Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Непадалёк ад гомейскага замку месціцца вельмі вялікае поле. Яно ёсць цалкам паганскім свяцілішчам, якое дзейнічае з папушчэння гомейскага ўладара князя Свідрыгайлы ( Svitrikella ). Падтрымка адшчапенцаў для яго не навіна. Хоць сам каталік, ён нейкі час таму ўзначальваў сілы літоўскіх артадоксаў. Што да згаданага свяцілішча, дык тамтэйшыя паганцы за бога шануюць кракадзіла. Нават хрысціянскі люд тых мясцін апавядае як праўду, што на выспе пасярод возера, якое ляжыць за тым полем жыве велізарны кракадзіл. На полі вядзецца размаітая жыўнасць пякельных памераў: жукі, вожыкі, чарапахі. У пракапаных і напоўненых вадою равах плаваюць хіжыя рыбіны і медузы. Мухалоўкі ў два чалавечыя росты пільнуюць няўважлівых небарак. Атрутныя грыбы выкідаюць у паветра смурод. Зрэшты, на поле гэтае абазнаныя людзі ісці не спяшаюцца. Да ўсіх небяспек дадаецца яшчэ і тое, што там падрыхтавана мноства пастак і перашкод. На ўласныя вочы паганцаў мала хто бачыў. Відавочна, стары князь Свідрыгайла з імі ў змове. Відаць, што хрост святы не змяніў яго паганскай натуры. На яго загад у аднаго чалавека, які капаў калодзежы, а зваўся Марыён ( Maryon ), выкралі жонку. Служкі Свідрыгайлы перадалі яе паганцам, а тыя запраторылі бядачку на кракадзілаву выспу. Марыён у роспачы прыбег да князя патрабаваць праўды. А стары ліс Свідрыгайла сказаў, маўляў, той можа забраць сваю жонку, а яшчэ і золата ў дадатак атрымае, калі застанецца жывым пасля падарожжа праз поле. Пачцівы каталік Марыён не хацеў стаць лялькай у забавах злога нораву паганцаў, але мусіў пабегчы праз паганскае поле, бо жонку сваю любадайную кахаў вельмі. Князь Свідрыгайла глядзеў на яго шалёны бег з вышыні вялізнай драўлянай вежы на колах, якую для яго загадзя пабудавалі. Чым далей адважны Марыён прасоўваўся ў полі, тым далей колькі дзясяткаў добрых коней цягнулі колаваю вежу ўздоўж поля, каб князь мог бачыць усе прыгоды таго, хто бег. А ён у небяспечнай дарозе сваёй не меў ніякае зброі, апроч уласных ног. Адзінай дапамогай яму былі спажыўныя грыбы, якія раслі на полі сярод атрутных. З’еўшы такі грыб, Марыён рабіўся больш моцным і нішчыў сваёй моцай усе перашкоды, спаруджаныя паганцамі, адольваў усе равы з вадою, а таксама падземныя сховы. Да таго ж пасля спажывання гэтых грыбоў ён мог адрозніць сярод звычайных зёлак вогненныя кветкі, якімі адганяў чарапах і хіжых рыбінаў. Запас вогненных кветак дапамог яму ўрэшце перамагчы страшнага кракадзіла. Але перад тым на вочы Марыёна наўмысна патрапляўся нехта з паганых і з дзікунскім гергетаннем паведамляў, што жонка таго дзеліць ложак з кракадзілам. Гэта вельмі ятрыла калодзежніка, і ён урэшце абрынуў ў нябыт сустрэтую ім пачварыну, дарма што тая дыхала гарачым смуродам і адкідала ад свайго панцыра шчыткі з шыпамі, што дужа нагадвала палёт кавальскіх молатаў. Марыён не пабачыў ні сваёй жонкі, ні абяцанага золата. Паганцы схапілі і з надыходам чырвонае спёкі прынеслі яго ў ахвяру іншым сваім надуманым божышчам”.

Як бачым, стваральнікі Super Mario Bros. і сапраўды пазычылі з цытаванага дакумента ладную долю сюжэтных хадоў для гульні, хоць шмат чаго прыдумалі самі (згадайма, напрыклад, зорку непаразлівасці). Але ад самага пачатку знаёмства з ватыканскім дакументам у нас узніклі сумневы ў праўдападабенстве розных дэталяў, зафіксаваных у данясенні папскага агента. Цалкам мажліва ўявіць існаванне перакананых язычнікаў на Гомельшчыне ў сярэдзіне XV ст. Аднак суцэльнай фантастыкай выглядае наяўнасць разгалінаванай сістэмы камунікацыяў, якую Антоній Адмаравін называе свяцілішчам. Яе стварэнне каштавала б немалых высілкаў і вялікіх грошай. Ніводны тагачасны палітык, якім бы паганафілам ён ні быў у душы, не ўзяўся б спрыяць рэалізацыі такога кшталту праектаў. На перабольшванне выдаюць і будаўніцтва колавай вежы, і гвалтоўная смерць Марыёна. Імаверна, агент жадаў дадаць лішніх барваў у сваё апавяданне, аздобіць яго каліўцамі праўдзівай ілжы, каб урэшце атрымаць добрую ўзнагароду за працу ва ўмовах скрайняй небяспекі. Што тычыцца ўсяго астатняга, дык пасля выразных паралеляў з беларускімі народнымі казкамі мы не наважыліся адназначна палічыць тое прыдумкамі. Пагатоў касцюкоўскі краязнаўца Лявон Стрыкоўскі, ведаючы пра наш клопат, даслаў наступны вельмі сімптаматычны тэкст народнай песні, занатаванай ў 1946 г. ад гамяльчаніна Ананія Бязмена:

Мар’ян наш да луга стаяў,
А па лузе пайшоў – заіграў.
Жоўлаў [232] Жоўла – чарапаха. ганяў – грымеў,
Чэраз яр скакаў – даляцеў.
Пад зямлю схадзіў – не самлеў,
З-пад зямлі прыйшоў – песні пеў.
Да цмачыны прыйшоў – грукнуў,
Пад азерца прыйшоў – гукнуў:
– Адпусці, цмачына, княжну.
А цмачына яму адказаў:
– Некалі, Мар’яне, некалі:
На Літве шмат паспела нявест,
Трэба іх пашчыпаць,
Да ўсіх местаў далятаць.
Я паслаў бы жука, ды ён дзяўбень,
Я паслаў бы грыба, ды ён парахнень.
Давядзецца самому лётаць,
А ты смееш спакой мой боўтаць.
Атрымай жа, Мар’яне, кувалдай . [233] Тэкст песні захоўваецца ў прыватным зборы фальклорных матэрыялаў Лявона Стрыкоўскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x