Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першая сусветная вайна і наступныя расійскія рэвалюцыі, здавалася, перакрэслілі ідэю хутарызацыі. Аднак у 1920-я гг. яна стала рэалізоўвацца ў новых умовах – умовах Савецкай Беларусі. Народны камісар земляробства Зміцер Прышчэпаў лічыў хутарызацыю зарукай беларусізацыі. Паводле яго далёкасяжных планаў літаральна кожны хутар Беларусі павінен быў мець пры сабе пасеку з «пчоламі тутэйшай пароды». [208]Ідэю падтрымалі нацыянальныя палітычныя і культурныя дзеячы. Янка Купала яшчэ ў 1918 г. напісаў верш «Пчолы», які стаў сапраўдным маніфестам сакральнага пчалярства:

Мой сад калодамі абведзен мёдных пчол,
Што гаманяць, як неўгамонныя музыкі;
Іх з лета ў лета звоняць звончастыя зыкі
І далятаюць да блізкіх і дальніх сёл . [209]

Вацлаў Ластоўскі, які ў 1927 г. вярнуўся ў Беларусь і стаў працаваць у Інбелкульце, меў на той час шмат матэрыялаў з гісторыі сакральнага пчалярства. Ён нават прапаноўваў стварыць асобную навуковую ўстанову – Інстытут пчалярства. [210]У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 г. апынулася пад уладай адноўленай Польшчы, таксама заўважалася цікавасць да вывучэння і папулярызацыі тутэйшых пчалярскіх традыцый. У Вільні з ініцыятывы Людвікі Сівіцкай-Войцік (Зоська Верас) было заснаванае таварыства «Пчала», якое выдавала часопіс «Беларуская борць» і прадавала мёд крывых пчол. [211]Партызаны і кантрабандысты, што да канца 1920-х гг. шасталі туды-сюды праз «беларуска-беларускую мяжу», спявалі песню наступнага зместу:

К чорту межы з нашай зямлі
Абскубантаў ўсіх к чорту з нашай зямлі.
Я хачу, каб тут кветкі раслі. Я хачу так,
Каб тут пчолкі нашы гулі,
Каб тут пчолкі нашы гулі.
Я хачу знішчыць межы! Я хачу знішчыць межы! [212]

Падтрымка беларускімі дзеячамі стварэння Савецкай Беларусі была тактычным ходам, калі цягам 1918 г. стала зразумела, што Беларуская Народная Рэспубліка не выстаіць пад націскам шматлікіх вонкавых пагрозаў. Супраціўленне грозаўскіх пчаляроў на Случчыне ўвосень 1920 г. не змагло вырашыць пытанне аб захаванні беларускай дзяржаўнасці ў форме БНР. Таму ў 1920-я гг. многія беларускія дзеячы рабілі ўсё магчымае, каб умацаваць этнічную свядомасць жыхароў БССР і вярнуць мірным шляхам землі, якія ў 1919 г. адышлі да Савецкай Расіі. На вернутых у выніку т. зв. «узбуйненняў» (1924 і 1926 гг.) землях адразу распачыналася беларусізацыя і хутарызацыя, а па сутнасці – пчалярызацыя.

Меркавалася, што ў 1928 г. адбудзецца трэцяе «узбуйненне» з вяртаннем Смаленшчыны і Браншчыны, дзе адпаведныя працэсы планавалася пераважна скончыць у 1930 г. Паводле планаў беларускіх дзеячаў 1930 г. павінен быў стаць пераломным. Яны збіраліся правесці арышты ўсіх, хто быў прызначаны на кіраўнічыя пасады БССР з іншых саюзных рэспублік, і адначасова пчалінымі заставамі закрыць граніцы з Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай. Сінхронна з гэтым партызаны, пчалярскія групы і заангажаваная ў беларускасць частка жыхарства Заходняй Беларусі павінны былі падняць паўстанне супраць польскага панавання. Укамплектаваныя за часы беларусізацыі тутэйшымі ўраджэнцамі і ўзмоцненыя пчалярскімі дывізіямі вайсковыя часці Чырвонай Арміі ў той жа дзень перайшлі б ненавідную граніцу ўзору 1921 г., усталёўваючы беларускую ўладу і дасягаючы тым самым этнічнага адзінства і незалежнасці Беларусі (Крывіі). Такі план быў распрацаваны ў пачатку 1927 г. і акурат з разлікам на перспектывы трэцяга «узбуйнення». Галоўным распрацоўшчыкам плана пад кодавай назвай «Пчолачкі гудуць» быў памянёны вышэй наркамзем Зміцер Прышчэпаў, які паходзіў са старажытнага пчалярскага роду. Яго падтрымлівалі Аляксандр Адамовіч, Антон Баліцкі, Вацлаў Ластоўскі і іншыя дзеячы. [213]

Аднак у 1928 г. трэцяга «узбуйнення» БССР так і не адбылося. Рэалізацыя плана ў такіх умовах «правісала». Інфармацыя пра яго трапіла ў ГПУ, а адтуль да саюзнага кіраўніцтва і персанальна да Іосіфа Сталіна. Рэакцыя была бліскавічнай – пайшлі загады на згортванне беларусізацыі і хутарызацыі, пачалася барацьба з «нацдэмаўшчынай». Масква дасылала ў Савецкую Беларусь усё больш сваіх прызначэнцаў, якія сталі праваднікамі магутнай русіфікатарскай хвалі ці, гаворачы словамі паэта Алеся Дудара, былі «баюнамі Северо-Западного края». Сельскія гаспадары, найперш пчаляры, гвалтам заганяліся ў калгасы, а пазней патраплялі пад «раскулачванне». Пасекі перадаваліся ў рукі дзяржаве і фактычна пераставалі існаваць з прычыны адсутнасці руплівага гаспадарскага нагляду. Зміцер Прышчэпаў і прыхільнікі яго плана былі кінутыя за краты, а ў часе другой хвалі рэпрэсій – расстраляныя. Афіцыйная прапаганда трубіла аб іх сувязі з польскай ды іншымі замежнымі спецслужбамі. Іх ідэі абвяшчаліся шкоднымі і непрымальнымі для «працоўнага беларускага народа». Адзін з тагачасных бальшавіцкіх публіцыстаў пісаў: «Нацдэмаўская «Крывія» – гэта фашысцкая сімуляцыя Беларусі. «Вольная Крывія» адбудоўвалася ў канцэлярыях ахранак і дэфензіў тых дзяржаў, якія горача жадалі адарваць Беларусь ад Совецкага Саюза. Міністры «зямлі крывічанскай», вярнуўшыся ў БССР, па загаду імперыялістычных дзяржаў і на іх жа грошы «адбудоўвалі» з апорай на тутэйшых апартуністаў і шалёны кулацкі элемент «пчалярскую Крывію», шкодзячы соцыялістычнаму будаўніцтву. «Крывія» – гэта рэстаўраваная БНР: краіна шыбеніц, язычніцка-пчалярскага цемрашальства, галечы для пралетарыята і працоўнага сялянства». [214]Сакральнае пчалярства ў Савецкай Беларусі было разгромлена, а маскоўскія бальшавікі выношвалі планы пераўтварэння БССР у «Западнорусскую Автономную Советскую Социалистическую Республику» у складзе РСФСР. І толькі наяўнасць Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы спыніла «крамлёўскага горца» ад такога кроку. Разгром заходнебеларускага сакральнага пчалярства, распачаты польскім ўрадам у 1927 г. забаронай масавай легальнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады, не быў такім татальным, як у БССР. Але ўсё ж варта канстатаваць, што на пачатак 1940 г. крыўскага сакральнага пчалярства фактычна не існавала. Цікава заўважыць, што першымі прадпрыемствамі, якія ўзводзіла савецкая ўлада на далучаных увосень заходнебеларускіх землях, былі віна-гарэлачныя заводы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x