Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Завяршаючы наш артыкул, хочацца адцеміць, што сама назва “Амерыка” узнікла не без беларускага ўдзелу. Адзін з нашых эмігрантаў сярэдзіны XVI ст. Пісімонт Рэчыцкі, набываючы ў Новым Свеце землі, патрабаваў дакументальна засведчваць літаральна кожны лапічак. Калі прадаўцы не рупіліся тое рабіць, ён адразу ж ўсклікаў: “А метрыка?!”. Нагадаем, што метрыкай у Вялікім княстве Літоўскім называўся выпіс з актавых кніг, ці то па-сучаснаму даведка. Дзякуючы юрыдычнай скрупулёзнасці аднаго з нашых продкаў каланіяльныя ўлады сталі называць усе землі, якія набываліся, спачатку “Аметрыка”, а пазней “Амерыка”. Нездарма ў 1777 г. Тадэвуш Касцюшка, будучы ў мястэчку Саратога, усклаў кветкі на магілу былога суграмадзяніна.

2004 г.

Супер-Марыё з Вялікага княства Літоўскага

Я Супер Марио, я Супер Марио…

Я на подушечках пальцев твоих…

Я ошибка сценария.

Владимир Пугач

О, Крыўская зямля!

О, волатаў нашчадкі!..

Вацлаў Ластоўскі

Няма сакрэту, што ў наш такі імклівы, хуткаплынны час – час бесперапыннага развіцця і ўдасканалення размаітых тэхналогіяў – усё большае і большае месца сярод забаваў займаюць кампутарныя гульні. Яны яшчэ не пахіснулі кіно, але паспелі ўжо скласці яму вельмі годную канкурэнцыю. Сотні тысяч, калі не мільёны, людзей ва ўсім свеце значную частку вольнага часу звязваюць з гэймінгам. Мноства гульняў сталася адметнай з’явай сучаснай культуры. Яны спарадзілі шматлікія асяродкі прыхільнікаў, выклікалі феномены касплэю і фан-арту. Сюжэты шмат якіх гульняў леглі ў аснову кінасцэнараў. Саўнд-трэкі да іх зрабіліся сапраўднымі хітамі, а некаторыя кампазітары і выканаўцы сталіся знакамітасцямі дзякуючы ўдзелу у гэйм-праектах. [221] Энциклопедия компьютерных игр. Тверь-Смоленск, “Крестный ход”. 2007. С. 5–7.

Але, гаворачы пра такія выдатныя гэйм-праекты сучаснасці, як Max Payne, Silent Hill, Resident Evil, S.T.A.L.K.E.R. ды інш., нельга абмінуць увагай той, што па сутнасці стаўся іх своеасаблівым вытокам. Гаворка ідзе пра запушчаную ў 1985 г. японскай кампаніяй Nintendo культавую відэагульню Super Mario Bros. Продажы дасягнулі каласальных масштабаў, за што яна трапіла ў знакамітую “Кнігу рэкордаў Гінэса”. Маса беларускіх дзяцей і падлеткаў у часы станаўлення суверэнітэту Беларусі пачыналі свой гэймерскі шлях акурат з Super Mario Bros.

Галоўны герой гульні – водаправоднік Марыё – ператварыўся не толькі ў сімвал Nintendo , але і стаўся адным з найбольш вядомых прыдуманых персанажаў у свеце. Апошнім дагэтуль нават і блізка ня можа пахваліцца ніводны беларускі літаратурны ці кінематаграфічны герой. Не зважаючы на вялікую колькасць артыкулаў пра гісторыю і перадгісторыю распрацоўкі Super Mario Bros ., з іх ясна не вынікае, хто быў аўтарам сюжэту. Сярод распрацоўнікаў фігуруюць кіраўнік праекту і дызайнер Сігеру Міямота, выканаўчы прадзюсар Хіросі Ямауці, памочнік кіраўніка Такасі Тэдзука, кампазітар Кодзы Конда і супрадзюсар для ЗША Лэслі Сўон. [222] Буслай. Я. Супер-Марио – герой нашего детства // Усть-Минусинская правда. 2008. 3 июля. С. 4. У той жа час нельга пагадзіцца з эстонскім часопісам “Tallinn pimeduses” (№ 3, 2006), дзе сцвярджаецца, што аўтарам сюжэта “Super Mario Bros.” быў 110-цігадовы самурай Накаціка Уямбука, які ў 1930-х гг. уваходзіў у мілітарысцкую “Групу імператарскага шляху”. Факт замоўчвання аўтарства гульнявога сюжэту або прыпісванне яго калектыву распрацоўнікаў мусіць насцярожваць і спараджаць пытанне: чаму так адбываецца?

Падказку ў развязанні вышэйпазначанага пытання знаходзім у артыкуле нямецкай журналісткі Марты Мэрцэнлінднэр “Эўрапейскія далягляды японскіх гульняў”. Не так даўно на старонках тыднёвіка “Düsseldorfer Verborgenheit” [223] Düsseldorfer Verborgenheit. 2008. 12 Juni. S. 17–18. фраў Марта абвесціла пра сенсацыйнае адкрыццё. Яна вызначыла, што сюжэты многіх кампутарных гульняў японскіх распрацоўнікаў не ёсць вынікам вылучна іх аўтарскай фантазіі. Журналістка выявіла прысутнасць у гэтых сюжэтах шматлікіх пазычанняў з гістарычна зафіксаваных здарэнняў. Японскія распрацоўнікі не шкадавалі сродкаў на паездкі па архівах і бібліятэках Еўропы ды Амерыкі. Іх цікавілі зборы дакументаў і матэрыялаў, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра даўнія забавы ці дзівосныя выпадкі. Фраў Марта згадвае, што з асаблівым імпэтам японцы ўчашчалі ў архіў Ватыкана. Найперш іх цікавіла калекцыя пад грыфам “Homo ludens”. Менавіта адтуль яны ўзялі шмат звестак, якія склалі аснову разнастайных відэагульняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x