Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марка Суччы сын у фінальнай бітве са змеем патрапляе “пад змеева полымя, пад гадаў умалот”. Хутчэй за ўсё, слова “ўмалот” тут звязана не столькі з вобразам крывавага жніва, як можа падасца на першы погляд, а акурат з ударамі молата. Не дарма ў казцы гаворыцца, што асілак “ад гадава ўмалоту ўвярнуўся”. Іван Мар’ін сын, ваюючы са “смокам”, кідае ў ворага сваю “булдаву на дваццаць пяць пудоў”: “Шыбане Іван у смока булдаву сваю крэпкую, а варачаецца яна з тройчай сілаю”. Напэўна, маецца на ўвазе не тое, што булдава (яна можа вельмі нагадваць молат) адспружньваецца ад “таўстой скуры” пачварыны, а тое, што пачварына сама шпурляе колькі булдаў у адказ. Бітва Мірона Беларасейскага з цмокам у казцы пададзена досыць схематычна, без лішніх дэталяў (у выніку нават невядома, якой зброяй асілак перамог). Але да гэтага ў казцы ёсць эпізод, дзе Мірон прабіраецца праз дзіўнае “поле капанае”. На гэтым полі яму сустракаюцца ворагі – блізняты з’ядоткі, якіх ён без кампрамісаў вынішчае “мечам-самасечам”. У першым чытанні мы прынялі з’ядотак за нейкі варыянт дробных пачвар накшталт заходнееўрапейскіх злобных гномаў. Але пры высвятленні паходжання іх назвы адкрылася, што насамрэч гэта адно з дыялектных абазначэнняў расіцы – жамяраежнай расліны, якая належыць да аднаго сямейства з венерчынай мухалоўкай. [229]Падабенства з Super Mario Bros. проста ўражвае. Аднак гэтых перагукаў між беларускімі казкамі і японскай відэагульнёй было недастаткова, каб рабіць пэўныя гістарычныя высновы.

Паўторныя аналітычныя захады з мэтай лакалізаваць геаграфічны абсяг, на якім адбываецца дзеянне ў разгляданых намі трох казках, не даў плёну. Ніякіх адметных геаграфічных аб’ектаў у параўнанні з рознымі іншымі казкамі ў іх не сустракаецца. Толькі ў “Міроне Беларасейскім” утрымліваецца пэўная алюзія, хутчэй спароджаная заклапочанай даследніцкімі пошукамі свядомасцю, чым ад пачатку закладзеная казачнікам: “Прайшоў Мірон трошку, відзіць быстру вогненну рэку ў сажавых берагах, а на рацэ калінавы мост”, – апавядаецца ў адным з эпізодаў. [230] Чарадзейныя казкі. Менск, “Совецкая Беларусь”. 1940. С. 22. Толькі навуковая аб’ектыўнасць, нежаданне падганяць факты пад уласную канцэпцыю і тым самым прыпадабняцца сумнавядомаму Лаўрэнцію Абэцэдарскаму спыніла нас ад спекуляцыйных інтэрпрэтацыяў гэтага фрагменту. “Сажавы берагі” засталіся берагамі з сажы, а не ператварыліся ў берагі Сожа (Сажа). Мы ўзбіліся церабіць іншы шлях.

Усе тры казкі сваім часам публікаваліся з належнымі каментарамі. Таму нам вядома, дзе, калі і ад каго іх занатавалі этнографы. Казка “Марка Суччы сын” занатавана ў вёсцы Даўгалессе Рэчыцкага раёна Менскай губерні ў 1888 г. ад Гервасія Здольніка. Казку “Іван Мар’ін сын” у 1900 г. распавёў жыхар вёскі Данілавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Самсон Куторга. Казкай “Мірон Беларасейскі” збіральнікаў фальклору ў 1938 г. пацешыла вядзьмарка, камсамолка і проста красуня Вольга Громава, якая жыла ў вёсцы Насовічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Калі зірнуць на мапу і аб’яднаць пералічаныя вёскі лініямі, то атрымаецца амаль правільны трохкутнік, у пункце перасячэння трох бісектрыс якога месціцца Гомель. Зыходзячы з гэтага, мы вылучылі працоўную версію: гістарычныя падзеі, якія склалі сюжэтны падмурак трох казак, разгортваліся ў Гомелі або яго наваколлі.

Гэтая версія дазволіла рабіць наступныя даследніцкія крокі і марш-кідкі больш мэтанакіраванымі, засяродзіцца на гістарычных матэрыялах, звязаных з гомельскім сярэднявеччам. Аднак нам па-ранейшаму не ставала невядомага дакументу з архіваў Ватыкана. На дапамогу прыйшоў інжынер Віторыё Пэльвіні – муж нашай колішняй сяброўкі, удзельнік “Таварыства аматараў гісторыі італьянскага футболу імя Умбэртына Казальскага” (Мілан). Яго задача троху спрашчалася, бо ў вялізным масіве дакументаў з архіваў Святога Пасаду трэ’ было шукаць толькі тыя, дзе згадваўся Гомель. Дзякуючы стараннай каталагізацыі назапашаных у Ватыкане гістарычных крыніц высілкі В. Пэльвіні не нагадвалі пошук іголкі ў стозе сена і ўжо на шосты дзень завершыліся неспадзяваным поспехам. Так мы атрымалі фотакопію лацінамоўнага данясення папскай выведкі, датаванага ліпенем 1451 г. з характэрнай назвай “Аб паганскіх забавах злога нораву каля замку Гомей, што ў Літве”. [231] Archivio Segreto Vaticano. F. 777 (HL). S. 69. A. 45. Fol. 9.

З дакумента “Аб паганскіх забавах” вынікае, што ў сярэдзіне XV ст. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага дзейнічала агентура папы рымскага Мікалая V. Агенты адсочвалі тагачаснае канфесійнае супрацьстаянне на ўзроўні як палітычных элітаў, гэтак і паспалітага жыхарства. У поле ўвагі папскага выведніка Антонія Адмаравіна трапілі і таямнічыя падзеі, што адбываліся недзе пад Гомелем. Дазволім сабе прытачыць досыць вялікі урывак з гэтага данясення (за дапамогу ў перакладзе вялікі дзякуй спадарыні Ліндзе Торбе).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x