скарына паспяхова ўдзельнічаў у спаборы на атрыманне крапавага берэту, у якім ён адлюстраваны на знакамітай гравюры з надрукаванай ім Бібліі (1517–1519 гг.). Калі пільна прыгледзецца, на берэце нават можна пабачыць кукарду. Ёсць усе падставы меркаваць, што арыгінал гравюры быў зроблены яшчэ за доўга да пачатку выдавецкай дзейнасці Францішка, а акурат у часе вайсковае службы як складовая частка дэмбельскага альбома.

Увесну 1507 г. Францішак Скарына быў ужо камандзірам невялічкага спецпадраздзялення, якому даручылі вельмі важкую місію – паспрабаваць малою крывёю адваяваць Гомельскі замак, нейтралізаваўшы Васілія Мажайскага. Доўгі час гэтая інфармацыя, будучы па праўдзе навідавоку, заставалася непрыкметнай для скарыназнаўцаў. Рэч у тым, што ў прадмове “во всю Бивлию” Скарына дакладна адзначыў, дзе трэба шукаць звесткі пра ягоную службу ў войску: “Аще ли же кохание имаши ведати о военных а о богатырских делех, чти книги Судей”.

У названым раздзеле Бібліі наш першадрукар зашыфраваў свае ўспаміны пра гомельскую аперацыю, камбінуючы методыкі “дванаццаціколавых табліцаў”, “палібіянскага квадрата” і “прамяністага кубка”. Мова дэшыфраванага тэксту значна розніцца ад традыцыйнае “скарыніцы”, набліжаючыся больш да “актавіцы” – старабеларускай мовы актавых матэрыялаў таго часу. “За росказаньем господоря великаго князя нашего Жикгимонта а теж гетмана найвызшего Астрогскаго Костянтина двадцать пятаго дня месяца юня рушили мы место Гомей здобывати”, – пачынае свой аповед Францішак Скарына. “До околиц гомейских” ён разам з групаю (на жаль, Францішак нідзе не называе сваіх падначаленых пайменна) быў дастаўлены “по воздуху за помоцъю чорнаго батяна, званаго инколи в панствах чужых фениксом”. Група дэсантавалася дзесь у абсягу сучаснага Сяльмашу і без прамаруды ўчыніла марш-кідок “в три версты литовских на полудень, игде по карти лежати мусело болото”. Гаворка тут аб балоце, якое ў пазнейшыя часы (ХІХ-ХХ стст.) было знаным як Гарэлае. “З онаго ж початок имаеть ручей, который Гомеюком рекуть а який до самаго гомейскаго замку доплываеть, у Сожу впадаючи”, – паведамляе Скарына. Падрыхтоўка ў караімаўскім лагеры не мінулі дарэмна. Група пагрузілася ў ваду Гамеюка і апрычонымі гукавымі заклёнамі замовіла тутэйшых какадрылаў (у мясцовых дыялектах – кракoдзілы), якія захоўвалі вернасць Вялікаму княству Літоўскаму. Пры іх дапамозе, “до черевьев учепившися”, караімаўцы праплылі пад вадою рэшту адлегласьці да замка. “А дыхали мы през соломку для вельшего эффекту воздушнаго”, – тлумачыць камандзір групы.

Перш, чым пайсці пад драўляныя замкавыя сцены, воі “стали на водмели вкруг, ся тримаючи за руки, абы сотворити поле сильное” для навядзення трансу на варту. Сапраўды, ужо праз хвіліну з боку вартавых вежаў “донеслося голосное хрыпенье, в спячку впалых”. Льга было ўрывацца ўнутр. Выявілася, што і за сценамі замка панавала праўдзівае царства сну. Рухаючыся да княскага двару, адзін з людзей Скарыны “на крывым мести ся спотыкнул” ды “крыкнул звонко, поминаючи роспустных жанок”, чым у момант спраставаў, наведзены на маскавітаў транс. Усчалася крывавая сеча. Сваёй нахрапістасцю ворагі не дазвалялі ні Скарыну, ні ягоным супольнікам скарыстацца чым-кольвек з іх спецрыштунку: “дудку-самагудку посекли, а з чоботов-борздобегов подметки позрывали”. Уся надзея заставалася на эксклюзіўныя срэбныя шаблі з іртутным напаўняльнікам.

Група пастанавіла, хаця б цаною собскіх жыццяў, выкінуць з Гомея Васіля Мажайскага. “Але Василька в хоромине не было, только рукописанье на дверех дубовых светчило: «Пошел в баню в Уваровичи»,” – роспачна адцеміў Скарына. Ворагі юшыліся, рвучыся ў “хоромину”. Караімаўцам здалося, што “деяние наше провалено ест”, што з сітуацыі “жаднаго выхода нетути”. Яны пачалі ўжо маліцца, калі камандзір іхны згадаў пра дрэсіраваную муху цэцэ, якую яшчэ ў студэнцкія гады прыдбаў на кракаўскім рынку. Абудзіўшы ад сну, ён выпусціў яе з адмысловае пушачкі, якая поруч з нацельным крыжыкам, і вайсковаю біркай вісела на шыі, і даў просты загад: “Куси москвичя!”. Для маскавітаў гэта было “несподеванки полные портки” і яны “горло драти зачали, от мухи моей ратунку благаючи”. Карыстаючыся з замятні, група Скарыны мусіла ўцякаць. Каб не сыходзіць з пустымі рукамі, яны прыхапілі з сабою харугву Мажайскага. Пакуль маскавіты “лахи под пахи” ад мухі бегалі, караімаўцы “спокойныя, яко слоны, але смутныя, яко зозули до ворот пошибовали”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x