Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5 жніўня 1847 г. вялікая група лірнікаў ладзіла такі пір у Віцебску. Пра гэта ведалі супрацоўнікі «Трэцяга аддзялення» і вырашылі падкарэктаваць яго сцэнар. Падрыхтаваную бочку з мядовым напоем таемна замянілі бочкай з валагодскім прэсным квасам. Ледзьве лірнікі паспелі асушыць па адным карцы з падмененай вадкасцю, як ва ўсіх іх схапіла жываты, пацягнула на ваніты і ў літаральным сэнсе заняло мову – яны сталі нямымі. І ў гэты ж час на дом, дзе пір адбываўся, быў здзейснены паліцэйскі налёт. Знямелых сляпцоў схапілі і звезлі ў невядомым кірунку. Гісторык Эрык Бампліміт мяркуе, што падобныя аперацыі праводзіліся па ўсёй Беларусі. Можна толькі здагадвацца, які непапраўны удар быў нанесены царскімі цэрберамі па беларускай традыцыйнай культуры. Дарэчы, захаваўся тост, які на віцебскім піры лірнікі прамовілі ўсе разам: «За родных пчол і за Крыўю наўкол!». [177]

Вы спытаеце: а як жа нашы Пачынальнікі – Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і іншыя? Натуральна, іх цікавасць да беларушчыны вельмі спакусліва звязваць з уплывам сакральнага пчалярства. Аднак слядоў гэтага ўплыву ў большасці з іх чамусьці не знаходзіцца. Захапленне краёвай гісторыяй, этнічнымі традыцыямі і мовай з’явілася ў іх на моднай хвалі рамантызму, што прыйшоў з Заходняй Еўропы. Калі б Міцкевіч ці Чачот ці яшчэ нехта прайшлі хаця б частковую мядова-пчаліную ініцыяцыю, гэта было б добра заўважна – і моваю твораў, і тэматыкай. А так выглядае на тое, што «Пачынальнікі» або не ведалі пра традыцыю сакральнага пчалярства, або ўпарта адмаўляліся хоць нейкім чынам асацыяваць сябе з ёй. Апошняе цалкам зразумела, калі ўспомніць «матку Польску», «польскі мёд», «польскія цноты» і іншыя ідэалагічна польскія элементы ў іх польскамоўнай творчасці.

Але гэта не віна, а бяда «Пачынальнікаў», якія не здолелі кволыя парасткі ўласнай цягі да беларушчыны ўмацаваць святымі джаламі крывых пчолаў (хаця напоі на крывым мёдзе ўсё ж калі-нікалі ўжывалі). Тое ж можна сказаць і пра тых тутэйшых ураджэнцаў, хто любіў Беларусь выключна як частку Расійскай імперыі – «западноруссы», накшталт Міхаіла Каяловіча. Прыхільнікі сакральнага пчалярства заставаліся па-за гэтымі ідэйнымі плынямі, мусячы каторы раз знаходзіцца ў падполлі. Аднак яны заўжды былі побач з народам і ў разе неабходнасці праяўлялі немалую актыўнасць у самыя складаныя часы.

У 1812 г. сакральныя пчаляры не верылі ні Напалеону, ні Аляксандру І, ні апалячаным элітам, якія прэтэндавалі кіраваць адроджаным Вялікім княствам Літоўскім. Менавіта ў пчалярскім асяроддзі і паміж звязаных з ім партызанаў з’явілася знакамітая прымаўка: «Каб пранцуз пабіў маскаля, дый сам не вярнуўся». [178] Катлярчук А. Мусю пранцуз, цi не зьясi гарбуз? // Наша Ніва. 2001. 16 ліпеня. Нярэдкімі былі факты выкарыстання крывых пчолаў супраць французаў і расійцаў. Большая іх частка беларусізавалася. Сярод такіх варта назваць француза, які прымкнуў да віцебскіх партызан, стаў спавядаць «народнае хрысціянства» у яго праваслаўнай версіі і ўзяў прозвішча Машэра. Гэта быў прапрадзед кіраўніка Савецкай Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава. [179] Довнар-Запольский А. У Машерова были французские предки? // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008. 21 февраля.

З прыкладаў навяртання расійцаў можна назваць Мікіту Варанцова. Спачатку ён быў адным з удзельнікаў праўрадавага партызанскага руху на чале з сумнавядомым Дзянісам Давыдавым. Аднак увосень 1812 г. пад Бялынічамі Варанцоў трапіў у засаду пчаліных партызан, быў увесь чыста пераджалены крывымі пчоламі і, узяўшы мянушку Крук, стаў у выніку адным з радыкальных камандзіраў (сотнікаў) крыўскай народнай «гверыльі», як ён на іспанскі манер называў партызанскі рух. Яго «загон» (атрад) у час фінальных акордаў вайны добра патрапаў нервы і расійскім, і французскім войскам. [180]Часткова захаваўся тэкст песні (хутчэй за ўсё, літаратурнага паходжання) пра сотніка Крука:

Я Крук – крыўскіх пчолаў дзіця.
Мая сотня гуляе па Нёмну.
Мы сягаем у бітву нястомну,
Не шкадуем жыцця.
Ты не чакай, мая Настася,
Ля вулляў родных гверыльяса,
Бо заўтра зноўку будзе бой,
Там астанецца сотнік твой . [181] Янотаў У. Беларускія партызанскія песні вайны 1812 г. // Наполеон и Беларусь. Проблемы исторических интерпретаций. Минск, 2010. С. 79.

Мяркуецца, што Мікіта Крук загінуў у баі з перадавым атрадам Дзяніса Давыдава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x