Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
2009–2011 гг.

Наша Амерыка

Бадай што ад самай марской вандроўкі Хрыстафора Калумба 1492 года да “берагоў усходніх індыйскіх” (г. зн. Амерыкі) існуюць версіі, якія адмаўляюць слыннаму мараплаўцу ў лаўровым вянку першаадкрывальніка. Хаця яшчэ і сёння Калумб з’яўляецца сімвалам адкрыцця Амерыкі, навука гэтую сімвалічнасць ладным чынам карэктуе. Мы паважна ставімся да існых версіяў нашых братоў ірландцаў і ўкраінцаў, але яны падаюцца малаімавернымі. Наступае час, калі трэба ўрэшце адкінуць усе сумневы і голасна заявіць, што насамрэч першаадкрывальнікамі Амерыкі былі прашчуры беларусаў.

Гэты гістарычны чын здзейснілі нашы далёкія продкі – грамадзяне гіпатэтычнай “Банцараўскай дзяржавы”. Назва, дастаткова ўмоўная, паходзіць ад наймення археалагічнае культуры VI–VIII стст. н. э. (Банцараўшчына – гарадзішча пад Менскам). Яна абыймала абшары Верхняга Падняпроўя, Верхняга Панямоння, Падзвіння (паўночна-заходняя, ці ўласна банцараўская група) і гомельскага ды магілёўскага Падняпроўя, ніжняй плыні Бярэзіны, левабярэжжа Прыпяці ад вусця Пцічы да зліцця з Дняпром (паўднёва-ўсходняя, ці калочынская група). Выйсця да мора ў банцараўцаў было сама мала два. Па-першае, водны шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора. Менавіта банцараўцы шмат раней за крыжакоў-фальсіфікатараў заклалі ў вусці гэтай ракі паселішча Рыга (яшчэ Вацлаў Ластоўскі згадваў пра беларускую этымалогію гэтае назвы). Па-другое, банцараўцы мелі сваё сезоннае мора – т. зв. “Мора Герадота”. Яно станавіла сабою сістэму азёр ў басейне ракі Прыпяць, якія ўвесну ядналіся ў вялізны водны арганізм, захопліваючы нават частку разліванага таксама Буга ў акрэсе паміж сучаснымі Влодавым і Бярэсцем (Брэстам). Дзякуючы гэтаму ўтвараўся маршрут Мора Герадота – Буг – Вісла – Балтыйскае мора. Безумоўна тут лоб у лоб сутыкаліся інтарэсы нашых продкаў з інтарэсамі продкаў палякаў. Але апошнія папросту не ўмелі так па-майстэрску знацца ў зорках.

Дзяды ляхаў страдалі,
Зорнага Кола ня зналі,
а крывічоў дзяды
сачылі ўсі звязды…

– адзначалася ў беларускай гутарцы лірніка Амброза Кабяткі канца ХVIII стагоддзя. Акром астранамічных ведаў банцараўцы надта паднатарыліся ў вырабе адмысловых плыўных сродкаў. “А тыя барбары, якія жывуць на захад ад Барысфена (г. зн. Дняпра – С.Б.) рыхтуюць сабе вадаплавы са сшытых шкураў незабітых мядзведзяў альбо кудлатых элефантаў і частакроць на гэтых суднах яны пераплываюць шырокія моры”, – адцеміў у сваёй “Стратэгіі” візантыец Канстанцін Тэзаўрус (VI ст.). Імпульсам для экспедыцыі паслужыла расшыфроўка банцараўскімі жрацамі надпісу на камяні, які шляхам абмену прывандраваў у наш край з захаду Еўропы. Туды ж ён троху раней патрапіў на мезаамерыканскім чоўне, знесеным ветрам ад родных берагоў да ўзбярэжжаў Францыі ці Гішпаніі.

У беларускай легендзе “Чортаў камень” гэтая падзея набыла фантастычныя рысы, захаваўшы аднак сваю першасную сутнасць. Вось жа: з вечаровага сонца зваліўся камень, на якім былі разнастайныя відарысы (“людзе, пціцэ і травэ ўсялякія”), узяў яго каваль ды занёс сабе ў хату. Сімволіка, як бачыцца, тут даволі празрыстая: вечаровае сонца – сонца, што заходзіць, заходні кірунак свету (захад); відарысы на камяні – піктаграмы ці іерагліфічнае пісьмо; каваль – жрэц/мудрэц/шаман, які паспалітуе з боствамі агню, святла. “Ажно ў трэйці дзень загаварыў камень пра чужыя землі да пра людзей чужых, жывых за блізкім светам”, – паведамляе легенда пра расшыфроўку загадкавага тэксту. Выправа распачалася дзесь у сярэдзіне VI ст. праз Герадотава мора. Кіраваў ёю ваяр, вядомы нам па скандынаўскіх сагах як Палтэнэс, па позніх беларуска-літоўскіх хроніках як Палямон, а па беларускім фальклоры як Палявік. Маршрут нашых прашчураў істотна ўдакладняецца ў народнай песні “Цераз мора йшоў да брат з сястрыцаю”:

Цераз мора йшоў да брат з сястрыцаю.
Братка перайшоў, сястра ўтонула.
Сястра ўтонула да рэчыць-мовіла:
“Не пі, братачка, да з мора вадзіцы.
Гэта не вада – гэта кроў мая.
Да кроў гаручая.
Не бяры, братачка, да з мора рыбачкі.
Гэта ж не рыбачка – гэта цела маё.
Цела маё дай цела белае.
Не касі, братачка, да з мора травіцы.
Гэта не трава – гэта каса мая.
Каса мая дай каса русая”.

Вобраз патанулай сястры маркіруе асноўныя пункты вандравання: “кроў гаручая” – радовішчы нафты ў Паўночным моры, “вочкі ярыя” – Аркнейскія і Шэтлэндскія астравы, “цела белае” – ледзяныя берагі Грэнландыі, айсбергі, “каса русая” – Саргасава мора, вядомае сваімі водарасцямі. Меркавана ў 565 г. нашы продкі прысталі да ўзбярэжжа Фларыды. Менавіта гэты год пазначаны на глобусе Адама Гайстгайма (1490 г.) як час адкрыцця святым Апалінарам нейкай выспы на захадзе Атлантыкі. Важак экспедыцыі, паводле звестак на глобусе, “прыбыўшы на абтоку, скінуў свой плашч, агледзеў з захапленнем яе краявіды. А забавіўся там сем гадоў, па чым вярнуўся ў Край Перакручаных Ваўкоў”. Тое, што Апалінар і Палямон-Палявік адна і тая ж асоба, ўскосна пацвярджае апошняя назва. Ужо з бронзавага веку і ажно да ранняга сярэднявечча беларускія землі ўважаліся далёкімі і блізкімі суседзямі акурат за краіну ваўкалакаў (перакручаных ваўкоў). Магчыма, што Гайстгайм звесткі для свайго глобуса чэрпаў з рымскіх і візантыйскіх крыніцаў, злёгку іх хрысціянізуючы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x