Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Група задала нырца ў сожскія хвалі і паплыла на процілеглы бераг. Маскавіты ж ушчалі “з пищалей гукати, абы ся отомстить за тую свою ганбу”. З вялікаю цяжкасцю, але “за подякаю фортуны” Скарына і яго падначаленыя выйшлі жывымі з вады. Радасці было мала – аперацыя праваленая, самі ў тыле ў ворага, ніякай помачы ніадкуль чакаць не выпадала. Дзівіла, праўда, тое, што ніхто “не стал преследы чынити”. З тым подзівам забрылі яны ў нейкае пасяленне, дзе “жоны одны одинокия мешкали”. Тамака ж караімаўцы і заначавалі “добрым а ласкавым обычаем”. Простыя беларускія бабы-ёгі, якія “тылко до чужимцев в страхотие оберталися”, насамрэч “пиенкностию и кунегою красовали”. Яны і ахвяравалі для вояў яго вялікакняскай міласці колькі лятучых сродкаў, на каторых тыя “до Менску полетели рыхло”.

Вышэйшае камандаванне было незадаволеным. Сёй-той хацеў аддаць Скарыну пад трыбунал, але прадстаўлены трафей улагодзіў справу: вораг быў зганьбаваны, дарма што і застаўся “вымытым” сядзець у Гомеі. Маскоўскі ўладар Васіль ІІІ, які толькі часткова дазнаўся пра дзёрзкую акцыю вялікалітвінаў на Гомельшчыне, неадкладна загадаў узрэзаць паўночна-усходнія межы ВКЛ і напасці на Полацк і Смаленск. Сітуацыя ў краіне ўскладнялася з прычыны закалоту, учыненага чарнакніжнікам Міхалам Глінскім (у народзе – Глінскі-Папялінскі). У гэтым тлуме, крывавым балі з адцятымі галовамі сляды Скарыны часова губляюцца.

Памяць пра тое, што Францішак Скарына быў пад Гомеем захоўвалася да пачатку ХІХ ст. З вуснаў у губы перадавалася легенда пра таямнічых “нашых рускіх салдат”, якія “ночку начавалі з бабамі нашымі”, ад таго “і мы ўсе пайшлі”. Тое пасяленне зараз уваходзіць у межы горада. Тамака і месціцца вуліца імя Скарыны, а таксама вуліца Бабушкіна (званая так, як разумееце, зусім не ў гонар расійскага рэвалюцыянера). Гомель не забывае сваіх герояў.

2003 г.

Праз дзядоўнік да зор

У афіцыйнай гісторыі беларускае касманаўтыкі першымі нашымі касманаўтамі лічацца Пётра Клімук (палёты 1973 і 1977 гг.) ды Ўладзімір Кавалёнак (палёт 1977 г.). Неафіцыйна за свайго, бо нарадзіўся на крывіцкай Смаленшчыне, сёй-той уважае Юрыя Гагарына (1961 г.). Між тым Беларусь была шчыльна знітаваная з асваеннем касмічнае прасторы задоўга да названых палётаў. Мы тут не станем запыняцца на няўдалых валюнтарысцкіх спробах ката беларускага народа гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які ў 1942 г. хацеў стварыць касмадром на месцы катастрофы іншапланетнага касмічнага судна пад Баранавічамі. Звернемся ж мы да ведамых і малавядомых крыніцаў ХVІІІ-ХІХ стст.

У Рэчы Паспалітай, стомленай ад унутранага бязладдзя і шныпарання па яе абшарах чужаземных вайсковых кантынгентаў, з 1769 г. меўся спецыфічны анклаў. Ля рачулкі Мерачанкі ў маёнтку Паўлаў – за 28 вёрст ад Вільні – існавала буржуазная рэспубліка з аўтарытарнай дыктатурай мяккага тыпу пана Паўла Ксаверыя Берастоўскага (Бжастоўскага).

Адам Кіркор у трэцім томе “Живописной России” (1882 г.) так адлюстраваў ягоную чыннасць: “Нельзя не упомянуть […] о имении Павлов […], известном под названием Меречанско-Павловской республики. Основателем ея был владелец имения, литовский референдарий, прелат-архидиакон виленского капитула […]. В 1769 г. (10 марта) основал он маленькую республику […], отказавшись от прав вотчинника, но сделавшись гражданином республики наравне с каждым поселянином и наравне со всеми подвергаясь обязанностям, предписываемым статутом республики, учрежденным сеймовым постоновлением 4 апреля 1791 г. […]. Каждый житель был человеком свободным, владел собственною землею, мог быть избран президентом республики, а равно и в другия должности. Граждане, однако, из благодарности избрали пожизненным президентом самого Бржестовского […]. В Павлове существовали училища, больница, ломбард, были даже сеймовые собрания, на которых избирались депутаты, и дела решались по большинству голосов. Многие приезжали из отдаленных мест изучать и удивляться этому небывалому в то время устройству имения, в котором все жители были свободны, просвещенны, зажиточны”.

Нядзіўна, што рэспубліка ўвабралася ў сілачку, пераадольваючы феадальныя перажыткі ў палітычным і эканамічным жыцці, ствараючы спрыяльныя варункі для развою напраўду буржуазнага грамадства. Акурат на ўздыме буржуазнае эйфарыі, як паведамляе прыпіска ў “Магілёўскай хроніцы”, пан прэзідэнт пастанавіў “czlowieka na Miesiac otprawici”. Падрыхтоўка вялася ў глыбокай сакрэтнасці, аднак усё ж была заўважаная расійскімі шпіёнамі. “На Виленщине у деревушки Павлушкино отмечается небывалое доселе перемещенье людских и лошадиных сил. Ведется некое, не вполне вразумительное строительство. Из дерев и каменья созидается нечто навроде ступенчатой башни, назначенье коей наши знатоки утрудняются определить достоверно. Вероятно, что башня оная суть взбалмошное измышленье местнаго панка и представляет собою шкилет для будущего засыпанья солью и творенья подобия снежной горы для катания с нея на санях летом”, – увосень 1788 г. даносіў у Санкт-Пецярбург штабс-капітан Міхаіл Лер-Прыклонскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x