Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У паўстанні 1863–1864 гг. сакральныя пчаляры спачувалі Вінцэнту Канстанціну Каліноўскаму, хаця і не былі цалкам пэўныя, што той прайшоў паўнавартасную мядова-пчаліную ініцыяцыю ці быў выпадкова ўджалены дастатковай колькасцю крывых пчолаў. Сам Каліноўскі сцвярджаў, што пчолы яго джалілі часта, а відушчым у сэнсе беларушчыны ён стаў у юнацтве, калі буйная пчала ўджаліла яго ў вока. [191] Ратч В. Несколько слов о возмутителях спокойствия в Северо-Западном крае. Москва, 1869. С. 30. Магчыма, гэтага было недастаткова для поўнай беларусізацыі свядомасці, але слушны кірунак быў зададзены. Урачыстае праходжанне праз адпаведны традыцыйны абрад Канстанцін адкладваў да лепшых часоў, пад якімі разумеў аднаўленне самастойнай Вялікай Літвы. Для значнай часткі ўдзельнікаў паўстання такі ідэал выглядаў досыць сумнеўным. Пчаляры гэта ўсведамлялі і не спяшаліся раскрываць сябе ды ўступаць у паўстанцкія атрады, у якіх пераважалі хістанні і выразны скепсіс у дачыненні да беларушчыны. [192] Герцен А.И. С кем вы, белорусские пчеловоды? // Герцен А.И. Сочинения. Москва, 1930. С. 140. Рэсурсаў жа для таго, каб беларусізаваць усіх паўстанцаў, пчаляры не мелі. Адпаведна, дапамагалі яны пераважна тым удзельнікам паўстання, у якіх цяжкіх праблемаў з беларускай самаідэнтыфікацыяй не было.

Трэба сказаць, што 1863–1864 гг. былі асаблівым часам. У крыніцах зафіксавана мноства прыродных анамалій, сярод якіх трэба згадаць выпадзенне на дрэвах мядовай расы. Мядовая раса па сваіх уласцівасцях не саступала мёду крывых пчолаў. Здараліся выпадкі, калі расійскія салдаты, пакаштаваўшы гэтай расы, адмаўляліся ад працягу ўдзельнічаць у задушэнні паўстання, пачыналі размаўляць па-беларуску. [193] Пранк Ж. Белорусские чудеса 1863–1864 гг. Одесса, 1902. С. 55. Камандаванне іх за гэта вельмі жорстка карала. Уводзіліся розныя забароны, што тычыліся спажывання тутэйшых дароў прыроды, да якіх ваенныя бюракраты прыпісалі і мядовую расу. Цікава, што яе вельмі баяўся віленскі генерал-губернатар, любімец усіх «крепких хозяйственников» Міхаіл Мураўёў. Неяк яму давялося заначаваць на заезным двары ў раёне Браслава. На самым золку ахова паведаміла, што на ясені, які стаяў побач з дваром, выпала мядовая раса. Генерал-губернатар адразу ж са свайго паходнага мяшка дастаў і павязаў сабе на твар ватна-марлевую павязку, «в прослойках коей сдержались сухие ромашки, лютики да иной гербарий, составленный из полевых цветков Подмосковья». [194]

Калі Канстанцін Каліноўскі быў схоплены і кінуты на час следства ў вязніцу, пчаляры спрабавалі перадаць яму мёд крывых пчолаў. Аднак гэта было забаронена асабіста Міхаілам Мураўёвым. Драўляную бутэлечку з мёдам выкінулі «в место отхожее, дабы никто не позарился либо случайно не испробовал сей чертов мед». Ёсць падставы меркаваць, што сакральныя пчаляры рыхтавалі вызваленне Каліноўскага з вязніцы або непасрэдна з месца пакарання смерцю на Лукішскім пляцы. Гэта быў сакавік 1864 г. Пчолы яшчэ спалі, таму разлічваць пчалярскім сілам даводзілася выключна на сябе і на запасы крывога мёду. Але з прычыны наводненасці краю царскімі шпікамі намеры пчаляроў сталі вядомымі ўладам. Генерал-губернатар перанёс смяротную кару Каліноўскага на іншы час, чым меркавалася спярша. Вільня і ўсе дарогі да яе былі перакрытыя. Карнікі хапалі ўсіх, хто ім здаваўся падазроным. У радыусе трох вёрст ад Лукішак жыхарам забаранялася трымаць дома ці пры сабе мёд ці прадукты на мёдзе. Не будучы перакананым да канца, што крывыя пчолы яшчэ спяць, Мураўёў загадаў падрыхтаваць каля шыбеніцы «скирды поленьев и большие охапки сена с соломой, дабы все было готово к разжиганию дымных костров для воспрепятствования вероятному налету пчел». Пчаляры так і не здолелі прабіцца ў горад, дарма што Каліноўскі перад самім павешаннем шукаў іх вачамі сярод натоўпу, які прысутнічаў падчас пакарання. [195]

Становішча, у якім апынулася Беларусь пасля задушэння паўстання 1863–1864 гг., трапна акрэсліў Аляксандр Цвікевіч (1929 г.): «Наплыўшы з глыбіні Расіі адно ў мэтах напхаць сабе кішэню і ня маючы абсолютна нічога стрымліваючага, уся гэтая арава чыноўнікаў, паліцэйскіх, пасярэднікаў, настаўнікаў, а то проста афіцэраў тых бязьлічных жандарскіх і казачых пастояў, якія хмарай пакрывалі пасьля паўстаньня «заміраную» Беларусь, унесла у край надзвычайны моральны распад, збэсьціла і спростытуявала грамадзкае жыцьцё ў самых асновах». [196]Але нават у такіх умовах сакральнае пчалярства працягвала існаваць і ўплываць на настроі часткі грамадства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x