Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1868 г. у Пецярбурзе беларускія студэнты з паланізаваных і русіфікаваных сем’яў утварылі суполку «Крывіцкі вязок». Яе ўзначальваў Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі, якому тады было ўсяго 18 гадоў. [197] Кісялёў Г. Савіч-Заблоцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 2001. Мн., 2001. Дакладна невядома, ці прайшоў ён і яго паплечнікі мядова-пчаліную ініцыяцыю. Аднак з лістоў Савіча-Заблоцкага да ўкраінскага дзеяча Міхайлы Драгаманава вядома, што ўдзельнікі «Крывіцкага вязка» планавалі «тлашчыць (друкаваць – С.Б.) беларускія букі (кнігі – С.Б.)», імкнуліся удасканаліць («ушляхціць») беларускую мову, рыхтавалі «слаўніцу», збіралі фальклор і гістарычныя сведчанні. Да пэўнага часу гэта не выклікала пярэчання з боку «правіцяльства». Аднак неўзабаве ў суполкі з’явіўся план заснавання ўласнага хутара ці нават цэлай вёскі з вялікай пасекай, васкабойнямі, сыраварнямі і іншым. Рэакцыя «правіцяльства» на гэта была маланкавай – «прыкрыла яно нас усіх». Каса разгромленай суполкі дасталася казне «на постройку церквей в Северо-Западном Крае и утверждение в нем православия». [198]Паказальна, што бацькі «вязкоўцаў» сцвярджалі, што дзеці «попали под злокозненное упадническое влияние неких великовозрастных подлецов из числа обожателей морфия и прочих непозволительных веществ». Застаецца невядомым, прыдумалі яны гэтую версію адно для таго, каб выгарадзіць сваіх дзетак, ці яшчэ і з увагаю на тое, каб адвесці падозранні ад сакральных пчаляроў. Удзельнікі «Крывіцкага вязка» знаходзіліся пад паліцэйскім наглядам рознай ступені строгасці. Сам Вайніслаў у 1875 г. быў вымушаны з’ехаць за межы Расійскай імперыі, жывучы паслядоўна ў Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі. [199]

Магчыма, што Вайніслаў Савіч-Заблоцкі нейкім чынам прычыніўся да «дыверсіі», якая адбылася 8 верасня 1878 г. на Сусветнай выставе ў Парыжы. А дзясятай раніцы да заходняга крыла павільёна Расійскай імперыі, выкананага ў псеўдарускім стылі, пад’ехала некалькі павозак. Невядомыя людзі спрытна разгрузілі 25 бочак сярэдняга памеру. Следам быў пастаўлены вялікі «цісовы стол» з карцамі, каўшамі ды іншым посудам. Над сталом усталявалі расцяжку з надпісам «Le miel de la Kryvie libre». Прадстаўнікі Расійскай імперыі палічылі, што гэта справа аднаго з купцоў, які збіраўся зладзіць частаванне наведнікаў маскоўскім квасам на казанскім мёдзе. Аднак неўзабаве адзін з двух мужчынаў, што засталіся пад расцяжкай стаў іграць на дудзе, а другі зацягнуў песню:

Крывіцкія пчолы
Мяне абудзілі,
Агеньчык някволы
Ўва мне распалілі…

Гэта выклікала вялікую цікавасць гасцей і не меншую насцярожанасць працаўнікоў расійскага павільёна. Дудар і спявак налівалі ўсім ахвочым смачны мядовы напой. Ажыятаж атрымаўся страшэнны. Апоўдні ўсе бочкі апусцелі, а палац Тракадэра, дзе адбывалася выстава, нечакана напоўніўся беларускай гамонкай. Расійцы ўбачылі ў гэтым «польский сговор» і паспрабавалі звярнуцца да паліцыі, якая патрулявала выставу. Выявілася, што ніводны паліцыянт не разумеў па-французску, пачціва прамаўляючы: «Хай Вашаць прабачыць, бо нічога ў Тваёй гаворцы не цямлю». Тады расійцы рызыкнулі адправіць да расцяжкі «детинушек» з уласнае аховы. Паводзіліся «детинушки» дужа агрэсіўна, за што атрымалі ад дудара і спевака цэбрамі па галовах. Апошнія неўзабаве зніклі ў агульнай мітусні. Калі дзеянне мядовага напою нарэшце спынілася, ніхто нічога ўцямнага з нагоды сваёй часовай беларускамоўнасці сказаць не мог. [200]

Надзвычайным радыкалізмам дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў пачатку 90-х гг. ХІХ ст. вылучаліся Багуслава Парчэўская і Клаўдыюш Барло. Абодва нарадзіліся ў 1865 г. у сем’ях, што спачувалі паўстанцам і сакральным пчалярам. [201]Навучаліся ў менскіх гімназіях, а пазней ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Насуперак русіфікатарскай палітыцы і гнятлівай атмасферы ваенна-паліцэйскага рэжыму Парчэўская і Барло ўвабралі цэлы комплекс народніцкіх ідэй, якія парадаксальным чынам спалучыліся з традыцыяналісцкімі поглядамі.

У 1890 г. на пасецы, што мясцілася недалёка ад знакамітых Барысавых камянёў яны супольна прайшлі паўнавартасны мядова-пчаліны абрад, стаўшы паводле пчалярскай традыцыі жонкай і мужам. Тады ж Богця і Клаўдусь, як яны сталі сябе называць, пакляліся змагацца за «сваявіцу». Пчаляр Валодка, што стаў міжвольным сведкам гэтай клятвы, перадаў ім частку напалеонаўскага скарбу, які са снежня 1812 г. быў прыхаваны на пасецы. Каштоўнасці яны канвертавалі ў грошы, а грошы – у зброю, коней і ўсе неабходнае для раз’ездаў па гарадах і вёсках «Северо-Западного края».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x