Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Автомат в руке, грусть свою в себе носим мы,
День идет за днём, но мы помним пчёл Зосима . [217]

Пчаляр Зосім Бортнік быў рэдкім выключэннем з сотняў тысяч беларускіх вяскоўцаў, што пад уздзеяннем камуністычнай прапаганды і за адсутнасцю «пчалінай прышчэпкі» кінуліся ў «лабараторыі русіфікацыі», як гісторык Захар Шыбека назваў тагачасныя гарады БССР. Дзікія крывыя пчолы амаль ніколі не выжывалі ў гарадах. Калі ж выжывалі, то гублялі свае ўласцівасці. Рэч у тым, што практычна ў кожным горадзе меліся сістэмы пастаноўкі радыёперашкод, якія выкарыстоўваліся для глушэння «варожых галасоў». Аднак шуматрон (генератар на лямпе беглай хвалі з запозненай зваротнай сувяззю), які ляжаў у аснове такіх сістэм, не толькі падаўляў замежныя радыётрансляцыі, але і знішчальна адбіваўся на здароўі крывых пчолаў. [218]Зрэшты, без увагі на гэта крывыя пчолы заляталі ў гарады, каб дапамагчы «аблудным дзецям» зямлі беларускай.

22 чэрвеня 1970 г. на мінскім стадыёне «Дынама» адбываўся матч паміж аднайменнымі футбольнымі камандамі з Мінска і Кіева. На стадыёне прысутнічала 30 тысяч гледачоў. У сярэдзіне другога тайма наляцела неверагодная колькасць пчолаў. Іх лік ішоў нават не на мільёны, а на мільярды, калі ўвогуле не на трыльёны. Так ці інакш, але пчолы літаральна на 3–4 секунды ўтварылі над стадыёнам вельмі шчыльную і тоўстую столь. Потым пачуўся нягучны пляскат, і пчолы імкліва разляцеліся. Сям-там на стадыён упалі невялічкія жменькі пяску. Пазней высветлілася, што проста ў цэнтр стадыёна ляцеў вялізны метэарыт. Калі б ён сутыкнуўся з зямлёй, то ўтварылася б варонка радыусам не менш за 25 кіламетраў. Катастрофа суправаджалася б моцным землятрусам і пажарамі, у выніку якіх Мінск быў бы ўшчэнт знішчаны. Крывыя пчолы прадухілілі трагедыю, перахапіўшы метэарыт і стачыўшы яго ў пясок сваімі джаламі. Большую частку атрыманага метэарытнага пяску яны забралі з сабой. Тое, што ўпала на стадыён, было толькі мізэрнай часткай ад агульнай колькасці. [219]

Здарэнне на стадыёне «Дынама» абмяркоўвалася ў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў нават завагаўся, абдумваючы варыянты выкарыстання крывых пчолаў для народнагаспадарчых патрэбаў. Але ўзважыўшы ўсе «за» і «супраць», ён палічыў, што гэта будзе надта небяспечным і «сорвет процесс еще большего сближения белорусского народа с братским русским народом в рамках новой исторической общности – советский народ с великим русским языком как языком интернационального общения». Гэта быў лагічны і прадказальны працяг палітыкі вытручвання кожных праяваў беларускага традыцыяналізму.

У рэчышчы гэтай палітыкі кіраўніцтва БССР забараніла правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Этнагенез беларусаў», якая павінна была адбыцца 3–6 снежня 1973 г. у Мінску. Камуністычную вершаліну страшыла імавернасць падняцця навукоўцамі пытання аб уплыве крывых пчолаў на этнічную гісторыю беларусаў. Пагатоў КДБ мела інфармацыю, што адзін з удзельнікаў канферэнцыі быў не гісторыкам, археолагам, этнографам ці лінгвістам, а пчаляром са Смаленскай вобласці РСФСР. Ён збіраўся не толькі прачытаць даклад на тэму «Бортничество и пчеловодство у смоленских и полоцких кривичей: сравнительный анализ», але пачаставаць прысутную навуковую грамаду мёдам. У выніку канферэнцыю забаранілі. [220]

Нават у неспрыяльных умовах працягвалі з’яўляцца людзі, які шанавалі беларускую мову, цікавіліся этнічнымі вытокамі і традыцыямі. Ёсць усе падставы меркаваць, што большая іх частка на тым ці іншым этапе жыцця мела досвед пчалінага джалення. Хочацца спадзявацца, што калі-небудзь кожны з іх успомніць падобны эпізод, і мы будзем мець поўную карціну беларусізатарскай дзейнасці крывых пчолаў. Падобна, што пераважная колькасць удзельнікаў адраджэнскай хвалі 1980-х гг. ніяк не звязвалі сваё самаўсведамленне беларусамі з тым, што іх джалілі пчолы. Кволыя галасы дасведчаных людзей патанулі ў эйфарыі гарбачоўскай «перабудовы», «галоснасці» і станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Распачатая ў пачатку 1990-х гадоў беларусізацыя праводзілася пераважна адміністрацыйнымі метадамі пры поўнай адсутнасці ўдзелу ў гэтым працэсе крывых пчолаў. Без іх джалаў беларусізацыя захлынулася. Паказальна, што адначасова з гэтым была зведзена да мінімуму колькасць фермерскіх гаспадарак, якія патэнцыяльна маглі б стаць плацдармам для масавага адраджэння сакральнага пчалярства.

Як і сотні гадоў таму, рэй вядуць «потужни окономы». Сядзёр мязговы змяніўся незлічонымі «гатункамі» пладова-ягадных «вінаў» памножаных на «зомбіскрыні» і маскультурную жуйку штодзённага ўжытку, падсаладзіць якую башкірскім і алтайскім мёдам прапануюць зыркія рэкламы. Аднак насуперак усяму і ў нашы дні аднекуль бяруцца маладыя людзі, якія пачынаюць размаўляць, спяваць, пісаць па-беларуску. Крывыя пчолы, колькі б іх зараз не засталося, працягваюць сваю важную для беларускага этнасу справу. Калі ў будучыні, нехта захоча правесці новую беларусізацыю, ён абавязкова павінен азнаёміцца з гісторыяй крыўскага (беларускага) сакральнага пчалярства і зрабіць слушныя высновы. Без крывых пчолаў не абысціся. Бог так захацеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x