Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падчас паўстання 1830–1831 гг. сакральныя пчаляры сваёй галоўнай задачай бачылі супрацьдзеянне карным атрадам бакоў, якія ваявалі тады паміж сабой. Найбольш лютымі сярод апошніх былі паўстанцкія фармаванні Вінцэнта Матушэвіча і атрады казакоў ды чаркесаў пад камандаваннем Пятра Вярзіліна. Іх узаемная люць нярэдка абрыналася на тых, хто трапляўся пад гарачую руку. Што адзін, што другі бачылі свет выключна чорна-белым і патрабавалі ад жыхароў заходніх беларускіх губерняў засведчваць сваю грамадска-палітычную прыхільнасць. «Ты ці з Польшчай, ці з Масквой – трэцяй дарогі няма», – любіў паўтараць Матушэвіч. [182]«Никому не позволено быть черкесом иль поляком, не возлюбив прежде любовью могучей императора российского», – сцвярджаў у сваю чаргу Вярзілін. [183] Kowalczyk D. Katy narodu polskiego. Lwów, 1863. S. 106. І вось у такога кшталту шчамлётках сакральным пчалярам даводзілася рабіць усё магчымае і немагчымае, каб зберагчы сябе і носьбітаў даўніх крыўскіх традыцый. «Дзе матусэвічы і вярсіліны, для сваявіцы няма на’т шчыліны» – яскравая пчалярская прыказка з таго часу. [184]

Буйны інцыдэнт адбыўся ў траўні 1831 г. на пасецы ў наваколлях вёскі Жупраны Ашмянскага павета. Атрад чаркесаў спытаўся ў пчаляра: «Ты за царя батюшку аль за мерзких полячишек?», на што атрымалі сумленны адказ, падобны на рытуальную формулу: «Я ні мала, ні многа за сівога Бога, за крывых пчол, за сваявіцы удол». Чаркесаў гэта раззлавала і яны паспяшаліся схапіцца за шаблі, каб пасекчы пчаляра. Але, як паведамляе сведка падзей «во мгновение ока в руках оного оказалась огромная жужжащая дубинка». Карнікі адразу і не зразумелі, што «дубинку сию составили быстро собравшиеся в руках хозяина пчелы. И когда первые приблизились с саблями наголо к пасечнику, оный огрел их и лошадей, что были под ними, пчелиной дубинкой. От удара и острых пчелиных жал произошло падение, ставшее поводом для общей сумятицы. А понеже пасечник ни на миг не прекращал махать оной грозной дубинкой, то во времени скором смешались в кучу кони и люди, застонав от многих ран». [185] Заварной Ф.И. Мои белорусско-литовские приключения. Симбирск, 1877. С. 100–105. Джаленне прычыніла чаркесам істотную шкоду, але не падзейнічала ў сэнсе навяртання ў беларушчыну. Ім давялося ганебна адступіць, а пчолы з пагрозлівым гудзеннем дзесяць вёрстаў суправаджалі іх адступленне. Магчыма, таму карнікі так і не наважыліся на акцыю адпомсты.

Сакральныя пчаляры стаялі каля вытокаў антыалкагольнага руху, які разгарнуўся ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст. У многіх вёсках узніклі таварыствы і брацтвы цвярозасці. Вяскоўцы, а пазней местачкоўцы і нават гараджане публічна і добраахвотна давалі зарок не піць ніякіх алкагольных напояў. Антыалкагольны рух разгарнуўся вельмі імкліва і масава, што царскія чыноўнікі былі ў збянтэжанасці. [186]А «крепкие хозяйственники» сталі біць у звон, патрабуючы разабрацца з прычынамі адмовы сялян да алкаголю. Губернатары і іншыя чыноўнікі «западных губерний» мусілі пісаць у Пецярбург, паведамляючы, як катастрафічна падаюць прыбыткі адкупшчыкаў, казна зазнае страты, а «одновременно с уменьшением пьянства наблюдается значительный подъем самосознания населения». Магчыма, што апошняя акалічнасць хвалявала царскія ўлады ў найбольшай ступені. Імператар Аляксандр ІІ нават выклікаў «на каберац» і некалькі гадзін пясочыў віленскага генерал-губернатара Уладзіміра Назімава на прадмет скасавання таварыстваў і брацтваў цвярозасці. Спачатку вырашылі дзейнічаць пры дапамозе правакацый і «угаворванняў».

Пачалася магутная прапагандысцкая кампанія, якая даводзіла, што ўжыванне алкагольных напояў ёсць вельмі карысным, асабліва для людзей фізічнай працы. «Хочешь пахать, как могущественный бык? Сие весьма просто! Выпи сидра белорусского особого да водочкой русской закуси!» – заклікала тагачасная рэклама, [187] Пятковский А. Из истории русской рекламы. Москва, 1998. С. 76. а «крепкие хозяйственники» з разлікам, што п’янства неўзабаве вернецца, сталі апускаць цэны на сядзёр і гарэлку. Іншым разам агенты «хозяйственников» развозілі алкагольныя напоі па вёсках і ставілі цэлымі вёдрамі на вуліцах, спакушаючы тых, хто даў антыалкагольны зарок. Аднак людзі аддавалі перавагу мёду крывых пчолаў і разнастайным напоям на яго аснове. Ніжэйшыя сельскія чыноўнікі пагражалі сялянам расправай.

Але справа на карысць царскіх уладаў і іх гаспадарлівых лёкаяў так і не вырашылася. Тады Аляксандр ІІ кінуў супраць таварыстваў і брацтваў цвярозасці войскі, надаўшы генералам надзвычайныя паўнамоцтвы. Антыалкагольны рух беларускага народа мяжы 50-60-х гг. ХІХ ст. быў брутальна прыдушаны шпіцрутэнамі, мардабоем, арыштамі, вайсковым трыбуналам. 780 беларускіх актывістаў гэтага руху выслалі ў Сібір. [188]Дзве трэці з гэтай колькасці складалі сакральныя пчаляры. Пасекі большасці з іх у выніку заняпалі або былі перафарматаваныя новымі гаспадарамі за кошт замены пчаліных раёў раямі з унутраных расійскіх губерняў. Цікава, што пік барацьбы расійскіх уладаў з таварыствамі і брацтвамі цвярозасці супадае з часам, калі Галоўнае ўпраўленне цэнзуры пастанавіла «не допускать употребления польского алфавита при печатании сочинений на белорусском наречии» (26 верасня 1859 г.). [189] Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. Мн., 2003. С. 135–136. Ва ўмовах шырокага панавання лацінкі польскага ўзору для пісьма па-беларуску гэтая пастанова фактычна выглядала як забарона беларускамоўнага друку. «Пчаляра ў Сібір, а мову набакір», – трапна адлюстравала сітуацыю народная прыказка. [190] Лісічонак Б. Беларускія прыказкі і прымаўкі паловы ХІХ веку. Вільня, 1929. С. 10.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x